Віцебская вобласць

Карач: Исчезла блогер Ольга Журавская
Второй день не выходит на связь витеблянка Ольга Журавская, журналист, блогер и редактор Youtube-канала "Снимать разрешено". Ее аккаунт в соцсетях взломан, с него неизвестными размещаются странные и провокационные сообщения.

Глыбоцкія журналісты зладзілі талаку і прыбраліся на магіле бацькі Ігната Буйніцкага ў Востраве
У вёсцы Вострава на мясцовых могілках пахаваны ўладальнік маёнтка Тарквіні — Тэафіл Зыгфрыдаў-Гіяцынтаў Буйніцкі (1824 – 1896). Гэта — бацька Ігната Тарквіньевіча Буйніцкага, заснавальніка беларускага прафесійнага тэатра.

Журналісты Глыбокага адзначылі Сусветны дзень свабоды прэсы
3 траўня глыбоцкія журналісты зладзілі сход і правялі акцыю ў падтрымку калегаў-журналістаў, якія зведалі пераслед з боку ўладаў за прафесійную дзейнасць.

У Віцебску выдалі паштоўкі да Сусветнага дня свабоды прэсы і першым павіншавалі распаўсюдніка незалежных СМІ Барыса Хамайду
Прыходзіць да найстарэйшага віцебскага актывіста і распаўсюдніка незалежных СМІ па важных датах ужо стала традыцыяй для віцебскіх БАЖаўцаў. Летась журналісты падарылі Барысу Хамайду знакавы фотаздымак 25-гадовай даўніны — таго часу, калі Барыс Ханонавіч заснаваў газету “Выбар” — адно з першых дэмакратычных выданняў Віцебшчыны.

Прэзентацыя шведска-беларускага выдання "Фрыланс у мас-медыя" адбылася ў Глыбокім
У кнізе "Фрыланс у мас-медыя" распавядаецца пра працу журналістаў-фрылансераў у Швецыі і разглядаецца фрыланс у Беларусі.

Віцебскі абласны суд пацікавіўся, ці мае журналісцкую акрэдытацыю Павел Левінаў. І пакінуў пастанову пра арышт на 15 сутак у сіле
Зварот у абласны суд з касацыйнай скаргай не дапамог праваабаронцу, сябру ГА "БАЖ" Паўлу Левінаву скасаваць адміністрацыйныя справы, распачатыя супраць яго за нібыта ўдзел у несанкцыянаваных масавых акцыях 25 і 26 сакавіка ў Віцебску.

Тры пратаколы па адной адміністрацыйнай справе атрымалі глыбоцкія журналісты
Тры пратаколы па адной адміністрацыйнай справе атрымалі глыбоцкія журналісты. Таццяну Смоткіну і Змітра Лупача міліцыя лічыць вінаватымі ў тым, што яны ўзялі інтэрв’ю ў жыхароў дома № 142 па вуліцы Леніна ў Глыбокім і размясцілі яго на сайце Belsat.eu. Іх вінавацяць у парушэнні ч. 2 арт. 22.9 КаАП.

Віцебскія БАЖаўцы правялі супольны прэс-клуб з ліквідатарамі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы
“31 год пасля трагедыі: ці актуальная для СМІ “Чарнобыльская” тэма?” — пра гэта ішла размова паміж журналістамі і запрошанымі гасцямі. Разам з віцебскімі ўдзельнікамі ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС калегі-журналісты разважалі над тым, як сёння пісаць пра тагачасныя падзеі.

Віцебскі абласны суд не задаволіў касацыйныя скаргі блогеркі Юліі Гранковай, аштрафаванай за стрым у “Одноклассники”
Скаргі аршанскай блогеркі разбіралі па чарзе дзве суддзі Віцебскага абласнога суда. Суддзя Ірына Смалякова скончыла разбіральніцтва літаральна за 5 хвілін. Юлія Гранкова сказала, што свае меркаванні агучыла ў касацыйнай скарзе, а суддзя палічыла непатрэбным задаць блогерцы нейкія дадатковыя пытанні.

Узнагароджанне пераможцаў — самая прыемная частка конкурсу віцебскіх БАЖаўцаў
Арганізатары літаратурнага конкурсу твораў пра каханне з нецярплівасцю чакалі сапраўдную вясну, каб уганараваць пераможцаў у самай рамантычнай абстаноўцы. Аднак халоднае надвор’е перакрэсліла ўсе планы віцебскіх БАЖаўцаў, і ўрачыстасці давялося ладзіць у іншым фармаце.

Супраць глыбоцкіх журналістаў распачалі справу за сюжэт «Белсата»
Таццяну Смоткіну, незалежную журналістку-фрылансера з Глыбокага, 27-га красавіка выклікаюць на допыт у мясцовы РАУС. Таксама позву атрымаў журналіст Зміцер Лупач. Сюжэт пра пяціпавярховік на вуліцы Леніна, які ні разу ня бачыў капітальнага рамонту, выйшаў на тэлеканале «Белсат» 13-га красавіка. Напрыканцы відэасюжэту абвешчана імя стваральніка — Сяргей Пятрухін. Але позвы ў міліцыю, каб даць тлумачэньні праваахоўнікам, атрымалі глыбоцкія журналісты.

Звароты ў суд і ў міліцыю не дапамаглі: Паўлу Левінаву прысудзілі арышт на 15 сутак
У адсутнасць віцебскага праваабаронцы завяршыўся працэс над ім у Кастрычніцкім райсудзе Віцебска. Паводле падзеяў 25 і 26 сакавіка, суддзя Іна Грабоўская абвінаваціла Паўла Левінава ў парушэнні парадку правядзення масавых акцый.