Магілёўская вобласць

13.04.2021

Прысуд брэсцкім блогерам Кабанаву і Пятрухіну ў Магілёве агучаць 14 красавіка

Прысуд брэсцкім блогерам і грамадскім актывістам Сяргею Пятрухіну і Аляксандру Кабанаву ў судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва агучаць 14 красавіка а 10-й гадзіне. Яго мусілі агучыць на мінулым тыдні, але суддзя назвала іншую дату, паведамляюць праваабаронцы.

05.04.2021

Журналистка дала комментарий телеканалу — суд в Могилеве посчитал, что она «незаконно изготовила продукцию СМИ»

Могилевскую журналистку Алину Скребунову осудили за интервью, которое она дала польскому телеканалу «Белсат» после обыска в ее квартире. Сотрудники милиции посчитали интервью «продукцией СМИ», судья Ольга Кравченко с ними согласилась — и оштрафовала независимую журналистку Алину Скребунову на 870 рублей. Причем судила ее заочно.

30.03.2021

Магілёўца арыштавалі на сем сутак за перапост відэа з лагатыпам забароненага ў Беларусі тэлеграм-канала

У Магілёве 30 сакавіка суд пакараў актывіста Таварыства беларускай мовы Анатоля Прасаловіча сям’ю суткамі арышту. Падставай для адміністрацыйнага пераследу стаў перапост ў Facebook відэароліка з лагатыпам тэлеграм-канала, які ў Беларусі ўнесены ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

28.03.2021

Журналістку Аліну Скрабунову будуць судзіць за інтэрв’ю, якое яна дала тэлеканалу

На магілёўскую журналістку Аліну Скрабунову супрацоўнікі міліцыі склалі адміністрацыйны пратакол, палічыўшы за прадукцыю СМІ інтэрв’ю, якое яна дала тэлеканалу “Белсат” пасля вобшуку ў яе кватэры.

26.03.2021

Галоўнага рэдактара “Вольнага горада” ўвечары 25 сакавіка выклікалі ў міліцыю

Галоўнага рэдактара крычаўскай маланакладнай газеты “Вольны горад” Сяргея Няроўнага ўвечары 25 сакавіка тэрмінова выклікалі ў мясцовы аддзел міліцыі. Там журналіста ў чарговы раз папярэдзілі пра недапушчальнасць удзелу ў “супрацьпраўнай дзейнасці”.

22.03.2021

У Магілёве бажаўцы абралі дэлегатаў з'езду і пераабралі кіраўніцтва мясцовай суполкі

У Магілёве 20 сакавіка прайшоў сход сябраў мясцовай суполкі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”. Бажаўцы вызначыліся з дэлегатамі на XI з’езд ГА “БАЖ” і пераабралі кіраўніцтва мясцовай арганізацыі.

21.03.2021

У журналіста з Клімавічаў правялі вобшук. Перавярнулі ўсё

Да клімавіцкага журналіста Сяргея Аржанцава 19 сакавіка прыйшлі супрацоўнікі праваахоўных органаў, каб правесці вобшук у яго кватэры.

Журналіста Аляксандра Буракова дапыталі ў СК па крымінальнай справе
19.03.2021

Журналіста Аляксандра Буракова дапыталі ў СК па крымінальнай справе

Журналіста Аляксандра Буракова (старэйшага) 18 сакавіка выклікалі на допыт ва ўпраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці. Допыт працягваўся каля чатырох гадзін.

18.03.2021

Блогерам Пятрухіну і Кабанаву, якіх вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў, не дадуць выступіць на судзе з апошнім словам

18 сакавіка ў Ленінскім судзе Магілёва не задаволілі хадайніцтва Сяргея Пятрухіна аб выступленьні на працэсе з апошнім словам. У ім ён зьбіраўся выказаць сваю пазыцыю адносна абвінавачаньня. Зварот у суд Пятрухін даслаў з карцара сьледчага ізалятара, піша Радыё Свабода. 11 лютага на першым судовым пасяджэньні за парушэньне парадку яго правядзеньня судзьдзя Вольга Краўчанка выдаліла з залі абодвух абвінавачаных. У далейшым іх на працэс не дастаўлялі.

18.03.2021

Задушыць штрафамі? Журналістку Аліну Скрабунову дзясяты раз за сакавік пакаралі за прафесійную дзейнасць

Суд Кастрычніцкага раёна Магілёва 18 сакавіка зноў пакараў штрафам за незаконны выраб прадукцыі СМІ журналістку Аліну Скрабунову. Суддзя Вольга Краўчанка прызначыла ёй штраф у памеры 30 базавых велічынь (870 рублёў) за сюжэт, які выйшаў у праграме "Навіны" на тэлеканале "Белсат".

Аляксандра Буракова выклікаюць на допыт у СК і патрабуюць дэкларацыю аб даходах
18.03.2021

Аляксандра Буракова выклікаюць на допыт у СК і патрабуюць дэкларацыю аб прыбытках

Журналіст Аляксандр Буракоў (старэйшы) атрымаў позву прыйсці на допыт у Следчы камітэт сёння, 18 сакавіка. Таксама яму ўручылі патрабаванне прад'явіць дэкларацыю аб прыбытках.

17.03.2021

Магілёўскую журналістку пакаралі яшчэ пяццю штрафамі

У Магілёве 16 сакавіка адбыліся яшчэ пяць судоў у дачыненні незалежнай журналісткі Аліны Скрабуновай.