Гомельская вобласць

16.12.2022

"Інфармацыйная гігіена" вачыма чыноўнікаў

Беларускія чыноўнікі, уключна і ў "глыбінцы", заклапаціліся даверам да інфармацыі, якая распаўсюджваецца ў краіне.

13.12.2022

Супраць Ларысы Шчыраковай распачалі крымінальную справу. Яе сына возяць пад наглядам з прытулка ў школу

У дачыненні да былой гомельскай журналісткі Ларысы Шчыраковай распачалі крымінальную справу паводле арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса (“Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь”), пра гэта 12 снежня стала вядома “Радыё Свабода”. Санкцыі артыкула — да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Акалічнасці крымінальнай справы пакуль невядомыя.

09.12.2022

Сын затрыманай Ларысы Шчыраковай – за паўтара кіламетра ад дома, дзе жыў з маці. Сваякі чакаюць яго бацьку з Сібіры

Трэція суткі былую журналістку Ларысу Шчыракову ўтрымліваюць у гомельскім ІЧУ, а яе непаўнагадовага сын Святаслава – у сацыяльна-педагагічным цэнтры ў пасёлку Бярозкі Гомельскага раёна. Гэта нейкіх паўтара кіламетра ад дома, дзе падлетак гадаваўся з маці.

07.12.2022

Затрымалі былую журналістку Ларысу Шчыракову. Яе сын-падлетак у сацыяльным прытулку

У Гомелі вечарам 6 снежня сілавікі затрымалі Ларысу Шчыракову, былую журналістку, вядомую ў рэгіёне сваімі дэмакратычнымі поглядамі. Яе 15-гадовага сына Святаслава забралі ў сацыяльна-педагагічны цэнтр у Гомельскім раёне.

06.12.2022

За інтэрв'ю – крымінальная справа і разгром кватэры

У Гомелі ГУБАЗіК разграміў кватэру кандыдата філалагічных навук Наталлі Суславай — рэпрэсаванай выкладчыцы ўніверсітэта, а пазней супрацоўніцы мясцовага інфармацыйнага партала, закрытага ўладамі. Пра пагром у кватэры паведаміў праваабарончы цэнтр "Вясна".      

01.12.2022

«Вдвоем остались безработными». Гомельский блогер, у которого 200k подписчиков, рассказал, почему переехал в Польшу

Гомельский предприниматель, известный мотолюбитель и блогер Александр Шут вместе с семьей переехал жить в Польшу. Об этом он сам рассказал в видео на своем канале Moto Sancho, который имеет почти 200 тыс. подписчиков. За пять дней ролик получил больше 42 тыс. просмотров и около 1,7 тыс. комментариев.

23.11.2022

"Не даць сябе ашукаць": як ладзяць сустрэчы моладзі з Азаронкам

Улады і афіцыйныя тэлепрапагандысты, праўдападобна, занепакоіліся адсутнасцю глядацкай аўдыторыі ў асяродку моладзі. Дзеля чаго ладзяць у гарадах Беларусі так званыя дыялогавыя пляцоўкі праекта "Будзь у тэме". Днямі ў Гомелі такія пляцоўкі былі арганізаваныя для старшакласнікаў, навучэнцаў ліцэяў і каледжаў, а таксама студэнтаў універсітэтаў. У "тэму" маладых гамяльчукоў "уводзілі" тэлевядоўца “Сталічнага тэлебачання” Рыгор Азаронак і намеснік старшыні РГА "Белая Русь" Андрэй Басак.

10.11.2022

Районный пропагандист подсказал, как блокировать провластные каналы

Редактор добрушской районки Сергей Чайдак разместив на странице газеты скриншот "экстремистского" канала с инструкцией по блокировке в соцсетях каналов пропаганды.

07.11.2022

У Гомельскай вобласці за здыманне тэхнікі расійскіх акупантаў з пачатку года асудзілі 12 чалавек

Сёлета Гомельскі абласны суд разгледзеў 12 крымінальных спраў «аб злачынствах супраць нацыянальнай бяспекі Беларусі». Так прапаганда называе суды над тымі, хто здымаў перамяшчэнне расійскай вайсковай тэхнікі па тэрыторыі вобласці. Усе атрымалі рэальныя тэрміны.

26.10.2022

Каля паўмільёна рублёў атрымалі гомельскія прапагандысты на абсталяванне за апошнія тры месяцы

Судзячы па звестках на сайце дзяржзакупак, больш за ўсё сродкаў, 400 тысяч, атрымала Гомельскае гарадское радыё, адкуль звольнілі па палітычных прычынах двух радыёвядоўцаў

25.10.2022

У міліцыі адмаўляюцца тлумачыць прычыны забароны на перапіску з Яўгенам Меркісам

Гамяльчанка Ларыса Шчыракова намагалася высветліць, на якой падставе зняволены журналіст пазбаўлены магчымасці камунікаваць з грамадзянамі.