НЕ - ВАЙНЕ!

Мінск

05.08.2022

av.by ищет журналиста для написания нативных текстов

Редакция ждёт откликов от автора с опытом, который будет придумывать идеи материалов и реализовывать их под коммерческие или имиджевые потребности партнёров.

29.07.2022

Youtube выдаліў канал Рыгора Азаронка

Раней платформа абмяжоўвала Азаронку доступ да канала з-за парушэнняў прынцыпаў супольнасці.

28.07.2022

Силовики задержали автора "Прессбола"

Близкий к силовикам телеграм-канал «Сводки центра» пишет о задержании 17-летнего жителя Минска. «Медиазона» нашла страницу задержанного в соцсетях — его зовут Роман Качина.

02.06.2022

У часопісе "Мастацтва" і газеце "Культура" працягваюць "аптымізаваць" супрацоўнікаў

З 1 чэрвеня ў часопісе "Мастацтва" не працуюць рэдактарка аддзела сучаснага мастацтва Алеся Белявец і вярстальшчыца Аксана Карташова. Ім прапанавалі падпісаць заявы аб звальненні па згодзе бакоў, паведамляюць крыніцы Reform.by.

19.05.2022

Рэдактар газеты «Новы Час» Аксана Колб у СІЗА малюе комікс, бачылася са Слаўнікавай і Золатавай

Настрой бадзёры, бачыла ў СІЗА Іру Слаўнікаву, Марыну Золатаву, іншых сябровак-палітвязняў. Што вядома пра палітзняволеную рэдактарку газеты «Новы Час» Аксану Колб.

30.04.2022

Аксана Колб з-за кратаў: Няма ні шкадавання, ні расчаравання

Ад палітзняволенай рэдактаркі «Новага Часу» Аксаны Колб пачалі прыходзіць першыя лісты з СІЗА №1. Аксана вельмі ўдзячная ўсім за памяць і падтрымку.

28.04.2022

З журналісткі «Нашай Нівы» Наталлі Лубнеўскай хочуць спагнаць грошы за бальнічны, які яна правяла пасля таго, як сілавік стрэліў ёй у нагу.

У 2020 годзе Наталля месяц правяла ў больніцы, бо на адной з акцый пратэсту, дзе яна працавала як журналіст, сілавік стрэліў ёй у нагу. У такіх выпадках бальнічны павінен аплочваць Белдзяржстрах, бо гэта няшчасны выпадак на працы.

22.04.2022

Рэдактарцы газеты «Новы Час» Аксане Колб выставілі абвінавачанне і пераводзяць у СІЗА на Валадарскага

Сёння, 22 красавіка, сваякі Аксаны Колб паведамілі, што ёй выставілі абвінавачванне паводле артыкула 342 часткі 1 Крымінальнага кодэкса — “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх”. Таксама стала вядома, што Аксану Колб з ІЧУ пераводзяць у СІЗА на Валадарскага.

20.04.2022

Рэдактара газеты "Новы Час" Аксану Колб затрымалі на 10 сутак

Сёння да Аксаны Колб прыйшлі сілавікі і звезлі яе на допыт. Каля 15 гадзін Аксана Колб патэлефанавала блізкім і паведаміла, што яе змяшчаюць у ІЧУ да 10 сутак. З якой нагоды і па якой справе — невядома.

17.03.2022

На волі яшчэ трое палітвязняў па «справе TUT.BY»

На волі яшчэ трое палітвязняў па «справе TUT.BY»: • галоўны рэдактар палітыка-эканамічнага блока навін Вольга Лойка, • намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях Аляксандр Дайнека • менеджэр Publisher Box Андрэй Аўдзееў. Ім змянілі меру стрымання, абвінавачанні не зняты.

15.03.2022

Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко прысудзілі па 2,5 гады калоніі

Такі прысуд сёння абвясціла суддзя Заводскага раёна Мінска Анжэла Касцюкевіч. Такі ж тэрмін запрасіў учора пракурор Мікалай Дзяцел. Нашых калег, якія з’яўляюцца палітвязнямі, прызналі вінаватымі па абсурдным абвінавачванні ў «нанясенні маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу, здзейсненае групай асоб па папярэднім згаворы, у буйным памеры».