"Зялёны партал" шукае рэдактара для брэсцкай старонкі сайта

"Зялёны партал"

Каманда Greenbelarus.info запрашае актыўных і заангажаваных для працы ў рэгіянальнай рэдакцыі сайта.

Пазіцыя: Рэдактар Брэстскай старонкі Зялёнага партала

Абавязкі:

  • валоданне інфармацыяй аб экалагічных праблемах і надзённых пытаннях у галіне аховы навакольнага асяроддзя і захавання прыроды ў Брэсцкай вобласці;

  • кіраванне працэсамі напаўнення сайта: кантэнт-планаванне, напісанне і/ці рэдагаванне тэкстаў, маніторынг СМІ па тэматыцы рэсурса, стварэнне ўнікальных загалоўкаў, узгадненне з крыніцай інфармацыі;

  • фарміраванне рэдакцыйнай палітыкі;

  • фарміраванне рэдакцыйнай каманды: наём журналістаў, пры неабходнасці павышэнне кваліфікацыі супрацоўнікаў;

  • узаемадзеянне з распрацоўшчыкамі сайтаў, дызайнерамі, SEО-спецыялістамі;

  • распрацоўка стратэгій прасоўвання сайта ў інтэрнэце і сацсетках;

  • распрацоўка і правядзенне мерапрыемстваў (прэс-канферэнцый, прэс-брыфінгаў, конкурсаў і г.д.);

  • падрыхтоўка штотыднёвых і штомесячных справаздач.

Патрабаванні:

  • вышэйшая адукацыя (пажадана журналісцкая альбо філалагічная);

  • вопыт працы ў сферы online-камунікацый (больш за два гады на пасадах рэдактара, кантэнт-менеджэра);

  • вопыт працы з аўтарамі і экспертамі;

  • вопыт напісання і літаратурнага рэдагавання тэкстаў любога ўзроўню складанасці;

  • пажаданы, але не абавязковы вопыт адміністравання сайтаў на базе папулярных CMS;

  • валоданне беларускай і рускай мовамі, ангельская мова — пажадана;

  • высокі ўзровень пісьменнасці;

  • гатоўнасць самастойна вырашаць задачы, адказнасць, уменне фарміраваць і працаваць у камандзе.

Са свайго боку гарантуем:

  • дружны, творчы калектыў;

  • разнастайную дапамогу і падтрымку;

  • паглыбленне ў цікавую тэму аховы навакольнага асяроддзя;

  • павышэнне прафесійнай кваліфікацыі праз удзел у навучальных праграмах;

  • неблагі заробак.

Свае рэзюмэ, прыклады матэрыялаў і матывацыйны ліст дасылайце на электронную скрыню: greenbelarus.editor@gmail.com да 8 лістапада ўключна.