Гродзенская вобласць

Жыхара Мастоў асудзілі на два гады "хіміі" за перапост карыкатуры
У судзе Мастоўскага раёна 7 чэрвеня абвясцілі прысуд па крымінальнай справы ў дачыненні да Сяргея Бурака, якога абвінавачвалі ў абразе прэзідэнта і здзеку з дзяржаўных сімвалаў. Справу вёў суддзя Віталь Сініла, бок дзяржабвінавачання падтрымліваў Міхаіл Разуваеў, паведамляе сайт spring96.org.

Андрэй Пачобут: Пасля таго, як не вывезлі з краіны, адразу адчуў на сабе прыкметы незадаволенасці
Журналісту Андрэю Пачобуту адмовілі ў спатканні з жонкаю і дачкою.

Белорусские типографии отказались печатать независимую «Газету Слонимскую»
1 июня ГОУПП «Гродненская типография» уведомила ЧУП редакции газеты «Газета Слонимская» о том, что печать газеты не представляется возможным.

Рэдактара Hrodna.life Ірыну Новік аштрафавалі за распаўсюд экстрэміскай прадукцыі
Рэдактара спецпраектаў Hrodna.life Ірыну Новік у будынку Ленінскага РАУС Гродна асудзілі на выязным пасяджэнні суда і аштрафавалі на 25 базавых велічыняў (725 BYN) па арт. 19.11 КаАП "Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць». Пратакол склалі за публікацю фота з лагатыпам прызнанага экстрэмісцкім Тэлеграм-канала.

Уладальніка сайта gs.by аштрафавалі на 2610 рублёў за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў
Суд Слонімскага раёна 1 чэрвеня разгледзеў адміністрацыйную справу у дачыненні ПУП “Рэдакцыя газеты “Газета Слонімская” па абвінавачанні ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў (ч. 2 арт. 19.11 КаАП). У якасці адказчыка ў суд выклікалі дырэктара прадпрыемства Яўгена Валадашчука — ён жа з’яўляецца ўладальнікам сайта gs.by.

Затрымалі да суда рэдактара спецпраектаў Hrodna.life Ірыну Новік
Ірыну Новік выклікалі да ўчастковага, журналістка прыйшла ў пастарунак, дзе яе і затрымалі. Затым супрацоўнікі міліцыі паехалі да Ірыны дадому, каб правесці агляд. Ірыну Новік змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання да суда. Верагодна, ён пройдзе заўтра ці паслязаўтра. Ірыну будуць судзіць як фізічную асобу па арт. 19.11 КаАП "Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць». Пра гэта галоўны рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота даведаўся ад прадстаўніка РАУС Андрэя Пігульскага.

Затрымлівалі рэдактара Hrodna.life Аляксея Шоту. Яго адпусцілі да суда
Затрыманне адбылося 30 мая ў 13.45 каля дома журналіста. Аляксея Шоту адвезлі ў РАУС Ленінскага раёна Гродна, дзе на яго склалі пратакол.

Журналіст Андрэй Фралоў: “Адчуваў сябе як ў цягніку Гародня-Уладзівасток”
Увечары 19 траўня з Лідскага ізалятара часовага ўтрымання выйшаў на волю відэааператар-фрылансер Андрэй Фралоў.

Cклалі пратакол за распаўсюд экстрэмісцкага матэрыяла на ўладальніка сайта “Газеты Слонімскай”
На 10.00 раніцы 19 траўня позвай быў выкліканы на допыт у Слонімскі РАУС дырэктар ПУП “Рэдакцыя газеты “Газета Слонімская” і ўладальнік сайта gs.by Яўген Валадашчук.

Дзянісу Івашыну на два месяцы працягнулі тэрмін утрымання пад вартай
Гродзенскаму журналісту Дзянісу Івашыну яшчэ на два месяцы працягнулі тэрмін ўтрымання пад вартай. Пра гэта паведамліла ў сацыяльных сетках яго жонка Вольга Івашына.

Суд у Горадні закрыў культурную пляцоўку «Цэнтр гарадскога жыцця» пасля паказу карціны мастака Пушкіна
Гарадзенскі суд ліквідаваў «Цэнтр гарадскога жыцця». Суддзя Юлія Баклажэц задаволіла пазоў пракурора Уладзіміра Клішына, паведамляе "Белсат".

Ліда: 15 сутак і вялікі штраф журналісту-фрылансеру
У Лідскім раённым судзе 7 траўня адбылося пасяджэнне, на якім пасля трох сутак ўтрымання пад вартай быў асуджаны журналіст-фрылансер Андрэй Фралоў.