Навіны

27.08.2021

СК возбудил уголовное дело против сотрудников БелаПАН за неуплату налогов

Уголовное дело по ч. 2 ст. 243 возбуждено в отношении бывших и нынешних сотрудников БелаПАН, сообщает информационное агентство.

27.08.2021

Вярхоўны Суд ліквідаваў Беларускую асацыяцыю журналістаў

Вярхоўны Суд Беларусі 27 жніўня задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання "Беларуская асацыяцыя журналістаў". Усе довады прадстаўніка ГА "БАЖ" пра тое, што гэты пазоў не мусіць быць задаволены, суд вырашыў прызнаць неважнымі. Паводле рашэння ВС, прадстаўнік адказчыка "неправільна разумее закон". Справу разглядала суддзя Інэса Лазавікова.

27.08.2021

З 1 студзеня 2022 года адміністраваць байнэт замест hoster.by будзе beCloud

Раней адміністраваннем 10 гадоў займаўся hoster.by.

27.08.2021

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў заклікае вызваліць калег напярэдадні суда ў Гомелі

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), асуджае адвольнае зняволенне Леаніда Судаленкі, Таццяны Ласіцы і іншых праваабаронцаў і валанцёраў Праваабарончага цэнтра “Вясна”: Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча, Марфы Рабковай і Андрэя Чапюка.

26.08.2021

Праграміста сайта "Магілёўскі рэгіён" у КДБ прымусілі здаць паролі ад медыя і падпісаць паперы аб супрацоўніцтве

Канстанцін Латушкін як праграміст абслугоўваў інтэрнэт-старонкі па замове кліентаў. У ліку яго кліентаў была  рэдакцыя магілёўскага грамадска-палітычнага партала "Магілёўскі Рэгіён" (адрас сайта 6tv.by). 29 ліпеня да Канстанціна прыйшлі дадому супрацоўнікі КДБ з пастановай на вобшук у межах крымінальнай справы паводле артыкула "Тэрарызм". Mspring.media расказвае гісторыю Канстанціна Латушкіна.

26.08.2021

У Глыбокім 27 жніўня адбудзецца суд над журналісткай Таццянай Смоткінай

Глыбоцкая журналістка Таццяна Смоткіна атрымала позву ў суд праз месенджар WhatsApp і sms-паведамленне. З дакумента вынікае, што судзіць Таццяну будуць паводле ч. 3 арт. 23.5 КаАП — за быццам бы незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ.

26.08.2021

В Гродно удовлетворили иск о ликвидации ООО «Гродно Лайф Медиа»

Рассмотрение дела о ликвидации ООО «Гродно Лайф Медиа» продолжилось 26 августа. Иск прокурора удовлетворили. Учредителей обяжут до 30 ноября ликвидировать организацию ООО «Гродно Лайф Медиа».

Заўтра — суд па ліквідацыі БАЖ. Прыгадваем гісторыю нашай супольнай арганізацыі
26.08.2021

Заўтра працэс аб ліквідацыі БАЖ. Прыгадваем слаўную гісторыю нашай арганізацыі

27 жніўня а 10:00 у Вярхоўным судзе Беларусі прызначаны разгляд пазова Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў — сябра Міжнароднай і Еўрапейскай федэрацый журналістаў.

25.08.2021

Палітзняволенаму журналісту Андрэю Пачобуту працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на 3 месяцы

Нагадаем, Андрэй быў затрыманы ў сакавіку па так званай «справе палякаў».

23.08.2021

Выйшаў на волю Дзяніс Сакалоўскі, затрыманы па «справе Прэс-клюбу»

На волю выйшаў Дзяніс Сакалоўскі, былы апэратар БТ, затрыманы па «справе Прэс-клюбу». Пра гэта стала вядома ад ягонай сям’і. Ён прабыў за кратамі восем месяцаў.

23.08.2021

Палітвязень Андрэй Скурко атрымлівае інсулін, піша вершы для сына

Ужо 46 дзён у зьняволеньні знаходзіцца кіраўнік аддзелу рэклямы і маркетынгу «Нашай нівы» Андрэй Скурко. Напярэдадні ягоная жонка атрымала ад яго першы за два тыдні ліст.