Зялёны партал шукае журналістаў для стварэння рэдакцыі ў Віцебску (Да 8 лютага)

Зялёны партал

Запрашаем да супрацы журналістаў з Віцебска і Віцебскай вобласці для напісання актуальных мясцовых артыкулаў на экалагічную тэматыку. Калі Вас цікавіць прырода і экалогія, ёсць час і імпэт паспрабаваць сябе ў гэтай галіне, творчая каманда Зялёнага партала прапануе Вам перспектыўнае доўгатэрміновае супрацоўніцтва.

Ад Вас чакаем:

  • досьвед журналістскай / рэдактарскай працы;
  • навыкі напісання інтэрв'ю, артыкулаў, нататак, кароткіх аператыўных навін па прынцыпах інтэрнэт-журналістыкі;
  • валоданне пісьмовай і вуснай беларускай і рускай мовамі;
  • высокі ўзровень валодання камп’ютарам і офіснымі праграмамі;
  • праактыўнасць, хуткасць рэагавання і адказнасць;
  • пачуцце гумару вітаецца.

Будзем рады, калі Вы, як мясцовыя жыхары, самі зможаце прапанаваць тэмы па асвятленню віцебскіх экалагічных праблем і іх рашэнняў.

Са свайго боку абяцаем:

  • цікавую працу і дружную творчую каманду;
  • неблагі заробак (для самых актыўных і мэтанакіраваных);
  • павышэнне кваліфікацыі праз удзел у навучальных праграмах;
  • магчымасць росту і коўчынг;
  • удзел у экалагічных мерапрыемствах і карпаратывах;
  • цікавыя івэнты і наведванне семінараў, канферэнцый;
  • разнастайную дапамогу і падтрымку.

Свае рэзюмэ, прыклады матэрыялаў і матывацыйны ліст дасылайце на электронную пошту: greenbelarus.editor@gmail.com да 8 лютага ўключна.

Калі ласка, перашліце гэтую абвестку тым, каму яна можа быць карыснай!