НЕ - ВАЙНЕ!

Магілёўская вобласць

10.01.2020

Дрыбінскі актывіст, якога аштрафавалі за дыслайк у “Одноклассниках”, абскарджвае пакаранне

Грамадскі актывіст з Дрыбіна Андрэй Юркоў 8 студзеня накіраваў скаргу ў Магілёўскі абласны суд, у якой просіць адмяніць пастанову Дрыбінскага раённага суда па адміністрацыйнай справе за распаўсюд экстрэмісмцкай сімволікі паводле  ч.2 арт.17.11 КаАП.

29.12.2019

Сакратарка выбарчай камісіі падала ў суд на недзяржаўнае выданне і патрабуе 5000 BYN

У Бабруйску 27 снежня прайшоў папярэдні разгляд іску супраць інтэрнэт-выдання «Бобруйский курьер» за нібыта хлуслівы матэрыял пра ход датэрміновага галасавання падчас выбараў дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў на адным з выбарчых участкаў.

У Беларусі актывіста аштрафавалі за дыcлайк у “Одноклассниках”
24.12.2019

Актывіста ўсё ж аштрафавалі за дыcлайк у “Одноклассниках”

Суд Дрыбінскага раёна 23 снежня пакараў штрафам у 10 базавых велічынь (255 рублёў) мясцовага актывіста Андрэя Юркова за эмодзі “сумую” ў сацыяльнай сетцы “Одноклассники”.

20.12.2019

«Бобруйский курьер» будуць судзіць за матэрыял з выбарчага ўчастку

Позву ў суд падала сакратарка Бабруйскай участковай выбарчай камісіі № 22 Бабруйска-Ленінскай выбарчай акругі № 78 Юлія Фурман.  Яна сцвярджае, што газета схлусіла пра тое, што адбывалася ў адзін з дзён датэрміновага галасавання на выбарчым участку № 22 Бабруйска.  

Суд не знайшоў экстрэмізму ў артыкулах “Вечернего Могилёва”
18.12.2019

Суд не знайшоў экстрэмізму ў артыкулах “Вечернего Могилёва”

Суд Ленінскага раёна Магілёва 18 снежня прыйшоў да высновы, што  публікацыі газеты “Вечерний Могилёв”, у якіх Міністэрства інфармацыі выявіла гамафобныя выказванні, не з’яўляюцца экстрэмісцкімі.

Бабруйская суполка БАЖ падвяла вынікі 2019 года
17.12.2019

Бабруйская суполка БАЖ падвяла вынікі 2019 года

Выніковы сход бажаўцаў у Бабруйску адбыўся 15 снежня.

"Распространил путём наведения курсора на вкладку "класс" и нажатия смайлика "Грущу" — міліцыянты прыйшлі з аглядам ў кватэру дрыбінскага актывіста
16.12.2019

"Распространил путём наведения курсора на вкладку "класс" и нажатия смайлика "грущу" — міліцыянты прыйшлі з аглядам ў кватэру дрыбінскага актывіста

Суд Дрыбінскага раёна вярнуў на дапрацоўку ў міліцыю адміністрацыйную справу ў дачыненні дрыбінскага актывіста Андрэя Юркова за пастаўлены ім дыслайк у “Одноклассниках”. Неўзабаве пасля гэтага ўвечары 12 снежня супрацоўнікі міліцыі разам з панятымі прыйшлі на кватэру да Юркова, каб правесці агляд “сродкаў распаўсюду інфармацыйнай прадукцыі” і скласці новы пратакол.

Пратакол за дызлайк у “Одноклассниках” вярнулі ў міліцыю на дапрацоўку
12.12.2019

Пратакол за дыcлайк у “Одноклассниках” вярнулі ў міліцыю на дапрацоўку

Суддзя Дрыбінскага раённага суда Барыс Пігаль азнаёміўся з матэрыяламі адміністрацыйнай справы мясцовага грамадскага актывіста Андрэя Юркова і прыняў рашэнне вярнуць іх у Дрыбінскі РАУС для выпраўлення недахопаў.

Слаўгарадская раёнка без дазволу скарыстала ў рэкламе фота ветэрана
11.12.2019

Слаўгарадская раёнка без дазволу скарыстала ў рэкламе фота ветэрана

Дзяржаўная раённая газета “Прысожскі край” размясціла на сваім сайце абвестку з заклікам падпісацца на выданне. Асноўную частку нататкі займаў вялікі фотаздымак ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Фелікса Шкірманкова з газетай “Прысожскі край” у руках. Адпаведная абвестка с фотаздымкам ветэрана была апублікаваная і ў папяровай версіі выдання.

06.12.2019

У Дрыбіне актывіста будуць судзіць за дызлайк у “Одноклассниках”

Грамадскага актывіста Андрэя Юркова 13 снежня выклікаюць у суд Дрыбінскага раёна ў якасці асобы, у дачыненні якой вядзецца адміністрацыйны працэс паводле ч.2 арт. 17.11 КаАП Рэспублікі Беларусь — нібыта за распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а роўна выраб, выданне, захоўванне або перавозка з мэтай распаўсюду такой інфармацыйнай прадукцыі, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства.

Дызлайк і… пратакол за распаўсюд нацысцкай сімволікі
29.11.2019

Дыслайк і… пратакол за распаўсюд нацысцкай сімволікі

Пратакол адміністрацыйнага правапарушэння складзены на дрыбінскага актывіста Руху “За Свабоду” Андрэя Юркова. Падставай для гэтага паслужыў дыслайк, які актывіст паставіў у сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі”  пад матэрыялам, дзе пазначана, што пад нацысцкім сцягам знішчана 35 мільёнаў савецкіх грамадзян.

Магілёўскі журналіст дайшоў да намесніка Следчага камітэта, каб пакараць міліцыянта і чыноўніка
28.11.2019

Магілёўскі журналіст дайшоў да намесніка Следчага камітэта, каб пакараць міліцыянта і чыноўніка

Спрабуючы прыцягнуць чыноўніка і міліцыянта да адказнасці за перашкоду прафесійнай дзейнасці, магілёўскі журналіст Уладзімір Лапцэвіч дайшоў да намесніка старшыні Следчага камітэта Сяргея Аземшы. А перад гэтым журналіст атрымаў ўжо дваццатую па ліку пастанову аб адмове распачынаць крымінальную справу па яго скарзе.