Карпаратыў

Віншуем Аляксандра Класкоўскага з юбілеем!
Віншуем аднаго з лепшых беларускіх аналітыкаў, сапраўднага майстра журналісцкай справы і сябра нашай арганізацыі Аляксандра Класкоўскага з юбілеем!

БАЖынкі-2018 у Залессі. Вялікая фотасправаздача
Штогадовы карпаратыўны фэст ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" сёлета праходзіў у прыгожых мясцінах на Смаргоншчыне ў Залессі. Удзельнікі фестывалю весела правялі час з сябрамі і калегамі, паспаборнічалі ў інтэлектуальнай гульні ды абмяняліся прафесійным досведам. А таксама абралі містэра і міс БАЖынкі-2018.

Шчыра віншуем Аляксандра Манцэвіча з юбілеем!
Беларуская асацыяцыя журналістаў шчыра віншуе галоўнага рэдактара “Рэгіянальнай газеты” з 60-годдзем!

У Залессі праходзяць БАЖынкі-2018
БАЖынкі — гэта карпаратыўны фэст журналістаў, які ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" ладзіць ад 2008 года. БАЖынкі — гэта месца нефармальнай сустрэчы для сяброў і калег.

Шчыра віншуем Аксану Колб з юбілеем!

Віншуем Змітра і Людмілу Яненка з нараджэннем дачушкі!
Віншуем шчаслівых бацькоў і жадаем дзяўчынцы моцнага здароўя і шчаслівага жыцця пад вольным небам Бацькаўшчыны! :)

Віншуем Ірыну Козлік і Аляксандра Баразенку са шлюбам
Віншуем журналістаў Ірыну Козлік і Аляксандра Баразенку са шлюбам! Зычым вам доўгага, цікавага і шчаслівага сумеснага жыцця!

У Бабруйску ўзнагародзілі пераможцаў Першага творчага конкурсу ГА "БАЖ"
Ініцыятарам і арганізатарам творчага конкурсу ГА "БАЖ" стала бабруйская філія. Пераможцаў конкурсу выбіралі ў трох намінацыях: паэзія, мастацкае фота, аўтарская песня.

У Мінску прайшоў журналісцкі турнір памяці Юрыя Шырокага ШМАТ ФОТА
У фінале каманда сайту Tribuna.com па пенальці перамагла газету “Прессбол”, “Наша Ніва” таксама па пенальці заняла трэцяе месца.

Віншуем Уладзіміра Сіўчыкава з юбілеем!
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” горача віншуе нашага калегу, беларускага пісьменніка, перакладчыка, мастака і выдаўца з 60-годдзем!

«Рэгіянальнай газеце» сёння 23 гады. Віншуем!
“Рэгіянальная газета” цягам 23 год з’яўляецца адзіным недзяржаўным выданнем Павілля на беларускай мове. Рэдакцыя “РГ” выдае як папяровую газету штопятніцу, так і штодня працуе на сайце rh.by.