374

З'явіліся падрабязнасці пастановы Саўміна аб мерах супраць экстрэмізму

13.10.2021 Крыніца: "Новы Час"

З'явіліся падрабязнасці пастановы Саўміна аб мерах супраць экстрэмізму. Інфармацыі аб прызнанні тэлеграм-каналаў «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» там няма. Сёння вечарам дзяржінфармагенства БелТА апублікавала падрабязнасці нашумелай пастановы.

З'явіліся падрабязнасці пастановы Саўміна аб мерах супраць экстрэмізму. Інфармацыі аб прызнанні тэлеграм-каналаў «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» там няма.

Нагадаем, учора пастанова Савета Міністраў N 575 «Аб мерах процідзеяння экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму» была зарэгістраваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, аднак тэкст дакумента апублікаваны не быў.

Пры гэтым ГУБАЗіК паведаміў, што, згодна з гэтай пастановай, падпісчыкаў «экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў» прыраўняюць да ўдзельнікаў «экстрэмісцкага фарміравання». Будуць заводзіць «крыміналку», санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне да сямі гадоў турмы.

Сёння вечарам дзяржінфармагенства БелТА апублікавала падрабязнасці пастановы. І там няма інфармацыі пра крымінальную адказнасць для падпісчыкаў тэлеграм-каналаў.

Там гаворыцца аб парадку прызнання матэрыялаў экстрэмісцкімі, парадку правядзення маніторынгу інфармацыйных матэрыялаў, рэгламенце дзеяння спецыяльнай камісіі пры Міністэрстве інфармацыі.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!