Навіны

Беластоцкі тыднёвік "Ніва"
04.03.2016

Беластоцкаму тыднёвіку "Ніва" споўнілася 60 год!

4 сакавіка 1956 году выйшаў першы нумар беларускамоўнага тыднёвіка "Ніва" ў Беластоку. Ужо шэсцьдзесят год выданне нясе роднае слова ў сем'і беларусаў, што жывуць у Польшчы.  ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" шчыра віншуе калег са значнай датай. Зычым плёну, творчага натхнення і магчымасцяў для яго ўвасаблення. Няхай вашыя чытачы будуць адданымі ды ўважлівымі, а шэрагі іх павялічваюцца!

NN.BY напісала ў Мінінфарм, EJ.BY пакуль тэксту папярэджання не атрымаў
04.03.2016

NN.BY напісала ў Мінінфарм, EJ.BY пакуль тэксту папярэджання не атрымаў

Андрэй Дынько накіраваў у Міністэрства інфармацыі афіцыйны адказ на папярэджанне, вынесенае за размешчаны на сайце NN.BY матэрыял “У Беларусі – чырвоны ўзровень дэмаграфічнай небяспекі: штогод “вымірае” райцэнтр”.

Сто гадоў слонімскаму перыядычнаму друку
03.03.2016

Сто гадоў слонімскаму перыядычнаму друку: 1916 – 2016

Ад шчараўскай нямецкай жабы Ніколі б не падумаў — першая газета ў Слоніме была надрукавана ў 1916 годзе на нямецкай мове і называлася… “Шчараўская жаба” (“Der Schara-Lurch”). Як варыянт — “Шчараўская амфібія”. Пад лагатыпам гэтага выдання значылася, што гэта “гумарыстычны часопіс шэрых палёў і зялёнай лістоты”.

У Магілёве запрацаваў новы сайт
03.03.2016

У Магілёве запрацаваў новы сайт

З 1 сакавіка пачаў працаваць новы незалежны інтэрнэт-рэсурс “Правы чалавека ў Магілёве”.

Часопіс “Абажур” №1(115)
03.03.2016

Першы ў 2016 годзе “Абажур” – ужо на сайце

Папяровая версія з’явіцца крыху пазней, а пакуль нумар можна чытаць у PDF.

02.03.2016

Сайты nn.by і ej.by атрымалі папярэджанні ад Мінінфарма (+дакумент)

Як паведаміў сайт Мінінфармацыі, 2 сакавіка гэтае ведамства вынесла пісьмовыя папярэджанні ўладальнікам інфармацыйных рэсурсаў nn.by і ej.by. Інфармацыя размешчана пад назвай “Закон аб СМІ трэба выконваць”.

 Кастуся Жукоўскага зноў выклікаюць у міліцыю
02.03.2016

Фрылансера Кастуся Жукоўскага зноў выклікаюць у міліцыю – гэтым разам у Мазыр

Гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага выклікаюць 2 сакавіка ў Мазырскі РАУС дзеля складання адміністрацыйнага пратакола паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП – парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі, якое нібыта выявілася ў вырабе сюжэту для польскага спадарожнікавага тэлеканала “Белсат” без акрэдытацыі ў беларускім МЗС.

Ананіч: У Беларусі дастаткова пляцовак для дыялогу паміж журналістамі і міліцыяй
02.03.2016

Ананіч: У Беларусі дастаткова пляцовак для дыялогу паміж журналістамі і міліцыяй

Раніцай у сераду прадстаўнікі незалежных выданняў больш за гадзіну правялі на прыёме ў Міністра інфармацыі, але кажуць, што ніякіх станоўчых навінаў не пачулі.

 Штраф Дабравольскаму пакінулі ў сіле
01.03.2016

Штраф Дабравольскаму пакінулі ў сіле

На слуханнях 1 сакавіка суддзя Мінскага гарадскога суда Валерый Камісараў зачытаў скаргу, а таксама выслухаў тлумачэнні Паўла Дабравольскага адносна інцыдэнту з затрыманнем і збіццём 25 студзеня.

Міністр унутраных спраў пра збіццё журналіста TUT.BY: «Мы чакаем праверкі Следчага камітэта»
01.03.2016

Міністр унутраных спраў пра збіццё журналіста TUT.BY: «Мы чакаем праверкі Следчага камітэта»

«Мы чакаем праверкі Следчага камітэта», – заявіў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, адказваючы на ​​пытанне TUT.BY пра збітага журналіста Паўла Дабравольскага.

01.03.2016

У Беларусі расследуюцца крымінальныя справы за публікацыі на 1863x.com

Следчы камітэт пацвердзіў БелаПАН факт расследавання крымінальнай справы па факце размяшчэння публікацый на сайце 1863x.com.

Павел Дабравольскі
01.03.2016

Павел Дабравольскі: Я гатовы да любога рашэння суда

У аўторак Мінскі гарадскі суд будзе разглядаць касацыйную скаргу журналіста TUT.BY, якога месяц таму затрымалі ў будынку суда Фрунзенскага раёна, збілі, а потым яшчэ і аштрафавалі за нібыта непадпарадкаванне міліцыянтам і дробнае хуліганства.