Брэсцкая вобласць

14.01.2021

Рэдакцыя “Брестской газеты” не можа знайсці друкарню, каб выдаваць папяровую версію выдання

Як паведаміў службе маніторынгу ГА "БАЖ" галоўны рэдактар “Брестской газеты” Віктар Марчук, сёлета на пачатку года спробы дамовіцца пра друк чарговага нумару засталіся беспаспяховымі. Друкарні ў розных гарадах Беларусі адмаўляюцца ад супрацы з рэдакцыяй недзяржаўнага рэгіянальнага выдання.

12.01.2021

Областной суд оставил в силе штраф «Медиа-Полесью» в размере 6 750 рублей за статью о Тихановской

Жалобу ООО «МП компани, которому принадлежит сетевое СМИ «Мedia-Polesye.by», областной суд оставил без удовлетворения.

05.01.2021

Журналіст Павел Дайлід просіць распачаць крымінальную справу за ўзлом яго смартфона. Падазрае ў гэтым міліцыю

Рэдактар інфармацыйнага сайта “Першы Рэгіён” Павел Дайлід звярнуўся з заявай у Следчы камітэт, ён просіць распачаць крымінальную справу па факту несанкцыянаванага доступу да яго асабістага мабільнага тэлефона. Журналіст перакананы, што інцыдэнт здарыўся ў той час, калі ён знаходзіўся ў Івацэвіцкім раённым аддзеле міліцыі.

31.12.2020

Журналісту сайта “Першы Рэгіён” прад’яўлена абвінавачванне па артыкуле “абраза прэзідэнта”

31 снежня стала вядома, што карэспандэнту сайта "Першы Рэгіён” Сяргею Гардзіевічу прад'яўлена абвінавачванне па частцы 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса РБ (“абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”).

29.12.2020

У Івацэвічах быў ператрус у рэдактара сайта «Першы рэгіён» Паўла Дайліда

Пасля ператрусу ў рэдакцыі і ў кватэры заснавальніка сайта "Першы рэгіён" Пятра Гузаеўскага міліцыянты прыйшлі да рэдактара сайта Паўла Дайліда.

29.12.2020

У рэдакцыі газеты "Ганцавіцкі час" і дома ў выдаўца адбыліся вобшукі

 У рэдакцыю газеты "Ганцавіцкі час" у 10.30 прыйшла міліцыя з вобшукам. З рэдакцыі нічога не забралі. Але на экспертызу забралі асабісты ноўтбук Гузаеўскага.

28.12.2020

Журналістка атрымала папярэджанне ад пракуратуры за ўдзел у відэазвароце супраць гвалту

Раніцай 28 снежня рэдактара брэсцкага сайта brestnote.by Наталлю Пармон выклікалі ў гарадскую пракуратуру. Нагодай стаў удзел журналісткі ў запісе відэазвароту жыхароў Брэста, якія занепакоеныя эскалацыяй гвалту ў Беларусі.

28.12.2020

У Брэсце адбыўся сход сябраў мясцовай філіі ГА “БАЖ”

Напярэдадні Калядаў брэсцкія журналісты сабраліся разам, каб падсумаваць выніку адыходзячага года. Падчас абмеркавання ўдзельнікі сходу яшчэ раз пераканаліся, наколькі важна ў цяперашніх умовах узгадваць не пра канкурэнцыю і разыходжанні ў дробных пытаннях, а трымацца журналісцкай салідарнасці. Некаторыя з калег адчулі гэта сёлета, калі былі затрыманыя падчас выканання прафесійных абавязкаў на акцыях пратэсту, а пасля перажылі суды і арышты. Гэтыя падзеі засталіся, бадай што, галоўным успамінам пра 2020 год для многіх брэсцкіх сябраў ГА “БАЖ”.

Жалобу «Медиа-Полесья» на постановление суда Лунинецкого района рассмотрит областной суд
28.12.2020

Жалобу «Медиа-Полесья» на постановление суда Лунинецкого района рассмотрит областной суд

ООО «МП компани», владелец сетевого ресурса «Мedia-Polesye.by», было привлечено к административной ответственности за нарушение законодательства о СМИ. Напомним, первоначально по публикации Учитель Тихановской: «Это она за мужем, как за декабристом пошла. Не только характер, но и любовь свою проявила» суд Лунинецкого района не нашёл нарушений и прекратил производство по делу. Но милиция обжаловала постановление, и суд наказал редакцию штрафом в 250 базовых величин. «Медиа-Полесье» с таким исходом дела не согласилось.

25.12.2020

Пад хатні арышт адправілі журналіста сайта “Першы Рэгіён"

У Драгічыне карэспандэнт сайта “Першы Рэгіён" Сяргей Гардзіевіч знаходзіцца пад хатнім арыштам.

24.12.2020

Пакуль рэдактар сайта "Першы Рэгіён" быў у міліцыі, яго смартфон узламалі і выдалілі групу з Viber

Днём 24 снежня (каля 14.40) рэдактара сайта «Першы Рэгіён» Паўла Дайліда спынілі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. Яны паказалі  службовыя пасведчанні і адвезлі журналіста ў Івацэвіцкі РАУС.

23.12.2020

Главного редактора «Брестской газеты» вызывают в прокуратуру — давать объяснения

Поводом для вызова к прокурору стал видеоролик, в котором Виктор Марчук и другие брестчане призывали остановить насилие и взяться за ум.