Магілёўская вобласць

Журналіст Сяргей Няроўны абскардзіў штраф за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Магілёўскі абласны суд
Крычаўскі журналіст Сяргей Няроўны 11 лістапада накіраваў скаргу ў Магілёўскі абласны суд. Журналіст просіць адмяніць рашэнне суда Крычаўскага раёна аб пакаранні яго адміністрацыйным штрафам на падставе ч. 2 арт. 19.11 КаАП за падабайкі, пастаўленыя ў мінулым годзе ў сацыяльнай сетцы Facebook.

Крычаўскага журналіста пакаралі штрафам за падабайкі пад “экстрэмісцкімі” матэрыяламі
Суд Крычаўскага раёна 1 лістапада пакараў мясцовага журналіста Сяргея Няроўнага адміністрацыйным штрафам у памеры 20 базавых велічынь. Суддзя Алена Азаранка палічыла, што сваімі падабайкамі, пастаўленымі ў мінулым годзе ў сацыяльнай сетцы Facebook, журналіст нібыта «распаўсюдзіў экстрэмісцкія матэрыялы».

Справу супраць журналіста Сяргея Няроўнага зноў адправілі на дапрацоўку. Склалі новыя пратаколы
Справу супраць журналіста Сяргея Няроўнага суддзя зноў адправіла на дапрацоўку ў РАУС. На журналіста склалі новыя пратаколы.

Журналіста Сяргея Няроўнага судзяць нават не за рэпосты, а за лайкі пад «экстрэмісцкім кантэнтам»
Крычаўскага журналіста Сяргея Няроўнага судзяць нават не за рэпосты, а за лайкі пад «экстрэмісцкім кантэнтам». Журналіста вызвалілі да наступнага працэсу

Зноў затрымалі журналіста Сяргея Няроўнага, на ганку суда
У Крычаве ізноў затрымалі незалежнага журналіста Сяргея Няроўнага. Калегу затрымалі па новай справе прама на ганку суда

Суд над Сяргеем Няроўным перанеслі на сераду, вінавацяць у экстрэмізме
У Крычаве пачаўся суд над затрыманым у выходныя журналістам Сяргеем Няроўным, якога звінавацілі ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў Журналіст у судзе сваю віну не прызнаў і заявіў, што забраная падчас ператрусу ў яго кватэры тэхніка была ўскрытая сілавікамі з парушэннем заканадаўства. Суд пастанавіў адкласці разгляд адміністрацыйнай справы да 20 кастрычніка, а Сяргея Няроўнага — вызваліць. Паводле КаАП Няроўнаму пагражае штраф альбо адміністрацыйны арышт. Сяргей Няроўны — былы галоўны рэдактар крычаўскай недзяржаўнай газеты «Вольны горад».

Редактор портала 6tv.by Дмитрий Соловьёв: Спецслужбы задавали вопросы по нашему сайту и по деятельности БАЖ
Программиста сайта 6tv.by завербовал КГБ, чтобы поохотиться на главного редактора портала Дмитрия Соловьёва. Mspring.media поговорил об этом с редактором.

Праграміста сайта "Магілёўскі рэгіён" у КДБ прымусілі здаць паролі ад медыя і падпісаць паперы аб супрацоўніцтве
Канстанцін Латушкін як праграміст абслугоўваў інтэрнэт-старонкі па замове кліентаў. У ліку яго кліентаў была рэдакцыя магілёўскага грамадска-палітычнага партала "Магілёўскі Рэгіён" (адрас сайта 6tv.by). 29 ліпеня да Канстанціна прыйшлі дадому супрацоўнікі КДБ з пастановай на вобшук у межах крымінальнай справы паводле артыкула "Тэрарызм". Mspring.media расказвае гісторыю Канстанціна Латушкіна.

У шэф-рэдактара партала 6ТV.by Барыса Вырвіча прайшлі вобшукі
Паведамляецца, што вобшук праводзілі па «крымінальнай справе аб тэрарызме».

Журналіста Алеся Асіпцова аштрафавалі за навіну на сайце "Радыё Свабода"
22 ліпеня суд Ленінскага раёну Магілёва аштрафаваў ужо былога карэспандэнта БелаПАН Алеся Асіпцова на 25 базавых велічынь за працу журналістам замежнага СМІ без акрэдытацыі.

Асудзілі чалавека, які зьняў на відэа здарэньне з атракцыёнамі ў Александрыі, яго затрымліваў КДБ
13 ліпеня прысуд вынес суд Шклоўскага раёну. Да суду Павал Пятроўскі знаходзіўся трое сутак у Шклоўскім РАУС.

Тюрьма — не уважительная причина для налоговой. С журналиста Александра Буракова требуют выплатить 1 000 рублей
С могилевского журналиста Александра Буракова требуют более 1000 рублей за то, что он, отбывая 20 суток ареста, не смог отправить вовремя письмо в налоговую инспекцию, пишет mspring.media.