326

Звольнены галоўны рэдактар «Звязды» Павел Сухарукаў. Газету ўзначаліў Алесь Карлюкевіч

20.08.2020 Крыніца: Nn.by

Павел Сухарукаў, галоўны рэдактар газеты «Звязда» і Выдавецкага дома «Звязда», звольнены са сваёй пасады. На яго месца прызначаны Алесь Карлюкевіч, экс-міністр інфармацыі. Пра гэта TUT.BY паведамілі журналісты выдання.

Нагадаем, што ў панядзелак, 17 жніўня, калектыў дзяржаўнай газеты «Звязда» прапанаваў кіраўніцтву сумленна асвятляць падзеі, якія адбываюцца ў краіне пасля выбараў. У адказ у рэдакцыю прыехаў спачатку міністр інфармацыі Ігар Луцкі, пасля прадстаўніца Адміністрацыі прэзідэнта. Пазней было заяўлена, што Паўла Сухарукава будуць звальняць.

«Звяздоўцы» вырашылі бараніць свайго рэдактара і сабраліся на сход. Падчас сходу пазваніў сам Павел Сухарукаў і паведаміў, што яго ўсё ж не звальняюць. Рашэнне было скасаванае.

Сёння ж стала вядома, што Сухарукаў звольнены.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!