Гомельская вобласць

Апазіцыйны кандыдат у дэпутаты парламента не можа надрукаваць улёткі, якія хоча
11.11.2019

Апазіцыйны кандыдат у дэпутаты парламента не можа надрукаваць улёткі, якія хоча

Амаль тры гадзіны спатрэбілася 11 лістапада кандыдату ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі па Гомельскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №33 Уладзіміру Няпомняшчых, каб перадаць свае матэрыялы дзяржаўнамуакцыянернаму таварыству “Палесдрук” для вырабу перадвыбарчых улётак.

Відэа як інструмент для журналіста, які працуе з тэмаю гарадскога асяроддзя
06.11.2019

Відэа як інструмент для журналіста, які працуе з тэмаю гарадскога асяроддзя

Ці можа відэа змяніць гарадское асяроддзе? Рэжысёр Марыя Булавінская і ўрбаніст Сяргей Ляпін лічаць, што так. Аднак аўтары дакументальных стужак “Рэпрэсаваная архітэктура”, “Над сістэмай”, “Іншазем’е” перакананыя, што такое відэа мусіць быць прафесійным і сучасным.

Леанід Судаленка зноў будзе судзіцца з сайтам “Рогачёв-Online”, баронячы свой гонар і годнасць
05.11.2019

Леанід Судаленка зноў будзе судзіцца з сайтам “Рогачёв-Online”, каб абараніць свой гонар і годнасць

Распаўсюджаную сайтам “Рогачёв-Online” інфармацыю разгледзіць Гомельскі абласны суд — Леанід Судаленка падаў апеляцыйную скаргу

“Караеў не дапамог". Блогеру Андрэю Павуку зноў шлюць пагрозы і абразы
02.11.2019

“Караеў не дапамог". Блогеру Андрэю Павуку зноў шлюць пагрозы і абразы

Сябра ГА “БАЖ” Андрэй Павук з райцэнтра  Акцябрскі змясціў ў Facebook скрыншот чарговай пагрозы на свой адрас, якая прыйшла яму 1 лістапада на Viber. Невядомыя “добразычліўцы” тлумачаць блогеру, што ён і надалей будзе атрымліваць на ўсе свае заявы ў міліцыю наконт правакацый і пагроз “адпіскі, што асоба не ўстаноўлена”. Маўляў, хутка і на апошні зварот атрымаеш такі ж адказ.

У Гомелі не пусцілі ў эфір выступ кандыдата са словамі: «Лукашэнка павінен сысці»
30.10.2019

У Гомелі не пусцілі ў эфір выступ кандыдата са словамі: «Лукашэнка павінен сысці»

Гомельскае дзяржаўнае тэлебачанне двойчы не пусціла ў эфір выступы апазіцыйных кандыдатаў.

28.10.2019

У "Медыяпрасторы" адбылася дыскусія пра палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі

У Гомелі на ток-пляцоўцы “Медыяпрастора” адбылася прэзентацыя кнігі “Дзённікі супрацоўніка НКУС: дакументальнае выкрыццё сталінізму”. Сустрэча перарасла ў дыскусію пра палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі, прысутныя згадвалі “аршанскія і гомельскія Курапаты”.

У Гомелі выступ кандыдата знялі з эфіру. Ён заклікаў да імпічменту Лукашэнкі
23.10.2019

У Гомелі выступ кандыдата знялі з эфіру. Ён заклікаў да імпічменту Лукашэнкі

Зварот гомельскага актывіста Уладзіміра Няпомняшчых, які абіраецца па Гомельскай-Цэнтральнай акрузе №33, меліся трансляваць 22 кастрычніка а 19.00, але знялі з эфіру, паведамляе сайт АГП.

Сайт “Рогачёв-Online” не абавязаны публікаваць абвяржэнне інфармацыі пра Леаніда Судаленку
20.10.2019

Сайт “Рогачёв-Online” не абавязаны публікаваць абвяржэнне інфармацыі пра Леаніда Судаленку

Суд Рагачоўскага раёна 18 кастрычніка не задаволіў пазоў гомельскага праваабаронцы, сябра ГА “БАЖ” Леаніда Судаленкі да  рэдактара Дзяніса Дашкевіча аб абвяржэнні інфармацыі, распаўсюджанай у жніўні на сайце “Рогачёв-Online”, а таксама ў Facebook, на старонках  “ВКонтакте” і “Одноклассники”.

Суд у Акцябрскім: міліцыя не будзе выплачваць блогеру кампенсацыю
11.10.2019

Міліцыя не будзе выплачваць блогеру Павуку кампенсацыю

Cуд Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці 11 кастрычніка пастанавіў адмовіць відэаблогеру, сябру ГА “БАЖ” Андрэю Павуку ў задавальненні пазову да  мясцовага райаддзела міліцыі на спагнанне маральнай шкоды ў памеры 25 тысяч рублёў.

11.10.2019

Дыпломам “За адданасць прафесіі” ўганаравалі незалежных журналістаў Алеся Ляўчука і Мілану Харытонаву

Гомельская гарадская арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў” на сходзе 10 кастрычніка падсумавала вынікі юбілейнага конкурсу “За адданасць прафесіі”.

Судовы працэс Судаленкі супраць Дашкевіча: Стрыжак расказаў пра доступ да "фінансавых плыняў"
10.10.2019

Судовы працэс Судаленкі супраць Дашкевіча: Стрыжак расказаў пра доступ да "фінансавых плыняў"

Пытанне да Марка Цукерберга — рэдактар сайта “Рогачев-Online” Дзяніс Дашкевіч западозрыў у распаўдзе звестак пра праваабаронцу заснавальніка Facebook.

Застаецца бараніць сябе любымі сродкамі, — блогер Павук у судзе
08.10.2019

Застаецца бараніць сябе любымі сродкамі, — блогер Павук у судзе

8 кастрычніка суд Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці працягнуў разгляд  пазову відэаблогера, сябра ГА “БАЖ” Андрэя Павука да  мясцовага райаддзела міліцыі на спагнанне маральнай шкоды. Блогер заяўляе пра адсутнасць у міліцыянтаў дастатковых падстаў на затрыманне яго 20 сакавіка і абвінавачванне ў паведамленні пра ілжывае мініраванне будынка райвыканкама.