Гродзенская вобласць

Рэдактар беларускай службы "ІнформНапалм" прадставіў вынікі расследвання пра службу ў Беларусі байцоў украінскага "Беркута"
Прэс-сустрэча валанцёрскай ініцыятывы "ІнформНапалм", якая ставіць задачу інфармаваць шырокую аўдыторыю пра падзеі ва Украіне, адбылася ў Гродне.

Тэлерадыёкампанія “Гродна” адмаўляецца назваць аўтараў сюжэта пра Вадзіма Саранчукова
У Гродне ў судзе Ленінскага раёна горада 20 чэрвеня адбылося першае апытанне па грамадзянскай справе Вадзіма Саранчукова, старшыні гродзенскай рады партыі БНФ, супраць тэлерадыёкампаніі "Гродна”. Справа тычыцца відэасюжэта “Маршем в никуда”, які быў паказаны ў эфіры 17 красавіка.

Як журналісты “Газеты Слонімскай” газавую калонку бабулі адрамантавалі
У працы журналіста бываюць выпадкі, калі ад вынікаў наш брат атрымлівае маральнае задавальненне ды хоць крыху адчуе сябе “чацвёртай уладай”.

Гродна: міліцыянты супраць рашэння суда
Міліцыянты не задаволеныя рашэннем суддзі Ленінскага раёна Гродна Руслана Гурына, які 30 траўня прыняў рашэнне спыніць справу супраць сям’і Верамеенкаў. Справа тычылася размешчанага ў сацыяльных сетках 7 мая фотаздымка сям’і Верамеенкаў з бел-чырвона-белым сцягам на знак салідарнасці з Васілём Паляковым, які адбываў 15 сутак арышту за нацыянальную сымболіку. Фота, апублікаванае ў Facebook, міліцыя палічыла «несанкцыянаваным пікетам».

У Гродне згадалі Васіля Быкава
19 чэрвеня ў дзень народзінаў Васіля Быкава ў Гродне адбылася сціплая імпрэза, прысвечаная вялікаму беларускаму пісьменніку і журналісту. Быкаў пражыў ў Гродне 25 год, працаваў у газеце “Гродзенская праўда” літаратурным кансультантам.

"Form. Line. Color" — выстава арт-фатаграфіі ў Гродна
У Гродна ў Цэнтры гарадскога жыцця праходзіць супольная выстава трох фатографаў — Іллі Гелея, Яўгена Новака, Аляксандра Саенкі.

Кіраўнік Гродзенскага БНФ падаў у суд на тэлерадыёкампанію “Гродна”
Старшыня гродзенскай гарадской арганізацыі партыі БНФ Вадзім Саранчукоў падаў іскавую заяву аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі супраць тэлерадыёкампаніі “Гродна”.

Аляксандру Саенку “шыюць справу” за фота з музея яек
Вядомаму гродзенскаму фатографу, пераможцу розных міжнародных конкурсаў Аляксандру Саенку прадстаўнікі РАУС Гродзенскага раёна “шыюць справу" за супрацоўніцтва з тэлеканалам "Белсат".

Идеолог Зельвенского исполкома не пустил журналиста на собрание жителей агрогородка Деречин с представителями власти
Корреспондента «Газеты Слонимской» Анну Володащук чиновники в Деречине не пустили на собрание.

Прадстаўнік СК Ерашэнкаў асабіста вырашыў не даваць інфармацыю “Газеце Слонімскай”
Пасля публікацыі на сайце БАЖ нататкі “Газеце Слонімскай” адмовілі ў атрыманні інфармацыі ў райаддзеле Следчага камітэта”, галоўнаму рэдактару “ГС” Віктару Валадашчыку патэлефанаваў начальнік Слонімскага райаддзела Следчага камітэта Яўген Ерашэнкаў.

Пікет у Facebook? Суд прыняў нечаканае рашэнне ў дачыненні актывістаў
Адміністрацыйная справа супраць сям’і Сяргея і Вольгі Верамеенкаў за “пікет у сацыяльных сетках” спыненая. Гэткае рашэнне вынес суддзя Ленінскага раёна Гродна Руслан Гурын. Міліцыя абвінавачвала Верамеенкаў па арт. 23.34 КаАП за нібыта размешчаны ў сацыяльных сетках 7 мая здымак. Міліцыянты прыраўнялі гэты здымак да пікету.

“Газеце Слонімскай” адмовілі ў атрыманні інфармацыі ў райаддзеле Следчага камітэта
З атрыманнем інфармацыі ад сілавікоў у “Газеты Слонімскай” (напэўна, як і ў большасці прыватных грамадска-палітычных выданняў) заўсёды былі пэўныя цяжкасці. Можна нават вызачыць пэўны алгарытм у гэтых дачыненнях: інфармацыю давалі, інфармацыю давалі дазавана, інфармацыю давалі “неафіцыйна”, інфармацыю не давалі. Пад інфармацыяй тут, найперш, маецца на ўвазе фабула здарэнняў на Слонімшчыне за тыдзень.