Мінская вобласць

Газета “Адзінства” апошні раз пісала пра выбары амаль месяц таму — 19 чэрвеня
Сродкі масавай інфармацыі Барысаўскага раёна па-рознаму падыходзяць да асвятлення тэмы выбараў на сваіх старонках. Параўнанне згодна з гэтым крытэрам дзяржаўных і недзяржаўных медыя можа быць цікавым не толькі для прафесіяналаў, але і для тых, каго хвалюе агульнапалітычная сітуацыя ў краіне, у прыватнасці, ход выбарчай кампаніі.

Побач з Жодзіна затрымлівалі журналістаў "Белсата", склалі пратаколы за працу без акрэдытацыі
На выездзе з Жодзіна супрацоўнікі міліцыі затрымалі здымачную групу канала "Белсат". Журналісты Галіна Абакунчык і Сяргей Кавалёў правялі ў пастарунку каля трох гадзін. На іх склалі пратаколы за парушэнне артыкула 22.9 КаАП (праца на замежнае СМІ без акрэдытацыі), журналістаў чакае суд.

Аператара Аляксандра Баразенку затрымалі на тры гадзіны, пасля адпусцілі
Аператара Аляксандра Баразенку затрымалі раніцай 9 мая ў Пухавіцкім раёне. Яго пратрымалі ў мясцовым РАУСе каля трох гадзін затым адпусцілі. Нагодаю для затрымання стаў нумар машыны, які быццам бы выклікаў падазрэнні ў супрацоўнікаў ДАІ.

Валянціна Цішко выклікаюць у СК Мінска. Меркавана, па справе Чудзянцова
Сябра ГА "БАЖ" Валянціна Цішко выклікаюць у Следчы камітэт горада Мінска на допыт 11 сакавіка а 14-й гадзіне.

Мыла на вяровачцы. Завод адмовіўся ад іску супраць "Рэгіянальнай газеты"
У кастрычніку мінулага года на сайце «РГ» быў размешчаны здымак, дасланы чытачом. На ім аўтар зафіксаваў прывязанае да вяровачак мыла ў адной з прыбіральняў прадпрыемства. Загаловак да публікацыі быў «Каб не скралі. У прыбіральні на маладзечанскім заводзе мыла прывязалі на вяроўку».

Акадэмік-мовазнаўца падтрымаў газету ў судзе за мыла на вяроўцы
Акадэмік Аляксандр Лукашанец, спецыяліст Цэнтра даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук, падтрымаў "Рэгіянальную газету" ў судзе з Маладзечанскім заводам парашковай металургіі.

Завод падаў у суд на “Рэгіянальную газету”. Патрабуе абвяржэння інфармацыі пра мыла на вяровачцы
Вы памятаеце мыла на вяровачцы? “Каб не скралі. У прыбіральні на маладзечанскім заводзе мыла прывязалі на вяроўку”. Пад такім загалоўкам 10 кастрычніка мінулага года на сайце “Рэгіянальнай газеты” была змешчаная фатаграфія, якую даслаў у рэдакцыю чытач выдання.

Маладзечанская філія БАЖ правяла выніковы сход
13 снежня Маладзечанская філія БАЖ на сходзе падвяла вынікі сваёй працы ў 2019 годзе.

Сторытэлінг як інструмент для журналіста
Алег Рубчэня са слуцкага выдання «Інфа-Кур’ер» правёў для калег з Маладзечна майстар-клас па сторытэлінгу — распавёў як сторытэлінг «выстраліў» у сусветнай медыяпрасторы і чаму менавіта такая падача матэрыялу захоплівае чытача.

Праваабаронца Левінаў правёў кансультацыю для журналістаў
Барысаўскія бажаўцы 13 снежня зладзілі сустрэчу з вядомым беларускім праваабаронцам, сябрам БХК і ГА “БАЖ” Паўлам Левінавым, які прыехаў да іх у госці з Віцебска.

Што рабіць, калі ад вас хаваюць патрэбную інфармацыю? Сустрэча з юрысткай
Сустрэча “Юрыдычныя аспекты доступу да інфармацыі, яе праверкі. Праца з крыніцамі” з юрысткай Аленай Лысаковай — памочніцай адваката, эксперткай Фонда “Масавыя камунікацыі” — адбылася ў Маладзечне.

Адмовілі журналістам у інфармацыі — атрымайце афіцыйную скаргу!
Журналістка недзяржаўнай маладзечанскай “Рэгіянальнай газеты” Зоя Хруцкая накіравала скаргі на адмову ў інфармацыі з боку работнікаў УП “Камунальнік”.