Навіны

Саюз журналістаў Македоніі і Фракіі патрабуе вызваліць беларускіх журналістаў
Кіраўнік Саюза журналістаў Македоніі і Фракіі (Journalists' Union of Macedonia and Thrace) Ніколас Карас накіраваў ліст у пасольства Беларусі ў Грэцыі з патрабаваннем вызваліць зняволеных беларускіх журналістаў.

Затрыманых журналістаў Любоў Лунёву і Змітра Буянава вінавацяць у дробным хуліганстве
Журналісты «Белсату» Любоў Лунёва і Дзмітрый Буянаў (Солтан) былі затрыманыя падчас выканання сваёй працы 8 лютага.

Эканамічны суд Менску спыніў працэс супраць «Нашай нівы» праз малазначнасьць парушэньня
Эканамічны суд разгледзеў пазоў падатковай інспэкцыі супраць выканальніка абавязкаў рэдактара «Нашай нівы» Ягора Марціновіча.

В квартиру к известным медиаменеджерам Галине и Виктору Малишевским приходил ДФР
Виктор Малишевский, известный белорусский журналист и блогер, перестал выходить на связь 10 февраля. Знакомые говорят, что в его квартире находились сотрудники ДФР. После 13.00 Виктор появился на работе.

Новы віток ціску: у журналіста Юрыя Дзяшука прайшоў ператрус, забралі камп’ютар, ноўтбук, дзве відэакамеры і тэлефон
Сёння ў горадзе Бярозаўка Лідскага раёна ў кватэры журналіста-фрылансера Юрыя Дзяшука міліцыя правяла ператрус. Паводле тлумачэнняў сілавікоў, у межах крымінальнай справы, дзе журналіст фігуруе ў якасці сведкі. У выніку забралі камп’ютарную і іншую тэхніку, неабходную для прафесійнай журналісцкай дзейнасці. Раніцай 10 лютага Дзяшук мусіць явіцца на допыт.

Саюз журналістаў Сербіі патрабуе вызваліць усіх зняволеных у Беларусі журналістаў
Саюз журналістаў Сербіі выказвае салідарнасць з нашымі зняволенымі калегамі. Адпаведны зварот сербскія журналісты накіравалі ў амбасаду Беларусі ў Бялградзе.

Федэрацыя асацыяцый журналістаў Іспаніі звярнулася да дарадцы беларускага пасла з нагоды пераследу калег у Беларусі
Федэрацыя асацыяцый журналістаў Іспаніі (FAPE) звярнулася да старэйшага дарадцы беларускага пасла ў Мадрыдзе Сяргея Лукашэвіча з нагоды пераследу журналістаў у Беларусі. Зварот падпісаў прэзідэнт FAPE Немезіа Радрыгес.

Саюз балгарскіх журналістаў: Спыніце рэпрэсіі супраць журналістаў і СМІ ў Беларусі!
Праўленне Саюза балгарскіх журналістаў (UBJ) прыняло заяву з заклікам да беларускіх уладаў спыніць пераслед журналістаў і медыя ў Беларусі.

Легендарнага глыбоцкага журналіста Змітра Лупача зноў хочуць пакараць
Глыбоцкага журналіста-фрылансера Змітра Лупача выклікаюць у Пастаўскі раённы аддзел міліцыі. Спачатку яму патэлефанавалі, а пасля праз Viber даслалі позву. Ад журналіста патрабуюць явіцца ў пастарунак 10 лютага.

Сябры ГА “БАЖ” з Бабруйску запісалі гісторыі валанцёраў ByCovid19 і стварылі адмысловы сайт
На старонцы пра рух ByCovid19 у Бабруйску сабраныя шаснаццаць гутарак з валанцёрамі, якія ўвесну 2020 года ахвяравалі свае час і працу, каб дапамагчы медыкам змагацца з эпідэміяй каранавірусу. Акрамя сайта, аўтары праекта адкрылі фотавыставу, прысвечаную валанцёрам.

«Сбои в работе системы видеонаблюдения». Дело журналистки TUT.BY Калининой будут рассматривать без данных с камер
Заседание по делу журналистки TUT.BY Надежды Калининой об административном правонарушении назначено на пятницу 12 февраля. После первого заседания в процессе был объявлен перерыв для получения судом видеозаписей с камер наблюдения Минского городского дворца культуры (бывший ДК «Камволь»).