НЕ - ВАЙНЕ!

Гродзенская вобласць

04.02.2021

Пасля ператрусу істотна ўскладнілася журналісцкая дзейнасць рэдакцыі Newgrodno.by

Распачатыя 29 студзеня 2020 г. следчыя дзеянні ў дачыненні інфармацыйнага анлайн-выдання Newgrodno.by грунтоўна паўплывалі на працу рэдакцыі.

02.02.2021

Гродзенца аштрафавалі за распаўсюд незарэгістраванай газеты “Гродненское время”

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 1 лютага завершыўся адміністрацыйны працэс па справе гродзенца Юрыя Лакціёнава, абвінавачанага міліцыяй у распаўсюдзе незарэгістраванага выдання. У выніку суддзя Віталь Лабоцкі прызнаў Лакціёнава вінаватым і пакараў штрафам на 638 рублёў паводле ч .2 арт. 22.9 КаАП.

29.01.2021

В редакции гродненских медиа пришли сотрудники милиции и омон

В офис редакциии Hrodna.life и домой к редактору сайта NewGrodno.by Игорю Ремзику (Бубликову) пришли сотрудники милиции с осмотром.

27.01.2021

Гродзенская суполка ГА «БАЖ» абрала кіраўніка і дэлегатаў на з'езд арганізацыі

Сябры гродзенскай рэгіянальнай суполкі ГА «БАЖ» 21 студзеня сабраліся разам, каб падсумаваць вынікі дзейнасці за мінулыя тры гады, вылучыць дэлегатаў на з'езд арганізацыі, а таксама абмеркаваць напрамкі працы на бліжэйшы час. Кіраўніца суполкі Вольга Корcун зрабіла падрабязную справаздачу пра працу суполкі на працягу апошніх трох гадоў.

23.01.2021

Журналіста-фрылансера Юрыя Дзешука адпусцілі з ізалятара

Але Юрый Дзяшук застаецца падазраваным па крымінальнай справе аб злосным хуліганстве (ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса).

Затрыманы ў Лідзе журналіст Юрый Дзяшук — падазраваны па крымінальнай справе. Яго змясцілі ў ізалятар
22.01.2021

Затрыманы ў Лідзе журналіст Юрый Дзяшук — падазраваны па крымінальнай справе. Яго змясцілі ў ізалятар

Затрыманы ў сераду незалежны журналіст Юрый Дзяшук з’яўляецца падазраваным па крымінальнай справе аб злосным хуліганстве (ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса). Журналіст быў змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання на 72 гадзіны да прыняцця рашэння аб абранні меры стрымання. Пра гэта паведамілі родныя Юрыя Дзешука.

Затрыманы журналіст-фрылансер Юрый Дзяшук
21.01.2021

Затрыманы журналіст-фрылансер Юрый Дзяшук

20 студзеня ў Лідзе і на тэрыторыі Лідскага раёна адбыліся масавыя затрыманні. Сілавікамі сярод іншых быў затрыманы журналіст-фрылансер Юрый Дзяшук.

19.01.2021

Журналісту Андрэю Мялешку міліцыянт пагражаў скласці пратакол, калі той працуе для "Белсата" ВІДЭА

Супрацоўнік міліцыі перашкодзіў выконваць прафесійныя абавязкі незалежнаму журналісту з Гродна Андрэю Мялешка. Інцыдэнт здарыўся 18 студзеня ў Лідскім раённым судзе падчас агалошвання прысуду па крымінальнай справе грамадскага актывіста Вітольда Ашурка.

14.01.2021

Смаргонь: два гады “хатняй хіміі” за абразу Прэзідэнта РБ

У судзе Смаргонскага раёна  6 студзеня вынесены  прысуд па крымінальнай справе 19-ці гадовага мясцовага жыхара Іллі Вайткевіча. Яго абвінавацілі ў публічнай абразе Прэзідэнта Беларусі па ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

13.01.2021

КДБ цікавіцца блогерам Дзянісам Радзевічам

Блогеру Дзянісу Радзевічу вярнулі тэхніку, адабраную яшчэ падчас чэрвенскіх перадвыбарчых акцый у Гродне.

05.01.2021

Cмаргонскага прадпрымальніка, былога выдаўца асудзілі за паклёп на міліцыянтаў

2 года і 6 месяцаў «хіміі» прысудзілі смаргонскаму прадпрымальніку, былому выдаўцу "Новай газеты Смаргоні" Рамуальду Улану нібыта за паклёп на міліцыянтаў, паведамляе Белсат.

Бывшего владельца "Новой газеты Сморгони" судят за клевету
29.12.2020

Бывшего владельца "Новой газеты Сморгони" судят за клевету

Сморгонского активиста Ромуальда Улана 28 и 29 декабря начали судить в Сморгонском районном суде за клевету — cт. 188 УК. Об этом активист сообщил в Facebook, пишет harodniaspring.org. Ему грозит до трех лет ограничения свободы.