Гомельская вобласць

03.06.2017

Гомельскі блогер Філіповіч “падмяніў сабою дзяржаўныя СМІ”

Рапарт пра “фактычную падмену” гомельскім блогерам Максімам Філіповічам дзяржаўных СМІ, у тым ліку і па фармаванні грамадскай думкі сярод грамадзянаў Рэспублікі Беларусь”, падаў 25 траўня падпалкоўнік міліцыі Драздоў на імя намесніка начальніка УУС Гомельскага аблвыканкама Віталя Котчанкі, які з’яўляецца адначасна і начальнікам упраўленьня ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння.

25.05.2017

Міліцыя ездзіць па слядах журналістаў і складае пратаколы (ВІДЭА)

– Як толькі мы едзем кудысьці здымаць сюжэт, і ён з’яўляецца на Youtube альбо на тэлеканале “Белсат”, адразу едуць міліцыянты складаць пратаколы за незаконны выраб прадукцыі СМІ, – абураецца гомельскі журналіст Кастусь Жукоўскі.

19.05.2017

Адміністрацыйную справу супраць Марыны Драбышэўскай спынілі

Адміністрацыйную справу па артыкуле 22.9 (парушэнне заканадаўства аб СМІ), якую склалі пасля першамайскага мітынгу ў Гомелі супраць рэгіянальнай карэспандэнткі «Новага Часу» Марыны Драбышэўскай, спынілі. 

19.05.2017

Журналістку Шчыракову пакаралі штрафам за стрым з дазволенага ўладамі мітынгу

Суддзя Гомельскага раёна Аляксандр Сусла пакараў журналістку-фрылансера Ларысу Шчыракову штрафам у 35 базавых велічыняў за стрым у інтэрнэт.

16.05.2017

Начальнік Лоеўскай міліцыі прайграў суд журналісту-фрылансеру

Калегія па грамадзянскіх справах Гомельскага абласнога суда 16 траўня адхіліла касацыйную скаргу начальніка Лоеўскага РАУСа, падпалкоўніка міліцыі Уладзіміра Бухаўцова. Міліцыянт скардзіўся на рашэнне суда Цэнтральнага раёна Гомеля да журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага на абарону гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі.

Машыну актывіста Жукоўскага міліцыя блякавала дзьве гадзіны без тлумачэньняў
10.05.2017

Машыну актывіста Жукоўскага міліцыя блякавала дзьве гадзіны без тлумачэньняў

У Буда-Кашалёве каля масласырзаводу міліцыя заблякавала на дзьве гадзіны аўтамабіль грамадзкага актывіста, журналіста-фрылансэра Кастуся Жукоўскага.

На Юр’е гомельскія журналісты “адмыкалі зямліцу” ў вёсцы Пагост
08.05.2017

На Юр’е гомельскія журналісты “адмыкалі зямліцу” ў вёсцы Пагост

Гомельская філія ГА “БАЖ” 6 траўня зладзіла прэс-тур на старажытную Тураўшчыну. У тамтэйшай вёсцы Пагост захаваўся знакаміты беларускі абрад на веснавое свята Юр’е — “Юраўскі карагод”.

06.05.2017

30 базавымі штрафу ў сукупнасці пакаралі гомельскага журналіста

30 базавымі штрафу ў сукупнасці пакаралі гомельскага журналіста Кастуся Жукоўскага. Суд Цэнтральнага раёна Гомеля палічыў журналіста вінаватым у незаконным вырабе і распаўсюдзе інфармацыі.

05.05.2017

Журналісту Яўгену Меркісу прысудзілі яшчэ адзін буйны штраф

Сёння ў судзе Савецкага раёна Гомеля ў чарговы раз судзілі журналіста-фрылансера Яўгена Меркіса. Падставай стала анлайн-трансляцыя побач ІЧУ 31 сакавіка, калі на свабоду мусіў выйсці вядомы гомельскі відэаблогер Максім Філіповіч.

02.05.2017

Гомельская філія БАЖ запрашае ў прэс-тур “Тураўскі карагод” (заяўкі да 3 траўня)

6 траўня гомельская філія ГА “БАЖ” ладзіць прэс-тур на старажытную Тураўшчыну. У тамтэйшай вёсцы Пагост захаваўся знакаміты беларускі абрад на веснавое свята Юр’е, які называюць яшчэ і “Тураўскім карагодам”, паколькі вёска сваёй гісторыяй, мінулай і сучаснай культурай цесна звязана са старажытным Туравам.

02.05.2017

Гомельскага журналіста Меркіса аштрафавалі за «лаянку»

2 траўня ў Навабеліцкім судзе Гомлю разгледжаны адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства (артыкул 17.1 КаАП) у дачыненьні да журналіста-фрылансэра, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Яўгена Меркіса.

01.05.2017

У адносінах да Ларысы Шчыраковай складзены адміністрацыйны пратакол

Пасля санкцыянаванага мітынгу ў Гомлі была затрымана журналістка Ларыса Шчыракова, якая супрацоўнічае з Белсатам – у адносінах да яе быў складзены пратакол па арт. 22.9 КаАП «Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі».