284

З'явіцца яшчэ дзяржаўны тэлеканал: «Яснае TV»

23.09.2019 Крыніца: Nn.by

«Белтэлекам» запускае уласны тэлеканал «Яснае ТV». Ён з'яўляецца новай версіяй тэлеканала «Мінск TV», які на працягу сямі гадоў выходзіў у эфір, паведамляе прэс-служба кампаніі.

На канале будуць паказваць лепшыя фільмы залатога фонду мастацкага кіно, рэйтынгавыя стужкі апошніх гадоў, айчынныя і замежныя серыялы, мультыплікацыйныя, дакументальныя карціны, спартыўныя спаборніцтвы. Таксама гледачам прапануюць цікавыя аўтарскія праекты.

Трансляцыя будзе весціся 24 гадзіны ў суткі. Кантэнт у фармаце Full HD арыентаваны на шырокую аўдыторыю. У прыватнасці, у прамым эфіры плануецца паказаць усе гульні чэмпіянату Беларусі па футболе, хакейныя матчы, паядынкі па кіберспорце.

Мовы вяшчання — беларуская і руская.