Гродзенская вобласць

У Гродне затрымалі журналіста Дзяніса Івашына
Затрыманне журналіста Дзяніса Івашына адбылося прыкладна а 18-ай гадзіне. Паводле відавочцаў, журналіста затрымалі ў кватэры, дзе ён пражывае. Перад гэтым да дома пад’ехаў сіні мікрааўтобус. Ператрус у журналіста Дзяніса Івашына скончыўся позна ноччу, Дзяніс змешчаны ў следчы ізалятар. Такім чынам, на дадзены момант у Беларусі ўжо 10 журналістаў у СІЗА

Заснавальнік і выдавец "Новай газеты Смаргоні" Рамуальд Улан адправіцца на хімію
Гродзенскі суд пакінуў без зменаў прыгавор прадпрымальніку са Смаргоні, былому заснавальніку і выдаўцу прыватнага выдання «Новая газета Смаргоні» (1996-2005), паведамляе "Рэгіянальная газета".

Гродна: суд не задаволіў скаргу Юрыя Лакціёнава на штраф за распаўсюд газеты “Гродненское время”
Грамадскі актывіст Юрый Лакціёнаў 26 лютага спрабаваў абскардзіць ў Гродзенскім абласным судзе адміністрацыйны штраф, вынесены яму за распаўсюд газеты “Гродненское время”.

Юрыя Дзешука пакаралі максімальным штрафам, пасля суду затрымлівалі журналістку Вольгу Быкоўскую
У судзе Лідскага раёна 1 сакавіка адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні журналіста-фрылансера Юрыя Дзешука. Суддзя Ігар Кашко прызнаў журналіста вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве паводле ч.3 арт. 23.34 КаАП і пакараў максімальна магчымым памерам штрафу — на 50 базавых велічыняў (1450 рублёў). Увесь судовы працэс доўжыўся прыкладна гадзіну.

Узламалі і захапілі Telegram-канал гродзенскага сайта Newgrodno.by, дзе нядаўна быў ператрус
Telegram-канал гродзенскага інфармацыйнага сайта Newgrodno.by быў узламаны і захоплены невядомымі ўначы 18 лютага.

36-гадовага жыхара Наваградка будуць судзіць за абразу Лукашэнкі ў Telegram-чаце
Як паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры, у суд накіраваная крымінальная справа ў дачыненні 36-гадовага жыхара Наваградка Ж. Мужчыну вінавацяць у тым, што ў адным з чатаў Telegram-канала ён размясціў непрыстойнае паведамленні, якое змяшчала заклікі да агрэсіўных дзеянняў у дачыненні міліцыянтаў.

Программа, реклама, “Газета Слонимская” — заметили ли жители Слонима, что местная газета перестала выходить
Три месяца назад была вынуждена приостановить свой выход “Газета Слонімская” — частная еженедельная общественно-политическая газета. Она выходила в Слониме с 1997 года (изначально была основана в 1938 году). Мы спросили у жителей города, почувствовали ли они неудобства в связи с тем, что больше нет местной негосударственной газеты, и где черпают информацию.

Новы віток ціску: у журналіста Юрыя Дзяшука прайшоў ператрус, забралі камп’ютар, ноўтбук, дзве відэакамеры і тэлефон
Сёння ў горадзе Бярозаўка Лідскага раёна ў кватэры журналіста-фрылансера Юрыя Дзяшука міліцыя правяла ператрус. Паводле тлумачэнняў сілавікоў, у межах крымінальнай справы, дзе журналіст фігуруе ў якасці сведкі. У выніку забралі камп’ютарную і іншую тэхніку, неабходную для прафесійнай журналісцкай дзейнасці. Раніцай 10 лютага Дзяшук мусіць явіцца на допыт.

УВД запретило публиковать эфир с милиционером, который не отвечал на неудобные вопросы. Но его все равно можно послушать
Эфир с главой пресс-службы гродненской милиции Евгением Дудко не будет опубликован, сообщило радио s13. live в своем чате. Дудко был гостем программы Дмитрия Чекана утром 2 февраля. Многие гродненцы не могли слушать живой эфир и просили радиоведущего выложить потом запись. Но УВД запретило это делать без объяснения причин. Одновременно эфир с Дудко слушали около 1500 пользователей, сообщили Hrodna.life на радио.

Лідскі журналіст Юрый Дзяшук — на волі. Яго зноў пратрымалі ў ІЧУ некалькі дзён, а суд адправіў справу на дапрацоўку
У судзе Лідскага раёна 5 лютага адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні журналіста-фрылансера Юрыя Дзешука, якога абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП).

Затрыманы ўчора незалежны журналіст Юрый Дзяшук знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў Лідзе
У аўторак увечары яго хацелі затрымаць супрацоўнікі міліцыі, але з імі ўдалося дамовіцца, каб у сераду Дзяшук сам з’явіўся ў РАУС. З таго часу ён затрыманы.

Пасля ператрусу істотна ўскладнілася журналісцкая дзейнасць рэдакцыі Newgrodno.by
Распачатыя 29 студзеня 2020 г. следчыя дзеянні ў дачыненні інфармацыйнага анлайн-выдання Newgrodno.by грунтоўна паўплывалі на працу рэдакцыі.