Гродзенская вобласць

Беларуская АЭС: права на атам і жыццё
У межах гродзенскага дыскусійнага клуба адбылася сустрэча, прысвечаная гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС і пабудове АЭС у Астраўцы. "Беларуская АЭС: права на атам і жыццё" — на гэту тэму выказаліся ліквідатары, эколагі, праваабаронцы, грамадскія актывісты і журналісты.

У Гродне праходзіць выстава работ фатографаў з Беластоку
Выстава творчай арганізацыі фатографаў з Беластоку адкрылася ў гродзенскай выставачнай зале. Больш за поўсотні здымкаў 28-мі аўтараў можна паглядзець у Гродне.

Яўген Кандратовіч прадставіў фотавыставу пра легендарную музычную пляцоўку Гродна
Гродзенскі фотамайстар, сябра фотаклуба “Гродна” Яўген Кандратовіч прадставіў сваю фотавыставу ў гродзенскай кавярні “Карыца”.

“Аўтар-паці” ад Аляксандра Саенкі
Гродзенскі фатограф, сябра ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Аляксандр Саенка ў межах персанальнай выставы “Цішыня паверхаў” правёў майстар-клас для гродзенцаў.

“Азія без цэнзуры” ад журналісткі Катажыны Ляўдацкай
Журналістка, сябра ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Катажына Ляўдацкая ў гродзенскім Цэнтры гарадскога жыцця на сустрэчы пад назвай “Азія без цэнзуры” распавяла пра свае прыгоды падчас падарожжа ў 2015 годзе па азіяцкіх краінах.

У Гродне прэзентавалі кнігу «Пад скіпетрам Расейскай імперыі»
Выданне зроблена кніжнай ініцыятывай “Гарадзенская Бібліятэка” і ахоплівае рэпрэсіі, якія адбываліся ў Беларусі пры ўладзе Расійскай імперыі ў 18 - 19 стагоддзях.

“Мой фотасвет” ад гродзенскага фатографа Аляксандра Луцэнкі
Сябра заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь "Фотаклуб “Гродна” Аляксандр Луцэнка прэзентаваў сваю выставу “Мой фотасвет”.

"Газета Слонімская" ўпершыню за 11 гадоў у кіёсках!
Ад 5 красавіка "Газету Слонімскую" можна нарэшце купіць у кіёсках "Гроднааблсаюздруку". У пятніцу, 7 красавіка, там з'явіцца і "Новы Час".

"Цішыня паверхаў" ад Аляксандра Саенкі
У Гродне адкрылася выстава фатографа Аляксандра Саенкі пад назвай «Цішыня паверхаў».

“Фрыланс у мас-медыя: Швецыя — Беларусь”. Сустрэча ў Гродне
У гродзенскім Цэнтры гарадскога жыцця адбылася прэзентацыя кнігі “Фрыланс у мас-медыя: Швецыя — Беларусь”. На сустрэчу прыйшлі каля двух дзесяткаў сябраў ГА "БАЖ", а таксама журналістаў-фрылансерў. Кнігу ў Гродне прадстаўлялі яе аўтары: журналісты-фрылансеры са Швецыі Мікаэль Бэрглінг і Фрэдрык Нэйман.

Дзяніс Івашын: Буду прыцягваць да адказнасці і суддзю, і ілжэсведак
Гродзенскі журналіст, рэдактар беларускай службы сайта InformNapalm Дзяніс Івашын выйшаў на волю з ізалятара часовага ўтрымання ў Мінску, што на Акрэсціна.

"Новы Замак" прэзентавалі ў Гродне
Альманах гродзенскай філіі Cаюзу беларускіх пісьменнікаў прадставілі ў Цэнтры гарадскога жыцця.