Гомельская вобласць

БНР, Ройтшванец, архітэктар Шабунеўскі, журналіст Івашын — Гомельская філія ГА “БАЖ” падсумавала вынікі года
Сябры Гомельскай філіі ГА “БАЖ” на агульным сходзе падвялі вынікі працы ў 2018 годзе — ён быў насычаным і разнастайным, як і ў папярэднія гады.

Сем судовых пастаноў на двух фрылансераў
Гомельскія журналісты-фрылансеры Кастусь Жукоўскі і Андрэй Толчын атрымалі па пошце пастановы на штрафы яшчэ з чатырох раённых судоў Гомельскай і Брэсцкай абласцей. У шасці выпадках іх абвінавацілі ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ без акрэдытацыі для польскага спадарожнікавага тэлеканала “Белсат” — паводле часткі 2 артыкула 22.9 КаАП.

Шведскі досвед для беларускіх фрылансераў: адзін у полі — не змагар
Не толькі рыбак рыбака бачыць здалёку, але і фрылансер фрылансера. А пажадаюць пабачыць адзін аднаго бліжэй, ніякія адлегласці ім не перашкода. Шведскія журналісткі-фрылансеркі – Ізабэла Іверус са Стакгольма і Оса Ульсан з Мальмё – пераадолелі каля дзвюх тысяч кіламетраў, каб у Гомелі сустрэцца са сваімі калегамі па журналісцкаму цэху, а таксама з тымі, хто выяўляе непадробны інтарэс да такой дзейнасці.

Праваабаронца, сябра ГА “БАЖ” з Гомеля Леанід Судаленка ўзнагароджаны прэстыжнай французскай прэміяй
Прэмія “Свабода-Роўнасць-Братэрства” заснаваная Французскай Рэспублікай у 1988 годзе. Яна штогод уручаецца асобным людзям ці арганізацыям за важкі ўнёсак у абарону правоў чалавека.

Кастусь Жукоўскі: “Мяне проста дабіваюць штрафамі, пераследам, запалохваннямі”
У пяці судах Гомельскай і Брэсцкай абласцей чакаюць журналіста-фрылансера з Гомеля Кастуся Жукоўскага. Чатыры з іх маюць разгледзець адміністрацыйныя пратаколы супраць яго за незаконны выраб прадукцыі СМІ, пяты – за непавагу да самога суда.

Міліцыя пагражае фрылансеру Жукоўскаму судом, зламыснікі — расправай
Адразу два адміністрацыйныя пратаколы за незаконны выраб прадукцыі СМІ атрымаў гомельскі журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі з Калінкавіцкага РАУС.

Міні-трэнінг "Як прасоўваць уласны кантэнт у сацсетках" (Гомель, 27 лістапада)
Міні-трэнінг "Як прасоўваць уласны кантэнт у сацсетках" (Гомель, 27 лістапада).

Марыю Булавінскую не пакаралі за “Бяздомны горад”
Суд Цэнтральнага раёна Гомеля спыніў адміністрацыйную справу ў дачыненні сябра ГА “БАЖ” Марыі Булавінскай-Ляпінай за стварэнне дакументальнага фільма “Бяздомны горад”. Адпаведную пастанову вынес суддзя Сяргей Кармановіч, адзначыўшы, што сышоў двухмесячны тэрмін для накладання адміністрацыйнага спагнання.

Гомельцы згадалі Уладзіслава Ахроменку
У Гомелі згадалі свайго земляка, даследчыка сталінскіх рэпрэсій Уладзіслава Ахроменку. У Гомелі згадалі свайго земляка, даследчыка сталінскіх рэпрэсій Уладзіслава Ахроменку. Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/gomeltsy-zgadali-uladzislava-akhrome/

Ваенкамат рыхтуе “партызанскія рагаткі” для фрылансера Жукоўскага
Журналіста-фрылансера з Гомеля Кастуся Жукоўскага чарговы раз выклікаюць у гарадскі ваенкамат на медыцынскую камісію, каб прызваць на вайсковыя зборы. Папярэдняя камісія, якая праводзілася ўлетку, прызнала 44-гадова сяржанта запаса Жукоўскага годным да вайсковай службы з невялікімі абмежаваннямі.

Завочныя прысуды вынеслі журналістам з Гомеля
Cуд Гомельскага раёна 15 лістапада пакараў журналістаў-фрылансераў Кастуся Жукоўскага і Андрэя Толчына адміністрацыйнымі штрафамі на падставе часткі 2 артыкула 22.9 КаАП — кожнага на 20 базавых велічыняў (490 рублёў).

У Светлагорску са скандалам аштрафавалі журналістаў за асвятленне флэш-мобу супраць “смярдзючага” завода
У Светлагорску са скандалам вынесены максімальны штраф журналістам-фрылансерам за асвятленне флэш-мобу супраць “смярдзючага” завода