Магілёўская вобласць

Дзесяць “сутак” за працу. Бабруйскі суд: журналіст не мае права асвятляць несанкцыянаваную акцыю
Суд Бабруйскага раёна і горада Бабруйска пастанавіў, што Сяржук Лацінскі — журналіст і назіральнік БХК, сваёй прысутнасцю на акцыі “жывы ланцуг” 19 чэрвеня парушыў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Пакаранне — дзесяць сутак арышту паводле арт. 23.34 КаАП за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Пазней стала вядома, што прыкладна апалове дзявятай увечары Сяргея Лацiнскага адпусцiлi дадому з высокай тэмпературай, пакаранне ён будзе адбываць пазней.

На жанчыну-інваліда са Слаўгарада склалі адміністрацыйны пратакол за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў
Супрацоўнікі Слаўгарадскага РАУС 19 чэрвеня склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў на мясцовую грамадскую актывістку Анжаліку Калатазішвілі.

У Бабруйску затрыманыя журналісты падчас асвятлення акцыі салідарнасці
Карэспандэнтка мясцовага навінавага партала BOBR.BY, сябра ГА “БАЖ”, Алеся Лацінская была затрыманая ўвечары 19 чэрвеня. Журналістка асвятляла пікет салідарнасці з затрыманымі падчас выбарчай кампаніі, які праходзіць зараз у цэнтры Бабруйска на вуліцы Мінскай.

«Внимание! «Юный спасатель». Зноў прымусовая падпіска ў Магілёве
Днямі мы распавялі пра тое, што ў Магілёве на заводзе “Магілёўліфтмаш” падпіску на дзяржаўныя газеты арганізоўваюць з дапамогай адмысловых заяў, у якіх работнікі самі просяць бухгалтэрыю прадпрыемства вылічыць на гэта грошы з іх майскага заробку. Гісторыя з прымусовай падпіскай атрымала працяг.

На заводзе “Магілёўліфтмаш” падпісваюць на дзяржаўныя газеты з дапамогай адмысловых заяў
На заводзе “Магілёўліфтмаш” падпіску на дзяржаўныя газеты арганізоўваюць з дапамогай адмысловых заяў, у якіх работнікі самі просяць бухгалтэрыю прадпрыемства вылічыць на гэта грошы з іх майскага заробку.

Бабруйскі сайт прымусілі выдаліць інтэрв’ю з медсястрой, якая распавяла пра працу з COVID-19
Матэрыял пад назвай “Бабруйская медсястра: нават медыкі не ведаюць лічбы захварэўшых у горадзе” выйшаў на партале bobr.by. У ім крыніца з мясцовай лякарні на ўмовах ананімнасці распавяла, як змянілася яе праца з-за пандэміі. Бабруйскія ўлады і галоўны лекар бальніцы заявілі, што ўсё гэта хлусня, і пагражалі парталу судом, калі інтэрв’ю не выдаляць.

Журналіст Аляксандр Буракоў-малодшы на волі!
Пасля адбыцця пакарання 10-ю суткамі арышту з ізалятара часовага ўтрымання УУС Магілёўскага аблвыканкама выйшаў на волю магілёўскі журналіст і праваабаронца Аляксандр Буракоў-малодшы.

История о надбавках медикам и сюжете БТ. Комментарий Белтелерадиокомпании
Медработники скорой помощи из Бобруйска, которые обратились к президенту по поводу доплат, сегодня возмутились съемками сюжета для телеканала «Беларусь 1». По их словам, интервью телеканалу давали несколько человек, которые получили надбавки, а мнение тех, кто подписывал письмо президенту, не спросили. Несколько десятков медиков вышли к съемочной группе и начальству, которое тоже присутствовало на месте, и задали свои вопросы. Получился стихийный митинг.

З Магілёўскага ІЧУ знянацку адпусцілі журналіста Міхаіла Аршынскага
Сёння ў другой палове дня з ізалятара часовага ўтрымання Магілёўскага аблвыканкама знянацку адпусцілі Міхаіла Аршынскага. Пра гэта карэспандэнту Службы маніторынгу ГА “БАЖ” паведаміў сам журналіст.

Журналіста Аляксандра Буракова-малодшага таксама асудзілі на 10 сутак ДАПОЎНЕНА
Стала вядома пра затрыманне ў Магілёве журналіста-фрылансера Аляксандра Буракова (малодшага).

Сябры ГА “БАЖ” Магілёўскай вобласці патрабуюць вызваліць арыштаваных журналістаў ЗАЯВА
Сябры ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” з Магілёўскай вобласці прынялі заяву з патрабаваннем неадкладна вызваліць з-пад арышту калег-журналістаў, якія былі прыцягнутыя да адказнасці за ўдзел у “несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах” у Магілёве.

Магілёўскі журналіст Міхаіл Аршынскі агулам пакараны 21 суткамі арышту
Суд Ленінскага раёна Магілёва 12 мая пакараў журналіста Міхаіла Аршынскага 11 суткамі арышту, абвінаваціўшы ў парушэнні артыкула 22.34 КаАП Беларусі (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Такім чынам Міхаіл правядзе ў ІЧУ агулам 21 дзень — напярэдадні, 11 мая, журналісту прысудзілі 10 сутак арышту нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным сходзе.