Гомельская вобласць
У гандлёвым цэнтры “Мандарын-Плаза” ў Гомелі перашкаджалі распаўсюджваць “Народную волю”
У заяве, накіраванай 10 кастрычніка на імя дырэкцыі “Мандарын-Плаза”, гомельскія праваабаронцы Леанід Судаленка і Анатоль Паплаўны патрабуюць прынесці ім пісьмовае прабачэнне, правесці службовую праверку і пакараць дысцыплінарна ахоўнікаў гэтага гандлёва-забаўляльнага цэнтра – за перашкоду ў распаўсюдзе газеты “Народная воля” са спецыяльным дадаткам супраць смяротнага пакарання.
Улады працягваюць прэсінг на Кастуся Жукоўскага (відэа)
Міліцыянт з Нароўлі патэлефанаваў журналісту-фрылансеру і распавёў пра «прыцягненне да адказнасці».
Аўтарамі «Белсату» цікавіцца гэбіст з «Белоруссии»
Ларысай Шчыраковай і Кастусём Жукоўскім, рэкардсменамі па штрафам за супрацу з нашым тэлеканалам, зацікавілася (імаверна) Упраўленне вайсковай контрвыведкі КДБ.
Справа з наездам на журналістаў у Нароўлі: зафіксаваныя лёгкія цялесныя пашкоджанні
Судмедэкспертыза зафіксавала ў журналіста Аляксея Атрошчанкі лёгкія цялесныя пашкоджанні пасля таго, як чыноўніца наехала на яго на "Мерсэдэсе".
У Нароўлі чыноўніца на “Мерседэсе” наехала на журналістаў
У райцэнтры Нароўля Гомельскай вобласьці за журналістамі-фрылансерамі Кастусём Жукоўскім і Аляксеем Атрошчанкам чыноўнікі на чорным аўтамабіле “Мерсэдэс” №10-48 АА-3 арганізавалі цікаванне.
Перад тым, як звярнуцца ў ААН фрылансер напісала генпракурору
Журналіст-фрылансер з Гомеля, намеснік старшыні гомельскай суполкі Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Ларыса Шчыракова накіравала скаргу генеральнаму пракурору Аляксандру Канюку.
Андрэй Павук — пераможца конкурсу “За адданасць прафесіі”
Гомельская філія БАЖ на агульным сходзе падвяла вынікі конкурсу на ўганараванне дыпломам “За адданасць прафесіі”. Абвяшчэнне лаўрэатаў конкурсу “Вольнае слова” – у пятніцу, 9 верасня
У Рагачове зрабілі кнігу з сала
4 верасня ў Рагачове адбыўся Дзень беларускага пісьменства.
«Белсат и БАЖ не являются государственными средствами информации…» :)
Ідэолагі Чыгуначнага раёна Гомеля разаслалі тэлефанаграму кіраўнікам прадпрыемстваў з просьбай паведамляць пра актыўнасць незалежных журналістаў.
У тэлевыступе майка «За Беларусь без Лукашэнкі» пераўтварылася ў майку «За Беларусь»
16 жніўня прайшлі трансляцыі выступаў на тэлебачанні кандыдатаў у дэпутаты парламента па некаторых гомельскіх акругах. Сярод іх – выступ актывіста АГП Уладзіміра Няпомняшчых, які балатуецца па Гомельскай-Юбілейнай акрузе №31. На запіс выступу ён прыйшоў у сваёй «кароннай», вядомай гомельцам майцы з надпісам «За Беларусь без Лукашэнкі». Але ў тэлеэфіры была бачная толькі верхняя частка майкі, а ніз – закрыты застаўкай з імем кандыдата. Таму атрымалася, што лозунг на майцы гучыць проста «За Беларусь».
Тры базавых: Лоеўскі раённы суд аштрафаваў фрылансера Кастуся Жукоўскага за хуліганства
28 ліпеня ў Лоеўскім раённым судзе скончыўся разгляд адміністрацыйнай справы гомельскага журналіста-фрылансера, сябра ГА “БАЖ” Кастуся Жукоўскага, абвінавачанага ў хуліганстве (17.1 КаАП). Суддзя Антаніна Музычэнка пастанавіла аштрафаваць Жукоўскага на тры базавыя велічыні (63 дэмінаваных рублі). Гэта мінімальнае пакаранне.
Суд над фрылансерам Жукоўскім у Лоеве: Пратаколы адправілі на дапрацоўку
У Лоеўскім раённым судзе пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага. Мясцовая міліцыя вінаваціць яго ў дробным хуліганстве паводле артыкула 17.1 КаАП.