Гомельская вобласць

14.04.2021

Суд у Гомелі: незалежным СМІ месца на пасяджэннях бракуе

З 12 красавіка ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля праходзіць суд над даверанымі асобамі і сябрамі ініцыятыўнай групы экс-кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Хоць працэс адкрыты, незалежных журналістаў і грамадскіх актывістаў у залу суда не прапускаюць.

29.03.2021

Журналістаў дапыталі па справе Леаніда Судаленкі

Незалежнага журналіста з Рэчыцы Андрэя Мядзведзева на мінулым тыдні дапыталі ў якасці сведкі ў раённым аддзеле Следчага камітэта па крымінальнай справе праваабаронцы, сябра ГА "БАЖ" Леаніда Судаленкі.

20.03.2021

В список экстремистских материалов внесено несколько каналов и чатов в Телеграме

Суд Железнодорожного района Гомеля признал экстремистской продукцией телеграм-каналы и чаты «Водители 97%», «Мозырь 97%», «Гомель Советский 97%» и «Речица для жизни ЧАТ», сообщает Министерство информации.

Памнажаць здабыткі і гуртавацца, нягледзячы на высокую "турбулентнасць" – у Гомелі вылучылі дэлегатаў на з’езд БАЖ
02.03.2021

Памнажаць здабыткі і гуртавацца, нягледзячы на высокую "турбулентнасць" – у Гомелі вылучылі дэлегатаў на з’езд БАЖ

Гомельская філія ГА "БАЖ" 1 сакавіка правяла справаздачна-выбарчы сход і абрала дэлегатаў на з’езд арганізацыі, які запланаваны на 16 карасавіка. З прычыны пандэміі Covid-19, а таксама гвалту і пераследу за асвятленне пратэстных акцый супраць фальсіфікацыі выбараў некаторыя сябры арганізацыі ўдзельнічалі ў сходзе праз анлайн-трансляцыю.

17.02.2021

У гомельскага фатографа Сяргея Лысенкі адбыўся ператрус

У гомельскага фатографа Сяргея Лысенкі, які здымаў усе пратэсты пасля выбараў 2020 года, адбыўся ператрус у межах крымінальнай справы па арт. 342 КК ("масавыя беспарадкі").

17.02.2021

Маштабная акцыя застрашэння незалежных журналістаў у Гомелі і Рэчыцы

16 лютага ў Гомелі  і Рэчыцы прайшлі ператрусы ў сяброў ГА "БАЖ" Анатоля Гатоўчыца,  Яўгена Меркіса, Андрэя Мядзведзева, Яўгеніі Парашчанкі, а таксама ў шэрагу праваабаронцаў рэгіёна.

Анатоль ГАТОЎЧЫЦ: “Міліцыянты, што рабілі вобыск, прасілі напісаць пра іх нешта добрае…”
16.02.2021

Анатоль ГАТОЎЧЫЦ: “Міліцыянты, што рабілі вобшук, прасілі напісаць пра іх нешта добрае…”

Журналіст Анатоль Гатоўчыц распавёў пра вобшук, які сёння раніцай зладзілі ў ягоным доме.

15.02.2021

У Гомельскай вобласці людзей выклікаюць на допыты па справе Андрэя Аляксандрава

Пра выклікі людзей у міліцыю на допыты "Палескай Вясне"  паведамілі з Мазыра і Калінкавічаў. Таксама дапытваюць людзей у Гомелі. 

03.02.2021

Памёр комік, аўтар «Рудабельскай паказухі» Васіль Качэня. Яму было ўсяго 36 гадоў

Пра гэта «Нашай Ніве» расказаў ягоны сябар Андрэй Павук. Прычыны смерці невядомыя. Брат знайшоў Васіля нежывым на падлозе, калі зайшоў праведаць.

29.01.2021

«Крысиное слово» — у Рагачове невядомыя пакінулі надпісы на будынку мясцовай раёнкі

На будынку рэдакцыі дзяржаўнай раённай газеты «Свабоднае слова» ў Рагачове з'явіліся надпісы «Крысиное слово» і «Режимные крысы». Пра інцыдэнт паведаміў мясцовы інфармацыйны партал «Рогачёв ОНЛАЙН», дадаўшы адпаведны фотаздымак.

28.01.2021

Праваабаронцу Леаніду Судаленку прад'явілі абвінавачванне. Ён застаецца пад вартай

28 студзеня стала вядома, што праваабаронцу, старшыні Гомельскай філіі Праваабарончага цэнтру "Вясна" (пазбаўлены рэгістрацыі ўладамі) Леаніду Судаленку прад'яўлена абвінавачванне па ч. 1 і 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак, і фінансаванне такой дзейнасці). Ён застаецца пад вартай ў СІЗА-3 у Гомелі.

26.01.2021

Сябры Гомельскай філіі ГА "БАЖ" наведалі сям'ю арыштаванага праваабаронцы Судаленкі

Гомельская філія ГА "БАЖ" 25 студзеня сабрала і перадала прадуктовы набор для сям'і арыштаванага калегі Леаніда Судаленкі. Юрыст Cудаленка ўжо сямнаццаць гадоў з'яўляецца сябрам ГА "БАЖ": дапамагае абараняць правы журналістаў у беларускіх судах і на міжнародным узроўні, у прыватнасці, у Камітэце ААН па правах чалавека.