Віцебская вобласць

Газета «Вольнае Глыбокае» больш не будзе выдавацца
З новага года спыніла сваю дзейнасць незалежная газета “Вольнае Глыбокае”. Год таму выданне адзначыла свой 1000 нумар і 25-ці годдзе. Газета праіснавала роўна 26 год, апошні яе нумар рыхтаваўся на каталіцкае Раство і быў надрукаваны 31 снежня.

У журналіста Змітра Казакевіча адбыўся чарговы ператрус
Журналіст Зміцер Казакевіч распавёў, што папярэдзіў міліцыянтаў пра тое, што ён і жонка хворыя на каранавірус. Але іх гэта не спыніла: правялі ператрус, забралі ноўтбук і флэшку.

Зміцер Лупач аштрафаваны на вялікую суму за сюжэт пра Дразды
Амаль на 1300 беларускіх рублёў аштрафаваў суд Пастаўскага раёна журналіста з Глыбокага Змітра Лупача за супрацу з тэлеканалам “Белсат”. Судовае пасяджэнне 22 снежня вяла суддзя Наталля Максімовіч.

Глыбоцкага журналіста-фрылансера Змітра Лупача выклікаюць у РУУС
Глыбоцкага журналіста-фрылансера Змітра Лупача сёння выклікаюць у Пастаўскі раённы аддзел міліцыі. UPD. Судовы працэс у Паставах перанеслі на аўторак, 22 снежня, 9.00.

З Алены Шабуні паўторна спаганяюць штраф за сюжэт для “Белсата”
Год таму, 12 снежня, суд Віцебскага раёна аштрафаваў журналістаў-фрылансераў Алену Шабуню і Змітра Лупача за сюжэт пра жыхароў вёскі Шэвіна, якія адмовіліся ўдзельнічаць ў парламенцкіх выбарах. Суддзя Ганна Ігнаценка прызнала журналістаў вінаватымі ў парушэнні заканадаўства аб СМІ — за супрацу з замежным медыя без акрэдытацыі ў беларускім міністэрстве замежных спраў.

Віцебскага фатографа папярэдзілі пра “ўсе артыкулы КаАП”
Незалежнага журналіста Ігара Мацьвеева выклікалі ў пракуратуру Віцебска і правялі з ім прафілактычную гутарку. “Пэўна, таму, што вас затрымлівалі на несанкцыянаваных акцыях”, — так патлумачыў журналісту ўчастковы міліцыянт, які паведаміў пра выклік.

Віцебскіх незалежных журналістаў не пускаюць на суды па “палітычных справах”
У судзе Першамайскага раёна Віцебска 25 лістапада разбіралі справу пенсіянеркі Тамары Ільіной: яе судзілі за ўдзел у несанцыянаваным мерапрыемстве – акцыі ў памяць пра загінулага Рамана Бандарэнку. Суддзя Вераніка Барысава заявіла, што не пачне пасяджэнне, пакуль у судовай зале не застануцца ўсяго чатыры чалавекі. Пры гэтым яна спаслалася на адпаведнае распараджэнні старшыні суда ў сувязі з пандэміяй Covid-19 і пагражала выклікаць міліцыю. Большая частка слухачоў, у тым ліку некалькі журналістаў, былі вымушаныя пакінуць залу суда.

Рэдкі выпадак: суд скасаваў справу паводле 22.9 КаАП у дачыненні журналіста Вячаслава Лазарава
Суддзя Кастрычніцкага раёна Віцебска Мікалай Атрахімовіч не знайшоў доказаў таго, што журналіст-фрылансер парушыў парадак вырабу і распаўсюду прадукцыі СМІ, як сцвярджалася ў міліцэйскім пратаколе. Міліцыянты вінавацілі Вячаслава Лазарава ў тым, што ён размяшчаў у тэлеграм-канале “Белсата” фотаздымкі з акцыі мірнага пратэсту, якая прайшла ў Віцебску 4 кастрычніка.

У відэааператара Вячаслава Лазарава забралі машыну і вінавацяць паводле 23.34 КаАП
Журналісту-фрылансеру давялося пяць гадзін правесці ў Першамайскім РАУС Віцебска. У выніку на яго склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, хоць ніякага “мерапрыемства” не было.

Журналістку Алену Шабуню аштрафавалі за сюжэт для “Белсата”
З больш як дзясятка чалавек, якія прыйшлі падтрымаць журналістку ў суд Першамайскага раёна, трапілі на працэс усяго чацвёра. Суддзя Вераніка Барысава заявіла, што роўна столькі прысутных маюць застацца, каб захаваць бяспечную абстаноўку ў зале ва ўмовах эпідэміі Covid-19. Сама ж суддзя, да слова, была без маскі, хаця на дзвярах будынка суда вывешана аб’ява пра абавязковы масачны рэжым.

Віцебскія журналісты на волі, але міліцыя сарвала ім працу падчас нядзельных пратэстаў
Фатографаў Алеся Пілецкага і Ігара Мацьвеева затрымалі ў нядзелю 15 лістапада. Ігар Мацьвееў, які супрацоўнічае з сайтам “Народныя Навіны Віцебска”, нават не паспеў зрабіць ніводнага здымка падчас акцыі мірнага пратэсту.

Алену Шабуню зноў будуць судзіць за працу без акрэдытацыі
Незалежную журналістку Алену Шабуню затрымалі 8 лістапада па падазрэнні ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі. Але ў пастарунку нечакана ёй уручылі адміністрацыйны пратакол за “падрыхтоўку і распаўсюд” матэрыялу для тэлеканала “Белсат”.