НЕ - ВАЙНЕ!

Гродзенская вобласць

14.11.2020

Журналист Hrodna.life Руслан Кулевич получил Премию Иодковского

Руслан Кулевич получил Премию Иодковского-2020. Ее вручают тем, кто внес значительный вклад в изучение или популяризацию истории Гродно. В прошлом году он был номинантом на эту премию.

Hrodna.life прызналі найлепшым рэгіянальным медыя 2020 года ў Беларусі
10.11.2020

Hrodna.life прызналі найлепшым рэгіянальным медыя 2020 года ў Беларусі

Вынікі штогадовага конкурса Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальных медыя падвялі 6 лістапада. Сёлета ў спаборы удзельнічалі 13 незалежных рэгіянальных медыяў, 96 аўтараў і амаль 300 матэрыялаў. Галоўную намінацыю конкурса — найлепшае медыя года — журы прысудзіла Hrodna.life. Таксама журналісты сайта сталі пераможцамі і намінантамі ў васьмі тэматычных раздзелах конкурса. Летась Hrodna.life прызналі найлепшым сайтам, а журналісты прывезлі з цырымоніі ўзнагароджання 7 дыпломаў. Сёлета гродзенцы атрымалі найвышэйшую ўзнагароду журы.

09.11.2020

У рэдакцыі «Газеты Слонімскай» таксама ператрус, забіраюць кампутары АБНОЎЛЕНА

Следчыя ў Слоніме прыйшлі з ператрусам да заснавальніка недзяржаўнай “Газеты Слонімскай” Ганны Валадашчук. Пасля абеду прыйшлі з ператрусам і ў рэдакцыю.

09.11.2020

Суд адправіў справу журналіста Людкевіча на дапрацоўку

Суд Кастрычніцкага раёна Гродна адправіў справу фотакарэспандэнта БелаПАН Сяргея Людкевіча на дапрацоўку. Суддзя Алена Тоўсцік-Самойла палічыла недастаткова поўным складзены на журналіста пратакол, таксама ў суд не з’явіліся сведкі з боку міліцыі.

28.10.2020

Блогер Vadimati ў жніўні мадэраваў мітынг уладаў і пратэстоўцаў, а цяпер аштрафаваны на 20 базавых

Суд Кастрычніцкага раёна Гродна пакараў вядомага ў горадзе блогера Vadimati (Вадзіма Ярмашука) штрафам у памеры 20 базавых велічынь (540 рублёў).

20.10.2020

Суд у Гродне пяты раз спрабаваў разгледзець адміністрацыйную справу рэдактара NewGrodna

Сёння ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна працягнулася судовае слуханне адміністрацыйнай справы галоўнага рэдактара NewGrodna.by Ігара  Бублікава.

12.10.2020

Гродна: журналістаў затрымалі на Маршы пенсіянераў

У Гродне сёння адбыўся Марш пенсіянераў. Перад пачаткам гэтай акцыі пратэсту былі затрыманыя журналісты — фотакарэспандэнт БелаПАН Сяргей Людкевіч і журналістка гэтага ж інфармагенцтва Марына Харэвіч. Тры гадзіны ў журналістаў правяралі дакументы ў Ленінскім РАУСе, пасля чаго адпусцілі.

12.10.2020

Падчас асвятлення штонядзельнай акцыі пратэстаў у Гродне былі затрыманыя пяць журналістаў

11 кастрычніка ў Гродне былі затрыманыя пяць супрацоўнікаў медыя: карэспандэнтка інфармацыйнага партала TUT.by  і газеты «Народная Воля» Вольга Камягіна, журналісты інфармагентва БелаПАН Марына Харэвіч і Сяргей Людкевіч, журналістка інфармацыйнага рэсурсу Onliner.by Дар'я Спевак і журналістка газеты «Наша Слова» і выдання Hrodna.Life Алена Кавальчук.

11.10.2020

У Гродне пачалі затрымліваць адміністратараў раённых чатаў у Telegram. Ім пагражае крымінальны артыкул

9 кастрычніка затрымалі шэсць з 19 чалавек, якія знаходзіліся ў агульным чаце для адміністратараў раённых чатаў, паведаміла блізкая да затрыманых крыніца Hrodna.life. Яны праходзяць падазраванымі па справе, заведзенай па арт. 342 КК — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. З 9 кастрычніка яны знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў Гродне.

07.10.2020

Гродна: суд над Ігарам Бублікавым перанесены на наступны тыдзень

Судовае пасяджэнне па адміністрацыйнай справе рэдактара NewGrodna.by  Ігара Бублікава ізноў было перанесенае. 7 кастрычніка ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна на самым пачатку слухання журналіст заявіў хадайніцтва аб прысутнасці на судовым працэсе адваката, і суддзя яго задаволіў.

На суд да Ігара Бублікава не пусцілі журналістаў
01.10.2020

На суд да Ігара Бублікава не пусцілі журналістаў

Суд Кастрычніцкага раёна Гродна 1 кастрычніка распачаў адміністрацыйны працэс па справе рэдактара NewGrodno.by, сябра ГА “БАЖ” Ігара Бублікава (Рэмзіка).