Гомельская вобласць

09.09.2015

Дыпломы “За адданасць прафесіі” атрымалі журналісты-фрылансеры Кастусь Жукоўскі і Наталля Крывашэй

8 верасня, у Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў, Гомельская філія ГА “БАЖ” падвяла вынікі конкурсу “За адданасць прафесіі”.

07.09.2015

Журналістаў зачынілі ў інтэрнаце і выклікалі міліцыю

Гомельскія журналісты-фрылансеры, сябры ГА “БАЖ” Кастусь Жукоўскі і Наталля Крывашэй звярнуліся ў міліцыю з заявамі пра тое, што загадчыца інтэрнату гвалтам утрымлівала іх у будынку.

29.07.2015

Гомельскіх журналістаў вызвалілі праз 3 гадзіны пасля затрымання

Супрацоўнікі міліцыі заявілі, што сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Кастусь Жукоўскі нібыта пагражаў ім, і ўзялі тлумачэнні з гэтай нагоды ў карэспандэнтаў.

17.07.2015

Журналістаў затрымлівалі ў Рэчыцкім раёне

Незалежных журналістаў Кастуся Жукоўскага і Наталлю Крывашэй затрымалі на 2 гадзіны 16 ліпеня.

09.07.2015

Суды над двума фрылансерамі перанеслі, а двух іншых аштрафавалі

У Глыбокім суды над Таццянай Смоткінай і Змітром Лупачам перанеслі, затое Рагачоўскі раённы суд аштрафаваў Наталлю Крывашэй і Кастуся Жукоўскага.

10.06.2015

9-мільённы штраф журналістцы з Гомеля Наталлі Крывашэй

Суддзя Цэнтральнага раёна Гомеля Марына Дамненка 10 чэрвеня пакарала мясцовую журналістку-фрылансера Натальлю Крывашэй максімальна магчымым адміністрацыйным штрафам на “незаконны выраб прадукцыі СМІ”  без акрэдытацыі для тэлеканалу “Белсат” – 50 базавых велічыняў, што адпавядае 9 мільёнам рублёў.

09.06.2015

Дваццаты штраф паводле 22.9 КаАП

9 чэрвеня суддзя Цэнтральнага раёна Гомеля Алеся Осіпава пакарала  журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага адміністрацыйным штрафам у памеры 30 базавых велічыняў (5 млн 4 тыс. рублёў).

09.06.2015

Журналісты “вадзілі Русалачку да бору”

Гомельская філія ГА “БАЖ” зладзіла прэс-тур у вёску Вялікі Бор Хойніцкага раёна, дзе 7 чэрвеня праходзіла традыцыйнае народнае свята “Русалле”, альбо, як яшчэ яго называюць, “Провады Русалкі”.

25.04.2015

Суд аштрафаваў журналістаў за «незаконнае інтэрв'юіраванне»

Гомельскія журналісты-фрылансеры Наталля Крывашэй і Канстанцін Жукоўскі аштрафаваныя кожны на 5,4 мільёна рублёў па артыкуле 22.9 КаАП.

23.04.2015

Гомельскія мытнікі канфіскавалі ў беларускіх журналістаў, якія вярталіся з Кіева, зборнікі "Стоп цэнзуры!"

Гомельскія мытнікі канфіскавалі ў беларускіх журналістаў, якія вярталіся з Кіева 20 красавіка, зборнікі тэкстаў і карыкатур "Стоп цэнзуры! Грамадзяне за вольную краіну".

09.04.2015

Гомель: Трэці за гэты год штраф Ларысе Шчыраковай

Суд Рэчыцкага раёна (суддзя Святлана Пырх) прызнала гомельскую фрыланс-журналістку, сябру ГА “БАЖ” Ларысу Шчыракову вінаватай у “незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі” і на падставе часткі 2 артыкула 22.9 КаАП  пастанавіла аштрафаваць яе на 25 базавых велічыняў (4,5 мільёна рублёў).

08.04.2015

Ператрус у кватэры гомельскага праваабронца, сябра ГА “БАЖ” Леаніда Судаленкі

У Гомелі супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі правялі ператрус на кватэры праваабаронца, сябра ГА “БАЖ” Леаніда Судаленкі. Ператрус зроблены таксама і ў грамадска-палітычным цэнтры на вуліцы Палескай, дзе Судаленка мае працоўнае месца. Санкцыянаваў "агляд" адзін з намеснікаў гарадскога пракурора.