Гомельская вобласць

03.08.2022

Ірыне Слаўнікавай прызначылі 5 гадоў зняволення

Гомельскі абласны суд 3 жніўня пакараў журналістку Ірыну Слаўнікаву 5 гадамі калоніі. Журналістку прызналі вінаватай паводле двух крымінальных артыкулаў: ч. 1 арт. 342 — "Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх" і ч. 1 арт. 361 — "Стварэнне экстрэмісцкага фармавання, альбо кіраўніцтва такім фармаваннем ці ўваходзячым у яго структурным падраздзяленнем".

02.08.2022

Суд у Гомелі: няволя за фотаздымак расійскай вайсковай тэхнікі ў цэнтры горада

За фотаздымак расійскай вайсковай тэхнікі ў цэнтры Гомеля і перасылку яго тэлеграм-каналу "Беларускі гаюн" Гомельскім абласны суд 1 жніўня пакараў двума гадамі пазбаўлення волі мясцовага інжынера-праграміста Андрэя Уткіна. Рашэннем суда таксама канфіскаваны і айфон, на які здымалася тэхніка. Крымінальную справу супраць 30-гадовага праграміста за спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-4 КК) ініцыявала рэгіянальнае ўпраўленне ГУБАЗіКа. Справу цягам трох пасяджэнняў разгледзеў суддзя Руслан Царук.

26.07.2022

Дзяржабвінаваўца запатрабавала для журналісткі Ірыны Слаўнікавай 4 гады пазбаўлення волі

Пра гэта стала вядома з ліста, які прыйшоў ад Ірыны. Працэс над Ірынай Слаўнікавай  праходзіць у закрытым рэжыме ў Гомелі.

22.07.2022

Журналіст па-за прафесияй: гамельчанка пачала ствараць відэалетапісы сем'яў

Журналістка Ларыса Шчыракова, вымушаная пакінуць прафесію, пачала займацца фіксацыяй і захаваннем гісторый сем'яў на Гомельшчыне.

13.07.2022

Журналістцы Кацярыне Андрэевай прысудзілі 8 гадоў за «здраду дзяржаве»

Ужо асуджанай на два гады зняволення за стрым журналістцы «Белсата» ў красавіку выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса («Здрада дзяржаве»).

23.06.2022

Як праходзіць суд на Ірынай Слаўнікавай: бацьку на пасяджэнне не пусцілі

У Гомельскім абласным судзе 23 чэрвеня а 10-й гадзіне пачаўся працэс над журналісткай Ірынай Слаўнікавай. Яе абвінавачваюць паводле двух крымінальных артыкулаў: ч. 1 арт. 342 – "Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх" і ч. 1 арт. 361 – "Стварэнне экстрэмісцкага фармавання, альбо кіраўніцтва такім фармаваннем ці ўваходзячым у яго структурным падраздзяленнем". Справу вядзе суддзя Мікалай Доля.

17.06.2022

Падзяліўся з рэдактаркай сваім меркаваннем — атрымаў восем месяцаў калоніі

16 чэрвеня набыў юрыдычную моц прысуд Навабеліцкага раённага суда Гомеля ў дачыненні колішняга вясковага настаўніка, сталага аўтара газеты "Народная воля" Мікалая Віцікава. Пенсіянера пакаралі 8 месяцамі зняволення за ліст у газету.

06.06.2022

Фермер і блогер з Гомеля не верыць у выпадковасць непраўдзівай інфармацыі, паказанай пра яго па тэлебачанні

Гомельскі рэгіянальны тэлеканал 6 мая паказаў сюжэт пра мужчыну, пакаранага зняволеннем за распаўсюд наркотыкаў. Паведамлялася, што наркатычныя рэчывы ён атрымліваў у Расіі, фасаваў і рабіў закладкі ў Гомельскай вобласці. Нібыта паспеў збыць псіхатропы і, паводле следства, зарабіў на гэтым. Прозвішча асуджданага і тэрмін пакарання не называліся. Пры гэтым па тэлевізары паказвалі фотаздымак мясцовага фермера і блогера Юрыя Ганцэвіча — у клетцы ў судовай зале.

26.03.2022

У Гомелі прэзентавалі новую кнігу журналіста Анатоля Гатоўчыца "Жыў-быў рыцар Локі"

Дакументальная аповесць прысвечана маладому беларусу Міхасю Жызнеўскаму. Хлопец не вылучаўся ў школе асаблівай паспяховасцю, не быў чальцом БРСМ і нават, як казалі педагогі, “не пацягнуў" патрыятычны клас. І вось нечаканасць для землякоў: Жызнеўскі першым з замежных грамадзян уганараваны найвышэйшай узнагародай братняй Украіны — Залатой Зоркай Героя.