Гомельская вобласць
Кастусь Жукоўскі не паехаў у лоеўскі суд з-за параненай нагі
14 ліпеня ў Лоеўскім раённым судзе павінны былі разглядацца адміністрацыйныя пратаколы, складзеныя мясцовай міліцыяй у дачыненні да гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага.
Жукоўскі балатуецца ў парламент ад АГП. Бастунец: Не трэба блытаць журналістыку з палітыкай (Абноўлена)
Журналіст-фрылансер з Гомеля Кастусь Жукоўскі вылучае сваю кандыдатуру на выбарах у Палату прадстаўнікоў. Жукоўскі гаворыць, што подпісы збіраць не будзе, бо стаў сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі і вылучыцца праз партыйныя спісы.
Шэсць пратаколаў на двух журналістаў-фрылансераў
Гомельскі фрылансер Кастусь Жукоўскі атрымаў поштай з Лоева адразу чатыры адміністрацыйныя пратаколы, а Аляксей Атрошчанка – два.
Міліцыя пагражае журналісту трыма пратаколамі
На гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага могуць скласці пратаколы за дробнае хуліганства, непадпарадкаванне і абразу супрацоўніка міліцыі.
Гомельская міліцыя шукае “Грасю Новак”
Намеснік начальніка УУС Гомельскага аблвыканкама, палкоўнік міліцыі Яўген Красноў адмяніў пастанову ўчастковага міліцыянера, лейтэнанта Чыгуначнага РАУС Гомеля Міколы Огнява пра спыненне адміністрацыйнай справы ў дачыненні да невядомага карыстальніка, які пад нікам “Грася Новак” працягвае абражаць праваабаронцу Леаніда Судаленку.
Збітыя міліцыяй журналісты Кастусь Жукоўскі і Аляксей Атрошчанкаў здымаюць пабоі. Міністр МУС Шуневіч абяцае разабрацца
Затрыманыя ў аўторак у Лоеве (Гомельская вобласць) незалежныя журналісты Кастусь Жукоўскі і Аляксей Атрошчанкаў былі збітыя супрацоўнікамі міліцыі, напісалі заяву ў Следчы камітэт і цяпер накіроўваюцца здымаць пабоі.
«Надзелі кайданкі, станавіліся нагой на галаву», — у Лоеве міліцыя затрымала журналіста Кастуся Жукоўскага
У Лоеве затрымалі журналіста-фрылянсэра Кастуся Жукоўскага.
Гомельская вобласць: Штраф за паклёп на ідэолага ў сацсетках
Адміністратара суполкі «Рудабельская паказуха» ў сацсетцы “Одноклассники” Андрэя Павука аштрафавалі на 2,1 млн рублёў (10 базавых велічынь) па абвінавачанні ў парушэнні арт. 9.2. КаАП (“Паклёп”).
Прэс-тур! Гомельскія БАЖаўцы запрашаюць калег “павадзіць стралу” (да 5 чэрвеня)
Гомельская філія ГА “БАЖ” у чацвер 9 чэрвеня арганізуе прэс-тур у вёску Стаўбун Веткаўскага раёну, каб узяць удзел у старадаўнім абрадзе “Ваджэнне і пахаванне стралы”.
Да праверкі гомельскага журналіста Кастуся Жукоўскага падключыліся падатковыя інспектары
Гомельскі журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі атрымаў патрабаванне ад Інспекцыі міністэрства па падатках і зборах па Цэнтральнаму раёну Гомеля даць тлумачэнні адносна крыніц даходу за пяць прайшоўшых год.
Абласны суд у два разы знізіў штраф фрылансеру
Па выніку разгляду скаргі гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага на пастанову суддзі Жлобінскага раёна Валянціны Сапонавай суддзя Гомельскага абласнога суду Васіль Бягун знізіў памер прысуджанага фрылансеру штрафу ў два разы, паменшыўшы яго з 16,8 млн рублёў да 8,4 млн.
Журналісты наведалі Чарнобыльскую АЭС (+ шмат фота)
З ініцыятывы Гомельскай філіі 17–18 красавіка адбыўся двухдзённы прэс-тур сябраў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” на Чарнобыльскую АЭС. Творчая паездка прымеркаваная да 30-годдзя катастрофы на атамнай станцыі.