Мінская вобласць

23.10.2020

Зінаіду Цімошак пакідаюць у ізалятары да суда, нягледзячы на цяжкае захворванне

Калі адбудзецца суд, пакуль невядома, але вядома, што яго калега будзе чакаць у слуцкім ізалятары. Гэта нясе вялікую небяспеку для здароўя Зінаіды Цімошак, паколькі яна хварэе на рэўматоідны поліартрыт.

04.09.2020

У Жодзіне праз "дэстабілізацыю абстаноўкі" закрыты гарадскі тэлеканал

У Жодзіне праз "матэрыялы, якія дэстабілізуюць абстаноўку" закрыты гарадскі тэлеканал "Сфера". Пералічаныя канкрэтныя прычыны: "рэпартажы і відэа з гвалтоўнымі разгонамі пікетаў замежнага паходжання", "меркаванні замежных палітолагаў", "рэтрансляцыя матэрыялаў з каналаў, забароненых на тэрыторыі Беларусі", заклікі да забастовак. Дакумент пра гэта публікуе тг-канал @motolkohelp.

06.08.2020

«Пляскала ў ладкі, крычала «Позор!»». У Слуцку асудзілі журналістку Зінаіду Цімошак

Сёння, 6 жніўня, у Слуцку працягваюцца суды над удзельнікамі сарванай сустрэчы з кандыдатам у прэзідэнты Святланай Ціханоўскай. Пазаштатная журналістка "Новага Часу" Зінаіда Цімошак распавяла, як яе судзілі.

04.08.2020

У Слуцку і Салігорску былі затрыманыя трое журналістаў. Зінаіду Цімошак чакае суд

4 жніўня ў Слуцку планавалася сустрэча з выбаршчыкамі кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Мерапрыемства было фактычна сарванае ўладамі, нягледзячы на гэта, сабралося некалькі сотняў чалавек. У выніку акцыя завершылася хапуном з удзелам мінскага АМАПу. Былі затрыманыя трое журналістаў. Зінаіду Цімошак, журналістку "Новага Часу", паспелі аформіць "на суткі", яе чакае суд.

23.07.2020

Да пастарунку, дзе трымалі аператара «Белсату», прыязджала дзяржаўнае ТБ

У Мінску, а таксама па дарозе ў Барысаў, дзе сёння мусіла адбыцца сустрэча з кандыдаткай у прэзідэнты Святланай Ціханоўскай, затрымалі траіх журналістаў.

У Барысаве міліцыя разглядае заяву за знявагу дзяржаўнай рускай мовы
19.06.2020

У Барысаве міліцыя разглядае заяву за знявагу дзяржаўнай рускай мовы

Артыкул “Клоачный русский” — это наш, родной язык”, апублікаваны на сайце EX-PRESS.BY яшчэ ў лістападзе мінулага года, стаў падставай для заявы ў міліцыю. Заяўнік, нехта грамадзянін Б. напісаў, што ў тэксце аўтар выказаў публічную знявагу дзяржаўнай рускай мовы, а таксама прапаведуе варожасць на моўнай глебе, прапагандуе непаўнавартаснасць грамадзян па прыкмеце моўнай прыналежнасці.

13.06.2020

Газета “Адзінства” апошні раз пісала пра выбары амаль месяц таму — 19 чэрвеня

Сродкі масавай інфармацыі Барысаўскага раёна па-рознаму падыходзяць да асвятлення тэмы выбараў на сваіх старонках. Параўнанне згодна з гэтым крытэрам дзяржаўных і недзяржаўных медыя можа быць цікавым не толькі для прафесіяналаў, але і для тых, каго хвалюе агульнапалітычная сітуацыя ў краіне, у прыватнасці, ход выбарчай кампаніі.

У Мінскай вобласці затрымалі жрналістаў канала "Белсат"
05.06.2020

Побач з Жодзіна затрымлівалі журналістаў "Белсата", склалі пратаколы за працу без акрэдытацыі

На выездзе з Жодзіна супрацоўнікі міліцыі затрымалі здымачную групу канала "Белсат". Журналісты Галіна Абакунчык і Сяргей Кавалёў правялі ў пастарунку каля трох гадзін. На іх склалі пратаколы за парушэнне артыкула 22.9 КаАП (праца на замежнае СМІ без акрэдытацыі), журналістаў чакае суд.

Аператара Аляксандра Баразенку затрымалі на тры гадзіны, пасля адпусцілі
09.05.2020

Аператара Аляксандра Баразенку затрымалі на тры гадзіны, пасля адпусцілі

Аператара Аляксандра Баразенку затрымалі раніцай 9  мая ў Пухавіцкім раёне. Яго пратрымалі ў мясцовым РАУСе каля трох гадзін затым адпусцілі. Нагодаю для затрымання стаў нумар машыны, які быццам бы выклікаў падазрэнні ў супрацоўнікаў ДАІ.

Валянціна Цішко выклікаюць у СК Мінска. Меркавана, па справе Чудзянцова
09.03.2020

Валянціна Цішко выклікаюць у СК Мінска. Меркавана, па справе Чудзянцова

Сябра ГА "БАЖ" Валянціна Цішко выклікаюць у Следчы камітэт горада Мінска на допыт 11 сакавіка а 14-й гадзіне.

Мыла на вяровачцы. Завод адмовіўся ад іску супраць "Рэгіянальнай газеты"
22.01.2020

Мыла на вяровачцы. Завод адмовіўся ад іску супраць "Рэгіянальнай газеты"

У кастрычніку мінулага года на сайце «РГ» быў размешчаны здымак, дасланы чытачом. На ім аўтар зафіксаваў прывязанае да вяровачак мыла ў адной з прыбіральняў прадпрыемства. Загаловак да публікацыі быў «Каб не скралі. У прыбіральні на маладзечанскім заводзе мыла прывязалі на вяроўку».