Віцебская вобласць

У Полацку журналісты дыскутавалі пра асвятленне парламенцкіх выбараў у мясцовых СМІ
З удзелам сябраў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” з Віцебска, Полацка, Глыбокага і Барысава прайшло пасяджэнне прэс-клуба “Выбарчая кампанія 2016: асвятленне ў СМІ”.

Глыбоцкія журналісты зладзілі ўжо другі "Бульбафэст" (ФОТЫ)
Глыбоцкія журналісты разам з грамадскімі актывістамі Шаркаўшчыны зладзілі другі па ліку “Бульбафэст”. Ён прайшоў 13 жніўня ў вёсцы Германавічы Шаркаўшчынскага раёна на тэрыторыі Культурна-асветніцкага цэнтра імя Язэпа Драздовіча. У гэтым годзе на яго завіталі не толькі беларусы, але і госці з Расіі і Польшчы.

Майстар-клас у Глыбокім ад Класкоўскага і Коктыша
У Глыбокім 25 чэрвеня прайшоў майстар-клас па напісанні артыкулаў на сацыяльна-эканамічную тэматыку, а таксама эсэ і фельетонаў. У ролі трэнераў выступілі Аляксандр Коктыш і Аляксандр Класкоўскі, а спазнаваць навуку з’ехаліся журналісты Віцебскай вобласці.

У Оршы прайшла міжрэгіянальная сустрэча БАЖаўцаў Віцебшчыны і Магілёўшчыны
Праблемы, якія абмяркоўваліся на сустрэчы 5 чэрвеня, актуальныя для абодвух рэгіёнаў: і ў Віцебскай, і ў Магілеўскай абласцях амаль няма незалежных зарэгістраваных выданняў.

У Віцебску адбылася прэм’ера фільма “Выбар Барыса Хамайды”
Аўтары дакументальнага фільма Алена Сцяпанава і Аляксандр Зянкоў распавялі пра гісторыю стварэння стужкі, а віцебскія фотажурналісты прэзентавалі гледачам вялікую выставу, прысвечаную легендарнаму распаўсюдніку незалежнай прэсы.

Віцебскія БАЖаўцы сустрэліся з аўтарамі шведскага падручніка для журналістаў-фрылансераў
Журналісты Фрэдрык Нэйман і Мікаэль Бэрлінг, стваральнікі падручніка ”Frilans handboken”, ахвотна дзеляцца ўласным фрылансерскім досведам са студэнтамі і калегамі. Гэтым разам падчас прыезду ў Беларусь шведскія фрылансеры вырашылі сустрэцца не толькі са сталічнымі журналістамі і абралі для першага падарожжа ў рэгіёны Віцебск.

Віцебскія бажаўцы пасадзілі кветкі на “Алеі вольнай прэсы” (ФОТА)
Алея была закладзена мінулай восенню падчас кампаніі “Станем за журналістыку”. А ўчора, у Міжнародны дзень свабоды прэсы, журналісты яе добраўпарадкавалі.

БАЖаўцы Віцебшчыны хочуць дапамагчы ў рэстаўрацыі помніка літары “Ў” у Полацку
У некаторых недзяржаўных СМІ была размешчана інфармацыя, што Полацкі райвыканкам завёў рахунак для дабрачынных ахвяраванняў на рэстаўрацыю. Аднак нідзе ў афіцыйным друку рэквізіты рахунка не публікаваліся. А гэтая інфармацыя мусіць быць даступнай і публічнай, лічаць сябры ГА “БАЖ”.

Унікальны фотаздымак — падарунак Барысу Хамайду ад калег да Дня волі
Віцебскія сябры ГА “БАЖ” павіншавалі найстарэйшага распаўсюдніка незалежнай прэсы з Днём волі. І ўручылі падарунак — архіўны фотаздымак, зроблены 20 гадоў таму. На ім спадар Хамайда стаіць з плакатам «Беларусь. Незалежнасьць. Вясна» і з газетай «Выбар» у руках — у 1990-я гады ён быў рэдактарам гэтага выдання, аднаго з першых незалежных у Беларусі.

Віцебскія “бажаўцы” рыхтуюць фотавыставу, прысвечаную вядомаму распаўсюдніку незалежных СМІ Барысу Хамайду
На фотаздымках, сабраных журналістамі, можна ўбачыць Барыса Хамайду і пад бел-чырвона-белым парасонам у цэнтры Віцебску. І зусім іншым, маладзейшым гадоў на 20, калі Барыс Ханонавіч быў рэдактарам газеты “Выбар” — аднаго з першых беларускіх незалежных выданняў.

Як пісаць для Інтэрнэту і супрацьстаяць стрэсу, вучыліся ў Глыбокім
Глыбоцкая суполка ГА "БАЖ" зладзіла трэнінг для мясцовых журналістаў і калег з Віцебска па напісанні тэкстаў для Інтэрнэту. Акрамя таго, у Глыбокім вучыліся супрацьстаяць стрэсу і прафесійнаму выгаранню і асвятленню падзей у экстрэмальных сітуацыях.

Віцебскія БАЖаўцы правялі майстар-клас па фота са студэнтамі (фота)
Ідэя правесці майстар-клас нарадзілася пасля наведвання студэнцкай фотавыставы. Журналісты рабілі рэпартажы з гэтай імпрэзы, і студэнты мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта прапанавалі супольна абмеркаваць свае працы.