Брэсцкая вобласць

Рэдактара Intex-Press аштрафавалі за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў"
Уладзіміра Янукевіча аштрафавалі на падставе ч. 2 арт. 19.11 КаАП за “распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, што ўключаная ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама выраб, выданне, захоўванне або перавозку з мэтай распаўсюду такой інфармацыйнай прадукцыі”. Адміністрацыйная справа разглядалася 18 студзеня ў судзе Баранавічскага раёна і г. Баранавічы.

На рэдактара сайта Intex-press склалі пратакол за захоўванне “экстрэмісцкіх матэрыялаў”
Рэдактара сайта баранавіцкай газеты Intex-press Руслана Равяку 4 студзеня выклікалі ў Баранавіцкі гарадскі аддзел унутраных спраў “для апытання па матэрыяле праверкі”.

Сайт медыя “Першы Рэгіён” прызнаны экстрэмісцкім
Як высветлілася, доступ да сайта “Першы Рэгіён” (1reg.by) абмежаваны паводле пастановы пракурора Брэсцкай вобласці Віктара Клімава. Забарона аднаўляць доступ будзе дзейнічаць на працягу шасці месяцаў. Як адзначаецца ў паведамленні службы інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці, у працы сайта “Першы Рэгіён” знойдзеныя шматлікія парушэнні Закона РБ “Аб сродках масавай інфармацыі”.
У апошні дзень 2021 года заблакаваны брэсцкі інфармацыйны сайт “Першы Рэгіён”
Праблемы з доступам на сайт з’явіліся ўвечары 31 снежня 2021 года. Спачатку блакаванне адбывалася толькі праз інтэрнэт ад дзяржаўнага правайдэра “Белтэлекам” і мабільнага аператара Life, а пазней абмежавалі доступ да рэсурсу і астатнія правайдэры.

Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да сайта баранавіцкага выдання Intex-Press
Рэдакцыя атрымала копію адпаведнага загада за подпісам міністра інфармацыі Уладзіміра Пярцова.

Рэдактара сайта “Першы Рэгіён” Паўла Дайліда дапыталі ў Івацэвіцкім РАУС
Першапачаткова Паўлу Дайліду паведамілі, што падставай для размовы нібыта з’яўляецца крымінальная справа, распачатая ў Лунінцы ў дачыненні да невысветленай асобы — і рэдактара трэба дапытаць у якасці сведкі.

У рэдакцыю газеты «Ганцавіцкі час» зноў прыйшлі сілавікі. Гэта трэці ператрус за паўгода
Раніцай 9 снежня ў рэдакцыю недзяржаўнай рэгіянальнай газеты "Ганцавіцкі час" з ператрусам прыйшлі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. У выніку сілавікі забралі флэш-картку і некаторыя дакументы.

Пракуратура заблакавала сайт «Брэсцкай газеты»
Пракуратура незадаволеная, што рэдакцыя публікавала інфармацыю, якая «негатыўна характарызавала грамадска-палітычную сітуацыю ў краіне пасля завяршэння выбарчай кампаніі і дыскрэдытавала дзейнасць дзяржаўных і праваахоўных органаў

Брэсцкая друкарня адмаўляецца друкаваць газету "Ганцавіцкі час" з наступнага года
ААТ “Брэсцкая друкарня” паведаміла, што не будзе працягваць з выдаўцом газеты "Ганцавіцкі час" дамову на паліграфічныя паслугі. Тэрмін дзеяння дамовы з ПВГУП “Медыя-Ганцавічы” заканчваецца ў канцы 2021 года, такім чынам друкавацца ў Брэсце ў 2022 годзе недзяржаўная рэгіянальная газета ўжо не зможа.

КГБ вернул изъятую в редакции «Ганцавіцкі час» и у журналистов технику
Редакции и журналистам «Ганцавіцкага часу» в Ганцевичах, Бресте и Ивацевичах вернули компьютеры и прочую аппаратуру, изъятую во время обысков летом.

З пружанскай раёнкі сышла рэдактарка. Яе сына асудзілі па «карагоднай справе»
Пасаду галоўнага рэдактара пружанскай газэты «Раённыя будні» пакінула Галіна Сьвідуновіч, сына якой пакаралі 1,5 гадамі «хіміі» за падзеі 13 верасьня 2020 году, калі на Маршы герояў у Берасьці пратэстоўцы вадзілі карагод, сьпявалі песьні, танцавалі.

«Ня ведаю, калі скончыцца гэты сюр». Блогер Сяргей Пятрухін расказаў пра жыццё ў віцебскай калоніі
Блогер з Берасця Сяргей Пятрухін, асуджаны на 3 гады зняволеньня, адбывае пакаранне ў калоніі Віцьба-3 пад Віцебскам.