Фотабанк

Цырымонія ўручэння БАЖ Сусветнай прэміі ЮНЭСКА / Гільерма Кано за ўнёсак у свабоду прэсы
Адбылася цырымонія ўручэння Беларускай асацыяцыі журналістаў Сусветнай прэміі ЮНЭСКА / Гільерма Кано за ўнёсак у свабоду прэсы. Прэмію для арганізацыі атрымліваў старшыня Андрэй Бастунец. Цырымонія прайшла ва Уругваі.

ХІ З'езд ГА "БАЖ" / Мінск, 17.04.2021 ВЯЛІКАЯ ФОТАСПРАВАЗДАЧА
16 красавіка 2021 г. У Мінску адбыўся XІ чарговы справаздачна-выбарчы з’езд ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

ВЯЛІКІ ФОТАРЭПАРТАЖ з цырымоніі абвяшчэння лаўрэатаў конкурсу "Вольнае слова"
У Мінску абвешчаныя вынікі традыцыйнага штогадовага конкурсу Беларускай асацыяцыі журналістаў "Вольнае слова". Сёлета цырымонію вёў сябра журы, культуролаг Максім Жбанкоў. Прапануем вам вялікі фотарэпартаж Аляксандра Васюковіча з урачыстай цырымоніі!

Перадкалядны медыявечар у офісе БАЖ ФОТАРЭПАРТАЖ
Якім быў гэты год для беларускіх медыя? Пра што пісалі журналісты, а што закранула іх саміх? Журналісцкія поспехі, перамогі, правальныя і кур'ёзныя сітуацыі, цэхавая салідарнасць — пра ўсё гэта размаўлялі падчас нефармальнай пераднавагодняй сустрэчы ў офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Кватэрнік Лявона Вольскага ў офісе БАЖ ФОТА
27 верасня, за месяц да вялікага сольнага канцэрта, кароль беларускай рок-сцэны і сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Лявон Вольскі сыграў бясплатны кватэрнік у офісе нашай арганізацыі. Лявон спяваў, адказваў на пытанні прысутных, далучаў публіку да творчага працэсу: дзяўчаты былі бэк-вакалісткамі падчас выканання "Юзіка", госці старанна падпявалі "Простыя словы" і "Мінск і Менск".

ВЯЛІКІ ФОТАРЭПАРТАЖ з цырымоніі абвяшчэння лаўрэатаў конкурсу "Вольнае слова"
У Мінску абвешчаныя вынікі традыцыйнага штогадовага конкурсу Беларускай асацыяцыі журналістаў "Вольнае слова". Прапануем вам вялікі фотарэпартаж Вадзіма Заміроўскага з урачыстай цырымоніі!

«БАЖынкі – 2019» на Прыпяці ФОТА
Традыцыйны журналісцкі фэст Беларускай асацыяцыі журналістаў прайшоў у першыя выходныя жніўня на беразе Прыпяці. Удзельнічалі ў летніку каля двадцаці калег з розных рэгіёнаў краіны — яны з’ехаліся ў вёску Кораб’е Столінскага раёна, дзе ў далечыні ад дэдлайнаў і працы вучыліся выжываць без дабротаў цывілізацыі, аказваць першую дапамогу ды адпачывалі. Сёлета ў госці да сябе БАЖынкі запрасіла Лунінецкая філія Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Открытая встреча с редакцией Onliner в офисе БАЖ / Минск 19.06.2019
Давний тезис – пространство белорусских онлайн-медиа основано на балансе двух крупных порталов: Tut.by и Onliner. Последний долгое время оставался просто ресурсом про цифровую технику с каталогом, форумом и удобными сервисами, но в течение нынешнего десятилетия превратился в одно из самых влиятельных СМИ. Главный редактор Onliner.by Николай Козлович и замдиректора Никита Ляшкевич на открытой встрече в офисе БАЖ рассказали, почему издателем сегодня может стать любой человек, должен ли журналист дружить с чиновниками и почему для медиа важно сформировать свое комьюнити. Читать текстовый материал

Канферэнцыі БАЖ "Свабода слова і асаблівасці медыяменеджменту" ў Гродна 11.01.2019
У канферэнцыі, арганізаванай Беларускай асацыяцыі журналістаў, узялі ўдзел дваццаць прадстаўнікоў гродзенскай медыясупольнасці, калегі з іншых рэгіёнаў, а таксама эксперты з Мінска — Андрэй Бастунец, Паўлюк Быкоўскі, Ягор Марціновіч і Аляксей Казлюк.

Адкрытая сустрэча з вядомым украінскім журналістам Андрэем Куліковым / Мінск, 21.06.2018 г.
Андрей Куликов: Когда я говорил в эфире об убийстве Бабченко, то вспоминал Шеремета

X з'езд ГА "БАЖ" / Мінск, 20.04.2018 г.
20 красавіка 2018 г. У Мінску адбыўся X чарговы справаздачна-выбарчы з’езд ГА “БАЖ”