Віцебская вобласць
Распаўсюдніцу “Витебского вестника” аштрафавалі паводле арт. 22.9 КаАП
Справу Таццяны Юхо, якую міліцынты затрымлівалі за распаўсюд незарэгістраванага дайджэста “Витебский вестник”, 10 лютага разгледзеў суд Чыгуначнага раёна Віцебска. У выніку суддзя Алена Цыганкова прызнала жанчыну вінаватай у парушэнні заканадаўства аб СМІ і прызначыла штраф памерам 30 базавых велічынь (870 рублёў).
Легендарнага глыбоцкага журналіста Змітра Лупача зноў хочуць пакараць
Глыбоцкага журналіста-фрылансера Змітра Лупача выклікаюць у Пастаўскі раённы аддзел міліцыі. Спачатку яму патэлефанавалі, а пасля праз Viber даслалі позву. Ад журналіста патрабуюць явіцца ў пастарунак 10 лютага.
У Віцебску будуць судзіць распаўсюдніцу «Витебского вестника»
У жыхаркі Віцебска Таццяны Юхо міліцыя забрала 500 нумароў дайджэста «Витебский вестник», камп’ютарную аргтэхніку і аўтамабіль.
Глыбоцкая суполка ГА “БАЖ” абрала новага кіраўніка і вылучыла дэлегатаў на ХІ з'езд арганізацыі
У Глыбокім 30 студзеня адбыўся выніковы сход Глыбоцкай суполкі ГА “БАЖ”. Падчас яго быў абраны новы кіраўнік і дэлегат на ХІ з'езд ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.
В ДФР заинтересовались работой регионального портала в Орше
В Департамент финансовых расследований 29 января были вызваны на допрос в качестве свидетелей несколько человек. Все они во время допроса подписали расписку о неразглашении тайны следствия. Но очевидно, что этих людей объединяет тот факт, что все они имели отношение к сайту orsha.eu, сообщает редакция.
Блогерку Алену Янушкоўскую пакаралі арыштам за стрым з сяброўскай вечарыны
Cуд Віцебскага раёна 29 студзеня разгледзеў адміністрацыйную справу блогеркі Алены Янушкоўскай, суддзя Міхаіл Зубеня прызнаў яе вінаватай у несанкцыянаваным пікетаванні.
У Віцебску зноў затрымалі блогерку Алену Янушкоўскую — зноў вінавацяць паводле 23.34 КаАП
У 55-гадовай заснавальніцы відэаблога “Настоящая Беларусь” забралі ноўтбук і тэлефон. А яе саму завезлі спачатку ў аддзел міліцыі Віцебскага раёна, а потым у ізалятар часовага ўтрымання.
Газета «Вольнае Глыбокае» больш не будзе выдавацца
З новага года спыніла сваю дзейнасць незалежная газета “Вольнае Глыбокае”. Год таму выданне адзначыла свой 1000 нумар і 25-ці годдзе. Газета праіснавала роўна 26 год, апошні яе нумар рыхтаваўся на каталіцкае Раство і быў надрукаваны 31 снежня.
У журналіста Змітра Казакевіча адбыўся чарговы ператрус
Журналіст Зміцер Казакевіч распавёў, што папярэдзіў міліцыянтаў пра тое, што ён і жонка хворыя на каранавірус. Але іх гэта не спыніла: правялі ператрус, забралі ноўтбук і флэшку.
Зміцер Лупач аштрафаваны на вялікую суму за сюжэт пра Дразды
Амаль на 1300 беларускіх рублёў аштрафаваў суд Пастаўскага раёна журналіста з Глыбокага Змітра Лупача за супрацу з тэлеканалам “Белсат”. Судовае пасяджэнне 22 снежня вяла суддзя Наталля Максімовіч.
Глыбоцкага журналіста-фрылансера Змітра Лупача выклікаюць у РУУС
Глыбоцкага журналіста-фрылансера Змітра Лупача сёння выклікаюць у Пастаўскі раённы аддзел міліцыі. UPD. Судовы працэс у Паставах перанеслі на аўторак, 22 снежня, 9.00.
З Алены Шабуні паўторна спаганяюць штраф за сюжэт для “Белсата”
Год таму, 12 снежня, суд Віцебскага раёна аштрафаваў журналістаў-фрылансераў Алену Шабуню і Змітра Лупача за сюжэт пра жыхароў вёскі Шэвіна, якія адмовіліся ўдзельнічаць ў парламенцкіх выбарах. Суддзя Ганна Ігнаценка прызнала журналістаў вінаватымі ў парушэнні заканадаўства аб СМІ — за супрацу з замежным медыя без акрэдытацыі ў беларускім міністэрстве замежных спраў.