Навіны

08.02.2021

УВД запретило публиковать эфир с милиционером, который не отвечал на неудобные вопросы. Но его все равно можно послушать

Эфир с главой пресс-службы гродненской милиции Евгением Дудко не будет опубликован, сообщило радио s13. live в своем чате. Дудко был гостем программы Дмитрия Чекана утром 2 февраля. Многие гродненцы не могли слушать живой эфир и просили радиоведущего выложить потом запись. Но УВД запретило это делать без объяснения причин. Одновременно эфир с Дудко слушали около 1500 пользователей, сообщили Hrodna.life на радио.

07.02.2021

СК накіраваў у Польшчу дакументацыю для экстрадыцыі Пуцілы і Пратасевіча

Следчы камітэт накіраваў дакументы на экстрадыцыю Сцяпана Пуцілы і Рамана Пратасевіча праз генеральнага пракурора ў Польшчу.

07.02.2021

Сегодня международное сообщество защитников прав человека объявило День Солидарности с Беларусью

Правозащитные организации во всем мире присоединяются к Международному дню солидарности с Беларусью 7 февраля, призывая к безоговорочному и немедленному освобождению журналистов и протестующих. Организация Article19 опубликовала материал о преследовании инакомыслящих, сделав акцент на женщинах-журналистах.

06.02.2021

У магілёўскай журналісткі Аліны Скрабуновай міліцыя забрала камп’ютары і носьбіты інфармацыі

Перад гэтым супрацоўнікі Ленінскага РАУС Магілёва правялі “агляд” у кватэры журналісткі. Журналістаў-фрылансераў Аліну Скрабунову і Аляксандра Сідарэўскага затрымалі 5 лютага ў сярэдзіне дня, калі яны накіроўваліся на абвяшчэнне прысуду па справе былой магілёўскай чыноўніцы Ірыны Жабаравай. Спачатку іх пратрымалі тры гадзіны ў Ленінскім РАУС Магілёва, а далей міліцыянты разам са Скрабуновай паехалі да яе ў кватэру, каб правесці там агляд у межах адміністрацыйнай справы, распачатай паводле арт. 22.9 КаАП — журналістку абвінавацілі ў працы на замежнае СМІ без акрэдытацыі.

05.02.2021

У Магілёве затрымалі выдаўцоў і распаўсюднікаў незарэгістраванай газеты

У Магілёве затрымалі выдаўцоў і распаўсюднікаў незарэгістраванай газеты. Шмат хто з іх атрымаў штрафы, некаторыя знаходзяцца пад вартай.

Лідскі журналіст Юрый Дзяшук — на волі. Яго зноў пратрымалі ў ІЧУ некалькі дзён, а суд адправіў справу на дапрацоўку
05.02.2021

Лідскі журналіст Юрый Дзяшук — на волі. Яго зноў пратрымалі ў ІЧУ некалькі дзён, а суд адправіў справу на дапрацоўку

У судзе Лідскага раёна 5 лютага адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні журналіста-фрылансера Юрыя Дзешука, якога абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП).

Ігар Ільяш на прэс-канферэнцыі: Кацярыну Андрэеву этапавалі ў Мінск у лепшых крымінальных традыцыях
05.02.2021

Ігар Ільяш на прэс-канферэнцыі: Кацярыну Андрэеву этапавалі ў Мінск у лепшых крымінальных традыцыях

9 лютага суд Фрунзенскага раёна пачне разглядаць крымінальную справу супраць журналістак тэлеканала “Белсат” Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай) і Дар’і Чульцовай. ГА “БАЖ” арганізавала прэс-канферэнцыю для калег, каб яшчэ раз нагадаць пра крытычны стан з правамі чалавека датычна свабоды слова.

05.02.2021

Журналістку Кацярыну Барысевіч пачнуць судзіць 19 лютага

Судовы працэс у крымінальнай справе журналісткі TUT.BY Кацярыны Барысевіч і доктара Арцёма Сарокіна пачнецца ў Доме правасуддзя 19 лютага а 10-й гадзіне.

05.02.2021

Менчука асудзілі на паўтары гады "хатняй хіміі" за абразу ў тэлеграм-чаце начальніка з ГУБАЗіК

У судзе Фрунзенскага раёна пятага лютага вынеслі прысуд тэхніку-праграмісту Аляксею Мачалаву, абвінавачанаму па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады) за абразу ў тэлеграм-чаце начальніка трэцяга ўпраўлення ГУБАЗіК МУС Міхаіла Бедункевіча. Суддзя Ала Бушава пакарала яго 1,5 гадамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія"). Менавіта столькі прасіў пракурор Папкоў.

05.02.2021

Блогера Паўла Спірына асудзілі на 4,5 года калоніі агульнага рэжыму

Мінскі гарадскі суд асудзіў блогера Паўла Спірына на чатыры з паловай гады калоніі агульнага рэжыму, перадае "Белсат".

05.02.2021

Экс-глава Мининформа Лилия Ананич возглавит комиссию по выявлению признаков экстремизма (если захочет)

Бывший министр информации и действующий депутат Палаты представителей Лилия Ананич может возглавить комиссию по выявлению признаков экстремизма в информационной продукции. Соответствующее постановление опубликовано сегодня, 5 февраля, на Национальном правовом интернет-портале.