Брэсцкая вобласць

Сайт і сацсеткі газеты “Царква” прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі”
У рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі дадалі выданне, якое асвятляе жыццё грэка-каталіцкай царквы ў Беларусі.

Блогеры-палітвязні Пятрухін і Кабанаў на свабодзе пасля трох гадоў зняволення
Папулярных блогераў і актывістаў з Берасцейшчыны Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава абвінавацілі ў тым, што яны нібыта “рэалізоўвалі планы арганізацыі пратэставага руху". За гэта і іншыя “парушэнні закону” кожнаму прысудзілі па тры гады калоніі. Блогеры цалкам адбылі свае тэрміны і 17 снежня 2022 года выйшлі на волю.

Суд ліквідаваў тэлекампанію ў Драгічыне, якая існавала больш за 25 гадоў
Эканамічны суд Брэсцкай вобласці на пачатку 2022 года пачаў справу аб банкруцтве камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Тэлекампанія “Грамадскае Драгічынскае Тэлебачанне”, а мінулай восенню скончыў працэдуру ліквідацыі гэтай установы. Заснавальнікам тэлекампаніі з’яўляўся Драгічынскі райвыканкам, а маёмасць прадпрыемства належала на праве ўласнасці мясцоваму раённаму Савету дэпутатаў.

Тры дзяржаўныя “раёнкі” Брэсцкай вобласці з наступнага года губляюць самастойнасць
З 1 студзеня 2023 года раённыя выданні “Голас часу”, “Сельская праўда” і “Савецкае Палессе” войдуць у склад камунальнага ўнітарнага інфармацыйнага прадпрыемства “Рэдакцыя Брэсцкай абласной газеты “Заря”. Дагэтуль заснавальнікамі дзяржаўных “раёнак” былі мясцовыя райвыканкамы, раённыя саветы дэпутатаў, а таксама працоўныя калектывы рэдакцый.

Пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу Дар'і Лосік “за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”
Як адзначаецца ў паведамленні на сайце Генпракуратуры Беларусі, пракуратура Брэсцкай вобласці накіравала ў суд крымінальную справу супраць жыхаркі Баранавіч Дар'і Лосік. 31-гадовую палітзняволеную вінавацяць у “садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці”.

Дар'я Лосік у чаканні суда следам за мужам-палітвязнем: справу перадалі ў пракуратуру
Дар'ю Лосік, жонку асуджанага кансультанта Радыё “Свабода” Ігара Лосіка, затрымалі 18 кастрычніка на падставе крымінальнага артыкула 361-4 — нібыта за “садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”. Падставай стала інтэрв’ю тэлеканалу “Белсат” у красавіку 2022 года.

Аўтарку крытычнай публікацыі на сайце “Ганцавіцкі час” выклікалі ў міліцыю
Журналістка незалежнага рэгіянальнага выдання “Ганцавіцкі час” Ірына Дамарацкая днямі атрымала позву з мясцовага раённага аддзела ўнутраных спраў.

“Брестской газете" спаўняецца 20 год
Незалежнае выданне “Брестская газета” 18 лістапада адзначае 20-гадовы юбілей. Як зазначае галоўны рэдактар Віктар Марчук, сёння пра папяровае выданне гаворкі няма, слова “газета” засталося толькі ў назве медыя. А калісьці ў 2002 годзе менавіта з газеты ўсё і пачыналася.

Журналіста Сяргея Гардзіевіча дадалі ў спіс экстрымістаў
Пра гэта паведаміла "Вясна". Палітзняволены драгічынскі журналіст інтэрнэт-выдання “Першы рэгіён” Сяргей Гардзіевіч у кастрычніку выйшаў на волю.

Акаўнт незалежнага выдання Media-Polesye ў Instagram прызнаны “экстрэмісцкім”
Такое рашэнне 4 лістапада 2022 года прыняла суддзя Лунінецкага раёна Кацярына Клеўжыц. Праз некалькі дзён апаведны запіс з’явіўся ў абноўленым Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Мінінфарма.

Суд у Брэсце пакараў рэдактара газеты “Царква” арыштам на 15 сутак
Краязнаўцу і рэдактара газеты “Царква” Ігара Бараноўскага затрымалі 2 лістапада і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання Ленінскага РАУС Брэста.