Гродзенская вобласць

Падчас асвятлення штонядзельнай акцыі пратэстаў у Гродне былі затрыманыя пяць журналістаў
11 кастрычніка ў Гродне былі затрыманыя пяць супрацоўнікаў медыя: карэспандэнтка інфармацыйнага партала TUT.by і газеты «Народная Воля» Вольга Камягіна, журналісты інфармагентва БелаПАН Марына Харэвіч і Сяргей Людкевіч, журналістка інфармацыйнага рэсурсу Onliner.by Дар'я Спевак і журналістка газеты «Наша Слова» і выдання Hrodna.Life Алена Кавальчук.

У Гродне пачалі затрымліваць адміністратараў раённых чатаў у Telegram. Ім пагражае крымінальны артыкул
9 кастрычніка затрымалі шэсць з 19 чалавек, якія знаходзіліся ў агульным чаце для адміністратараў раённых чатаў, паведаміла блізкая да затрыманых крыніца Hrodna.life. Яны праходзяць падазраванымі па справе, заведзенай па арт. 342 КК — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. З 9 кастрычніка яны знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў Гродне.

Гродна: суд над Ігарам Бублікавым перанесены на наступны тыдзень
Судовае пасяджэнне па адміністрацыйнай справе рэдактара NewGrodna.by Ігара Бублікава ізноў было перанесенае. 7 кастрычніка ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна на самым пачатку слухання журналіст заявіў хадайніцтва аб прысутнасці на судовым працэсе адваката, і суддзя яго задаволіў.

На суд да Ігара Бублікава не пусцілі журналістаў
Суд Кастрычніцкага раёна Гродна 1 кастрычніка распачаў адміністрацыйны працэс па справе рэдактара NewGrodno.by, сябра ГА “БАЖ” Ігара Бублікава (Рэмзіка).

Сёння ў Гродне будуць судзіць рэдактара NewGrodna.by Ігара Бублікава
У Гродне 27 верасня падчас працы затрымалі рэдактара NewGrodna.by, сябра ГА “БАЖ” Ігара Бублікава (Ремзіка). Амаль суткі ён правёў за кратамі, цяпер яго чакае суд.

У Гродне затрымалі журналістаў падчас асвятлення мірнай акцыі пратэсту
У Гродне 27 верасня былі затрыманыя чацвёра журналістаў. Некаторых з іх адпусцілі, іншыя дагэтуль знаходзяцца пад вартай.

Бывший владелец и главный редактор "Новой газеты Сморгони" является подозреваемым по уголовному делу о клевете
Ромуальд Улан, бывший владелец и главный редактор "Новой газеты Сморгони", — подозреваемый в рамках уголовного дела по статье 188 УК (клевета). У него дома и в офисе прошли обыски, изъята оргтехника, телефоны.

Ліда: журналісту-фрылансеру Юрыю Дзяшуку — 4 базавых велічыні штрафу
Cуд Лідскага раёна сёння разгледзеў адміністрацыйную справу ў дачыненні журналіста–фрылансера Юрыя Дзяшука, які супрацоўнічае з “Беларускім Радыё Рацыя”.

У Лідзе судзяць журналіста Юрыя Дзяшука
У судзе Лідскага раёна сёння распачаўся адміністрацыйны працэс у дачыненні журналіста–фрылансера Юрыя Дзяшука з Бярозаўкі, які супрацоўнічае з “Беларускім Радыё Рацыя”.

Журналіст Андрэй Мялешка перадаў кнігі і сшыткі Зянона Пазняка ў музей
Гродзенскі журналіст-фрылансер і сябра ГА "БАЖ" Андрэй Мялешка перадаў скрыню з кнігамі і сшыткамі палітыка, грамадскага дзеяча Зянона Пазняка ў Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей.

Гродна: дзяржаўныя тэлеканалы разгарнулі цкаванне Руслана Кулевіча
Цягам апошніх некалькі тыдняў дзяржаўныя СМІ разгарнулі інфармацыйную вайну супраць сябра ГА “БАЖ”, журналіста гродзенскага анлайн-выдання Hrodna.life Руслана Кулевіча.

Слонімскіх журналістаў наведалі кіраўнікі Беларускай асацыяцыі журналістаў
У сераду, 16 верасня, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец і намесніца старшыні Аліна Суравец наведалі рэдакцыю “Газеты Слонімскай”, дзе сабраліся сябры Слонімскай суполкі БАЖ і работнікі рэдакцыі.