Брэсцкая вобласць

18.04.2019

Брэсцкага блогера Сяргея Пятрухіна пакаралі буйным штрафам па абвінавачанні ў абразе міліцыянтаў

Суддзя Ленінскага раёна Брэста Аляксандр Семянчук 18 красавіка прызнаў Сяргея Пятрухіна вінаватым у парушэнні двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса — “Паклёп” (ч. 2 арт. 188) і “Абраза” (ч. 2 арт. 189). Паводле рашэння суддзі, блогер аштрафаваны на 360 базавых велічынь (9 180 рублёў).

 Суд над блогерам Пятрухіным: пракурор патрабуе два гады «хіміі»
15.04.2019

Суд над блогерам Пятрухіным: пракурор патрабуе два гады «хіміі»

У судзе над блогерам Сяргеем Пятрухіным пракурор запрасіў пакаранне ў выглядзе двух гадоў “хіміі”. Пятрухін у сваім апошнім слове адзначыў, што лічыць гэты судовы працэс заказным і палітычным.

15.04.2019

Суд Брэсцкага раёна пакараў фрылансера Яўгена Скрабца чарговым штрафам

На журналіста-фрылансера, сябра ГА “БАЖ” быў складзены адміністрацыйны пратакол паводле часткі 2 артыкула 22.9 КаАП РБ (“выраб інфармацыйнай прадукцыі для замежных СМІ, не акрэдытаваных на тэрыторыі РБ”).

11.04.2019

Працягваецца суд над Сяргеем Пятрухіным, якога вінавацяць у паклёпе і знявазе міліцыянтаў ПАДРАБЯЗНАСЦІ

Абодва дні судовага працэсу — 9 і 10 красавіка — амаль усе месцы ў зале пасяджэнняў занятыя прадстаўнікамі Ленінскага РАУС Брэста, якія трапляюць у будынак суда праз службовы ўваход.

11.04.2019

У Брэсце з трэцяй спробы пакараны штрафам Яўген Скрабец

Адміністрацыйную справу ў дачыненні да брэсцкага журналіста-фрылансера разглядаў 11 красавіка суддзя Ленінскага раёна Брэста Аляксандр Семянчук.

Другі раз запар суд у Брэсце адправіў на дапрацоўку пратакол, складзены на мясцовага журналіста
09.04.2019

Другі раз запар суд у Брэсце адправіў на дапрацоўку пратакол, складзены на мясцовага журналіста

Журналіста-фрылансера, сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Яўгена Скрабца спрабуюць прыцягнуць да адказнасці паводле часткі 2 артыкула 22.9 КаАП РБ — за працу на замежны СМІ без акрэдытацыі.

08.04.2019

Суд Брэсцкага раёна накіраваў справу фрылансера Яўгена Скрабца на дапрацоўку

Сам Яўген Скрабец даведаўся пра гэта 5 красавіка, калі прыйшоў у суд, дзе ў дачыненні яго мусіла разглядацца справа паводле часткі 2 артыкула 22.9 КаАП.

У дачыненні брэсцкага журналіста Яўгена Скрабца заведзена новая справа за працу без акрэдытацыі
03.04.2019

У дачыненні брэсцкага журналіста Яўгена Скрабца заведзена новая справа за працу без акрэдытацыі

Журналіста-фрылансера, сябра ГА “БАЖ” Яўгена Скрабца 2 красавіка выклікалі ў Брэсцкі РАУС, у якасці асобы, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс.

Блогер Пятрухін рыхтуецца да суда
01.04.2019

Блогер Пятрухін рыхтуецца да суда

На 9 красавіка прызначаны разгляд крымінальнай справы вядомага блогера з Брэста Сяргея Пятрухіна.

Суд Брэсцкага раёна адмовіўся разглядаць скаргу журналіста, якога не пусцілі на адкрыты судовы працэс
28.03.2019

Суд Брэсцкага раёна адмовіўся разглядаць скаргу журналіста, якога не пусцілі на адкрыты судовы працэс

Брэсцкі журналіст, сябра ГА “БАЖ” Алег Супрунюк сёлета 30 студзеня не здолеў трапіць у суд на слуханне адкрытай адміністрацыйнай справы па рэдакцыйным пасведчанні. На ўваходзе ў памяшканне суда міліцыянт-ахоўнік дазваляў прайсці толькі тым, хто паказваў пашпарт.

Журналістаў з Брэста Ляўчука і Харытонаву "павіншавалі" з Днём Волі пратаколамі
25.03.2019

Журналістаў з Брэста Ляўчука і Харытонаву "павіншавалі" з Днём Волі пратаколамі

25 сакавіка супрацоўнікі Маскоўскага РАУС Брэста прыехалі дадому да журналістаў-фрылансераў, сябраў ГА “БАЖ” Алеся Ляўчука і Міланы Харытонавай, каб скласці чарговыя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні за супрацоўніцтва з тэлеканалам “Белсат” без акрэдытацыі.

У Брэсце ў чарговы раз пакаралі штрафам журналістаў-фрылансераў Мілану Харытонаву і Алеся Ляўчука
25.03.2019

У Брэсце ў чарговы раз пакаралі штрафам журналістаў-фрылансераў Мілану Харытонаву і Алеся Ляўчука

Іх зноў абвінавацілі ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ — за супрацоўніцтва з польскім спадарожнікавым тэлеканалам “Белсат” без акрэдытацыі беларускага Міністэрства замежных спраў. Суддзя Маскоўскага раёна Брэста Раіса Лабачэўская пакарала кожнага з журналістаў штрафам у 50 базавых велічынь (1275 рублёў) паводле артыкула 22.9 КаАП РБ.