Віцебская вобласць

Журналіста Змітра Казакевіча вінавацяць у непадпарадкаванні міліцыянтам, суд будзе 28 кастрычніка
Затрыманы у нядзелю незалежны журналіст, які супрацоўнічае з тэлеканалам “Белсат”, другія суткі знаходзіцца ў віцебскім СІЗА. Стала вядома, у чым вінавацяць Змітра Казакевіча: на яго склалі пратаколы за парушэнне артыкула 22.9 КаАП — за супрацу з замежным СМІ без акрэдытацыі і за парушэнне артыкула 23.4 КаАП нібыта за непадпарадкаванне міліцыянтам.

У суд Паставаў прыйшла даведка з МЗС наконт акрэдытацыі пакойнага бацькі журналіста Змітра Лупача
За адзін дзень — склалі пратакол, пратрымалі ў міліцыі тры гадзіны, а пасля прызначылі суд і аштрафавалі. Усё гэта адбылося ў Паставах з глыбоцкім журналістам-фрылансерам Змітром Лупачом.

Журналіст Зміцер Казакевіч зноўку затрыманы да суда
Журналіст-фрылансер, які супрацоўнічае з тэлеканалам “Белсат”, затрыманы 25 кастрычніка каля 16.40 — ужо напрыканцы акцыі мірнага пратэсту ў Віцебску.

Журналіст-фрылансер Віталь Скрыль: “Пыталіся, ці не я фінансаваў масавыя пратэсты ў Віцебску”
Журналіста-фрылансера Віталя Скрыля выклікалі ў Следчы камітэт, каб апытаць пра сутыкненні мірных пратэстоўцаў з міліцыянтамі 6 верасня.

На Дзмітрыя Лупача завялі адміністрацыйную справу за сюжэт для Белсата
Журналіста-фрылансера Змітра Лупача выклікалі 23 кастрычніка ў Глыбоцкі РАУС для дачы тлумачэнняў. Там яму ўручылі позву з паведамленнем з’явіцца ў Пастаўскі РАУС 26 кастрычніка.

Суд вярнуў справу Вячаслава Лазарава на дапрацоўку ў міліцыю
Адвакат незалежнага журналіста прапанаваў скасаваць справу, распачатую паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП, бо ў ёй няма ніводнага аб'ектыўнага доказу правапарушэння. Але суддзя Кастрычніцкага райсуда Віцебска Ілля Белавус пастанавіў вярнуць матэрыялы справы на дапрацоўку ў Кастрычніцкі РАУС.

Блогерку Алену Янушкоўскую аштрафавалі за стрым з Маршу пенсіянераў
Суткі да суда 55-гадовую жанчыну, інваліда 3-й групы, трымалі ў СІЗА. Віцебская блогерка вяла стрым з мірнай акцыі, якая адбылася 12 кастрычніка. Тры дзясяткі жанчын і мужчын сталага веку прайшлі па вуліцах абласнога цэнтра, спявалі песні каля віцебскага гарвыканкама і запісаліся на прыём да намесніка віцебскага мэра. Усё гэта Алена Янушкоўская паказала на сваім канале “Настоящая Беларусь”.

Віцебскую журналістку Алену Шабуню аштрафавалі на 135 рублёў
Суд Першамайскага раёна Віцебска прызнаў яе парушальніцай артыкула 23.34 КаАП паводле падзей 4 кастрычніка. Алена Шабуня тлумачыла суддзі Міхаілу Юрчанку, што яна асвятляла акцыю мірнага пратэсту для тэлеканала “Белсат” і мела пры сабе рэдакцыйнае заданне. Аднак суд адзначыў, што на ёй не было камізэлькі з надпісам “Прэса”, і што ў яе няма рэдакцыйнага пасведчання ад СМІ, акрэдытаванага ў Беларусі.

Зміцер Казакевіч: “Мяне вызвалілі з СІЗА і павезлі дахаты рабіць ператрус”
З віцебскага СІЗА выйшлі на волю журналісты-фрылансеры Зміцер Казакевіч і Вячаслаў Лазараў. Пасля вызвалення з кватэры Казакевіча міліцыянты вынеслі аргтэхніку і нават флэшкі.

Глыбоцкія журналісты ўшанавалі памяць Язэпа Драздовіча
Глыбоцкія журналісты ўшанавалі памяць мастака і публіцыста Язэпа Драздовіча. У дзень яго народзінаў, 13 кастрычніка, яны наведалі магілу вядомага земляка ў Ліплянях і ўсклалі кветкі.

За стрым з Маршу пенсіянераў затрымалі блогерку Алену Янушкоўскую
Віцебская блогерка вяла стрым з мірнай акцыі, якая адбылася 12 кастрычніка. Пазней відэаролік з’явіўся ў інтэрнэце, і цяпер усе ахвотныя могуць убачыць, як некалькі дзясяткаў жанчын і мужчын сталага веку прайшлі па вуліцах абласнога цэнтра, спявалі песні каля віцебскага гарвыканкама і змусілі чыноўнікаў выслухаць іхныя патрабаванні.

Віцебскія журналісты Вячаслаў Лазараў і Дзмітрый Казакевіч затрыманыя да суда
Журналісты-фрылансеры, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам “Белсат”, былі затрыманы 11 кастрычніка перад пачаткам акцыі мірнага пратэсту каля Лядовага палаца ў Віцебску. Вячаслаў Лазараў і Дзмітрый Казакевіч нават не паспелі распачаць працу — яны проста размаўлялі з людзьмі, што рыхтаваліся пайсці ў калоне.