Карпаратыў

22.09.2015

У Бабруйску адзначылі 101-годдзе «Бобруйского курьера» і 20-годдзе БАЖ

Незалежныя бабруйскія журналісты з мясцовай суполкі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” 21 верасня адсвяткавалі адразу дзве значныя даты.

16.09.2015

Віншуем Алену Насковіч (Юроўскую) з нараджэннем дачушкі!

Напярэдадні 20-годдзя нашай арганізацыі БАЖная сям’я папоўнілася: у сябры ГА "БАЖ" з Лунінца Алены Насковіч (Юроўскай) нарадзілася дачушка.

15.09.2015

Барыс Хамайда атрымаў імянную зорку ад віцебскіх БАЖаўцаў

Напярэдадні 20-годдзя ГА “БАЖ” віцебскія журналісты заснавалі сімвалічную “Алею беларускіх зорак”. І вырашылі, што самая першая зорка мусіць знаходзіцца ў тым месцы, дзе найстарэйшы актывіст Барыс Хамайда распаўсюджвае незалежную прэсу.

15.09.2015

У Гомелі прайшла вечарына з нагоды 20-годдзя ГА “БАЖ”

14 верасня гомельская філія зладзіла вечарыну да 20-х угодкаў з дня заснавання нашага грамадскага аб’яднання. Удзел у ёй узялі не толькі сябры арганізацыі, але і літаратары з Саюзу беларускіх пісьменнікаў.

14.09.2015

20 гадоў – 20 кіламетраў. Велапрабег у Брэсце да юбілею БАЖ

Разам з сябрамі мясцовай філіі ГА “БАЖ” у вандроўцы бралі ўдзел мясцовыя прыхільнікі роварнага руху ў Брэсце з велаклуба “РаДзея”.

11.09.2015

Відэапраект “Сябры”. Аляксей Белы

Навошта вам БАЖ? У чым вы бачыце сэнс арганізацыі? З гэтымі пытаннямі мы звярнуліся да вядомых БАЖаўцаў, сярод якіх – журналіст і літаратар Аляксей Белы (творчы псеўданім – Алесь Белы).

12.08.2015

"БАЖынкі-2015" (ВІДЭА)

Карпаратыўны фестываль ГА "БАЖ", 7-8 жніўня, г. Глыбокае, в. Валодзькава, Віцебская вобласць.    

10.08.2015

«Капай глыбей!» На Глыбоччыне прайшлі «БАЖынкі-2015»

Сёлетні карпаратыўны фэст сабраў больш за 40 удзельнікаў і пакінуў след не толькі ў іх памяці ды на флэшках фотаапаратаў, але і ў Вікіпедыі.

22.07.2015

Пачынаецца рэгістрацыя на “БАЖынкі-2015”!

Карпаратыўны спартыўна-культурніцкі фэст “БАЖынкі-2015” адбудзецца 7-8 жніўня. Гэтым разам у госці запрашае Віцебшчына. Рэгістрацыя – да 3 жніўня!

30.06.2015

БАЖаўцы ўзялі ўдзел у бульбяным фэсце

"Германавіцкі бульбяны калейдаскоп" – бульбяны фэст пад такой назвай адбыўся ў вёсцы Германавічы, што ў Шаркаўшчынскім раёне. Яго зладзілі мясцовыя жыхары пры дапамозе краяўзнаўцы Ады Райчонак і Глыбоцкай суполкі ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

09.06.2015

Журналісты “вадзілі Русалачку да бору”

Гомельская філія ГА “БАЖ” зладзіла прэс-тур у вёску Вялікі Бор Хойніцкага раёна, дзе 7 чэрвеня праходзіла традыцыйнае народнае свята “Русалле”, альбо, як яшчэ яго называюць, “Провады Русалкі”.

04.06.2015

У Мінску прайшоў турнір па міні-футболе памяці Юрыя Шырокага

30 мая на адкрытых пляцоўках спарткомплекса Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта ў Мінску прайшоў сёмы турнір па міні-футболе памяці намесніка дырэктара інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Юрыя Шырокага.