Гродзенская вобласць

Ян Хведчын: Да зорак у Канах амаль “дакранаўся рукою”
Гродзенскі фатограф Ян Хведчын 17 студзеня адчыніў сваю фотавыставу “Эмоцыі Канскага фестывалю”.

Журналіст Руслан Кулевіч зрабіў прапанову дзяўчыне падчас прэзентацыі кнігі ў Гродна!
Гродзенскі журналіст, сябра ГА “БАЖ” Руслан Кулевіч прэзентаваў грамадскасці сваю новую кнігу “Гісторыі з гродзенскіх вуліц”. Яна змяшчае ўспаміны гарадзенцаў сталага ўзросту пра перадваенны час і пачатак Другой сусветнай вайны (1939-1940 гады), у кнізе шмат фотаздымкаў з сямейных архіваў.

Мары здзяйсняюцца: хлопец-вазочнік, пра якога пісаў BAJ.BY, патрапіў на канцэрт Вольскага і супрацоўнічае з музычным паблікам
У Слоніме хлопец-вазочнік, якога падтрымліваюць мясцовыя журналісты, пачаў супрацоўнічаць з музычным паблікам. А яшчэ здзейснілася яго даўняя мара.

У Гродне назіральнікі за выбарамі заяўляюць пра парушэнне права на распаўсюд інфармацыі
Назіральнікі кампаніі “Права выбару-2019” заяўляюць, што ў Гродне парушаюцца канстытуцыйныя правы грамадзян на сбор і распаўсюд інфармацыі.

Скаргу кандыдаткі Ірыны Давідовіч на зняцце з эфіру яе тэлевыступу суд не задаволіў
Гарадзенскі абласны суд 13 лістапада разглядзеў скаргу кандыдаткі ў дэпутаты па Іўеўскай выбарчай акрузе №54 ад АГП Ірыны Давідовіч.

Кандыдатцы Давідовіч вынеслі папярэджанне за размяшчэнне яе тв-выступу ў сацыяльных сетках
30 кастрычніка ў Іўі адбылося пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі №54. На ім разглядалася пытанне пра размяшчэнне кандыдаткай ад партыі АГП Ірынай Давідовіч у сваіх акаўнтах сацыяльных сетак відэароліка з тэлевыступам для Гарадзенскай тэлевізіі.

Выступ кандыдаткі Давідовіч мог прывесці да “сацыяльна-палітычнай напружанасці”?
Кандыдатка ў дэпутаты па Іўеўскай выбарчай акрузе № 54 ад АГП Ірына Давідовіч, тэлевыступ якой 23 кастрычніка быў зняты з эфіру тэлеканала “Беларусь 3”, атрымала адказы на свае звароты і скаргі з гэтай нагоды.

Дзяржаўны канал растлумачыў, чаму не паказаў выступ апазіцыйнага кандыдата
Выступленне кандыдаткі ў дэпутаты парламента ад “Аб’яднанай грамадзянскай партыі” Ірыны Давідовіч знялі з эфіру дзяржаўнага тэлеканала “Гродна” 23 кастрычніка. Актывістка “Аб’яднанай грамадзянскай партыі” балатуецца па Іўеўскай выбарчай акрузе № 54. Яна заявіла, что на дзяржаўным ТБ спужаліся слова “імпічмент”. Але як тлумачыць забарону кіраўніцтва тэлеканала?

Журналісту “Радыё Рацыя” адзінаццаты раз адмовілі ў акрэдытацыі ў Беларусі
Гродзенскі журналіст, сябра ГА “БАЖ” Віктар Парфёненка чарговы раз атрымаў ад МЗС Беларусі адмову ў акрэдытацыі журналісцкай дзейнасці. Агулам гэта ўжо адзіннаццатая няўдалая спроба журналіста “Беларускага Радыё Рацыя” атрымаць афіцыйны дазвол на працу.

Старшыня Слонімскага райвыканкаму не пайшоў на «міравую» са Сьвятланай Калінкінай
Асноўнае пасяджэньне па разглядзе пазову старшыні Слонімскага райвыканкаму Генадзя Хоміча да ўладальніцы сайта «Беларускі партызан» Сьвятланы Калінкінай прызначанае на 30 кастрычніка.

Гародня — яна мая: у пошуках жаночага твару горада
Жаночы твар Гародні — які ён? HrodnaMediaRoom разам з гарадзенцамі шукалі адказ на гэта пытанне падчас экскурсіі, прысвечанай гарадзенкам, якія жылі ў горадзе ў розныя часы і эпохі і тым ці іншым чынам уплывалі на яго гісторыю. З Гародняй звязаныя імёны выбітных жанчын. Узгадаем некаторых з іх.

Смаргонь: размяшчэнне ў раёнках матэрыялаў пра праўладнага вылучэнца - выпадковасць, а не агітацыя
27 верасня Смаргонская акруговая выбарчая камісія №59 разгледзела заяву назіральніка ад кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алеся Дзергачова.