Карпаратыў

Вакансии на Citydog.by

Паэтычны квэст, музыка і танцы — БАЖынкі-2017 прайшлі ў Вязынцы ШМАТ ФОТА
Сёлета традыцыйны фестываль "БАЖынкі" прайшоў на хвалі паэзіі і музыкі. Сябраў Беларускай асацыяцыі журналістаў запрасілі ў Вязынку на малую радзіму Янкі Купалы. Арганізатары фестывалю падрыхтавалі для яго ўдзельнікаў квэст па матывах творчасці Народнага паэта. Таксама гасцей чакалі лекцыя па "мове варожасці" ад украінскага эксперта Максіма Буткевіча, традыцыйныя танцы, спеўныя конкурсы ды шмат добрых эмоцый.

Гродзенскія журналісты правялі брыфінг па правілах працы на акцыях (ФОТА)
Сябры гродзенскай суполкі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” сустрэліся з вядомым публіцыстам і дасведчаным праваабаронцам Андрэям Пачобутам напярэдадні Дня Волі, каб абмеркаваць правілы паводзінаў на масавых мерапрыемствах.

Народжаны ў Дзень жанчын. Віншуем Андрэя Вышынскага з юбілеем!
8 сакавіка заснавальнік і галоўны рэдактар газеты «Информ-Прогулка» адзначае 65-годдзе.

БелаПАН зладзіў для сваіх супрацоўніц фотасесію ў Купалаўскім тэатры
Мужчынская палова інфармацыйнай кампаніі БелаПАН такім чынам павіншавала сваіх супрацоўніц з надыходзячым 8 сакавіка. Сёлета БелаПАНы вырашылі зладзіць для БелаПАНенак экскурсію па Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы і фотасесію ў тэатральных строях.

Віншуем Міколу Дзябёлу з 50-годдзем!
23 лістапада свой юбілей адзначае наш абаяльны калега, прафесійны журналіст і халаднакроўны рэдактар Мікола Дзябёла.

Віншуем Міхася Скоблу з 50-годдзем!
23 лістапада аднаму з самых таленавітых беларускіх літаратараў, сябру ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Міхасю Скоблу спаўняецца 50 год.

Віншуем Сяргея Ваганава з 75-годдзем!
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” віншуе нашага таленавітага журналіста, заўсёды цікавага эсэіста і прыклада для многіх калег з юбілеем!