Гродзенская вобласць

Актывіст БНФ з Ліды патрабуе, каб на мясцовай радыёстанцыі "Тваё радыё" гучала беларуская музыка
Актывіст з Ліды Валер Мінец патрабуе, каб на мясцовай радыёстанцыі "Тваё радыё" гучала беларуская музыка. Аднак Міністэрства інфармацыі сцвярджае, што дзеючае заканадаўства не ўтрымлівае нормаў пра абавязковую квоту беларускай музыкі ў радыэфіры.

У Гродне з’явіўся дыскусійны клуб
Першае пасяджэнне Дыскусійнага клуба адбылося 9 лютага. Тэма сустрэчы: “Ці мусяць “дармаеды” плаціць?” Яна тычылася так званага “Дэкрэта аб дармаедах”. Дыскусійны клуб арганізаваны намаганнямі гродзенскай "Вясны" і Цэнтра гарадскога жыцця (#uCentry).

У Гродне памёр аператар і фатограф Георгі Гілеўскі
У Гродне пайшоў з жыцця журналіст і фатограф Георгій Васільевіч Гулеўскі, якога жыхары горада ведалі як Жоржа…

“Гродзенскія фотагісторыі” і выстава ад Наталлі Дораш
Гродзенская фотамастачка і журналіст Наталля Дораш раскрыла ў сваім фотаальбоме “Гродзенскія фотагісторыі” горад, які яна ўбачыла ў маладосці, і свой сучасны на яго погляд.

У Гродне пайшоў з жыцця журналіст і краязнаўца Віктар Саяпін
Другога лютага ў Гродне ад цяжкай анкалагічнай хваробы пайшоў з жыцця вядомы журналіст, аўтар больш чым 30 кніг па гісторыі горада Віктар Саяпін.

У рэдакцыі “Газеты Слонімскай” зладзілі для дзяцей экскурсію. На настаўніцу "наехалі" чыноўнікі!
Апоўдні другога лютага офіс рэдакцыі “Газеты Слонімскай” запоўнілі вучні чацвёртага класа Слонімскай СШ № 3.

Скаргу сябра ГА "БАЖ" зарэгістравалі ў Камітэце па правах чалавека пры ААН
Алесь Дзянісаў, сябра ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" з Гродна, атрымаў ліст з Камітэта па правах чалавека пры ААН пра рэгістрацыю яго скаргі.

У Гродна рыхтуюць цыкл перадачаў пра навакольнае асяроддзе
Праграма выйдзе ў лютым пад назваю «Свет прыроды з твайго вакна» на гродзенскім тэлебачанні. Аўтарам і вядоўцам гэтых прыродазнаўчых матэр'ялаў з’яўляецца намеснік дырэктара гродзенскага заапарку, заолаг і журналіст Віталь Гуменны.

Прысуд Хільмановічу і Сазонаву не ўдалося абскардзіць
У Гродзенскім абласным суддзе 19 студзеня не ўдалося абскардзіць прысуд гродзенскіх сябраў ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Віктара Сазонава і Уладзіміра Хільмановіча.

Па ініцыятыве журналіста "Белсата" ў падтрымку сляпога Алеся Чобата сабралі больш за 1000 рублёў
Алесь Чобат адзін жыве ў старой хаце ў 30 кіламетрах ад Гродна. Ужо некалькі дзён праз платформу "Талака" ідзе збор сродкаў, каб матэрыяльна дапамагчы журналісту і паэту.

Слонімскія журналісты калядавалі ў сваіх чытачоў
Ідэя гэта ўзнікла падчас абмеркавання планаў мерапрыемстваў на 2017 год на сходзе Слонімскай суполкі БАЖ.

Віктара Парфёненку не акрэдытавалі ў восьмы раз
Гарадзенскі журналіст Віктар Парфёненка стаў “чэмпіёнам” па неакрэдытацыі ў якасці журналіста "Беларускага Радыё Рацыя".