Віцебская вобласць
Рэдкая з'ява: справу супраць журналіста спынілі ў сувязі з недаказанасцю
Сёння адбылося другое пасяджэнне суда па адміністрацыйнай справе журналіста-фрылансера з Глыбокага Змітра Лупача. Яго вінавацілі ў парушэнне Закона аб СМІ за супрацу з тэлеканалам “Белсат”. У выніку суддзя Глыбоцкага раённага суда Станіслаў Трапук вынес пастанову аб спыненні справы ў сувязі з недаказанасцю.
Віцебскую блогерку аштрафавалі “за заклікі” ў інтэрнэце
Суд Віцебскага раёна 18 лютага прызнаў блогерку Алену Янушкоўскую вінаватай у парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Падставай для адміністрацыйнага пераследу і прыцягнення да адказнасці сталі абвесткі пра акцыю падтрымкі незалежнасці Беларусі, апублікаваныя ёй ў сацыяльных сетках.
Абвешчаны збор грошай на пакрыццё штрафаў віцебскай блогеркі
Блогерка Алена Янушкоўская стала “рэкардсменкай” па грашовых спагнаннях “за заклікі” ў сацыяльных сетках да ўдзелу ў акцыях падтрымкі незалежнасці, а таксама за ўдзел у іх. Яе прызналі вінаватай у парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах паводле артыкула 23.34 КаАП.
Яшчэ адзін пратакол за супрацу з “Белсатам”
На журналіста-фрылансера з Глыбокага Змітра Лупача міліцыянты склалі чарговы пратакол. Гэтым разам адміністрацыйны пераслед распачаў Шаркаўшчынскі РАУС.
На Змітра Лупача склалі новы пратакол за працу без акрэдытацыі
Змітра Лупача зноў выклікалі ў Глыбоцкі РАУС для складання новага пратакола паводле арт. 22.9 КаАП. Позву даслаў маёр міліцыі Сяргей Цырбан.
Блогерку Алену Янушкоўскую дапыталі ў лякарні
Супраць блогеркі Алены Янушкоўскай пачатая адміністрацыйная справа «за заклікі на несанкцыянаваную акцыю» — за рэпост аб’явы пра акцыю ў падтрымку незалежнасці Беларусі, якая праходзіла ў Віцебску 29 снежня.
Новыя штрафы за рэпосты ў сацсетках: 810 і 675 рублёў
За рэпост у сацыяльнай сетцы суд Першамайскага раёна Віцебска пакараў віцебчанку Наталлю Спірыдонаву штрафам у памеры 25 базавых велічынь (675 рублёў) паводле ч.1 арт. 24.34 КаАП. Тамсама аштрафавалі і віцебскую грамадскую актывістку Таццяну Севярынец — на 30 базавых велічынь (810 рублёў).
У Віцебску цяпер два “Витебских курьера”
Стваральнікі новага інфармацыйнага рэсурсу патлумачылі, чым “Витебский курьер news” адрозніваецца ад “Витебского курьера”, з якога сышлі ўсе журналісты.
У Глыбокім НЕ асудзілі Змітра Лупача. Суддзя вярнуў справу на дапрацоўку
У Глыбокім 27 студзеня слухалася чарговая адміністрацыйная справа журналіста-фрылансера Змітра Лупача. Яго зноў судзілі па сумнавядомым артыкуле 22.9 КаАП — за супрацу з тэлеканалам “Белсат” без акрэдытацыі.
Прэс-туры, трэнінгі, экалагічныя акцыі і сустрэчы з вядомымі журналістамі, — глыбоцкія БАЖаўцы абмеркавалі планы на 2020 год
Глыбоцкая суполка ГА “БАЖ” правяла справаздачна-выніковы сход і вызначыла прыярытэтныя напрамкі сваёй дзейнасці на 2020 год.
Блогеру Шэраму кату далі ўжо 105 сутак. Тэрмін можа яшчэ павялічыцца
Аршанскі відэаблогер Дзмітрый Казлоў стаў “рэкардсменам” па адміністрацыйных арыштах, накладзеных на яго за заклікі і ўдзел у акцыях супраць інтэграцыі з Расіяй.
Віншуем заснавальніка і рэдактара "Вольнага Глыбокага" Уладзіміра Скрабатуна з юбілеем!
Сёння святкуе юбілей заснавальнік і выдавец газеты “Вольнае Глыбокае” Уладзімір Скрабатун. ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" сардэчна віншуе спадара Уладзіміра з Днём народзінаў. Зычым Вам моцнага здароўя, поспехаў у прафесійных справах, натхнення і добрых навінаў!