364

Звольненая галоўны рэдактар часопіса «Маладосць»

02.02.2021 Крыніца: TUT.BY

Святлана Воцінава, галоўны рэдактар літаратурнага часопіса «Маладосць», звольненая са сваёй пасады. Пра гэта яна распавяла TUT.BY.

Светлана Вотинова. Фото: zviazda.by

Па словах Воцінавай, з ёй разарвалі кантракт.

У мяне кантракт да 31 кастрычніка 2022 года. Але такое рашэнне Міністэрства інфармацыі, я сыходжу. Збіраюся зараз (сумна ўсміхаецца).

— Вы будзеце дапрацоўваць месяц?

— Не, я не буду. Мне сказалі [працаваць] да 1 сакавіка. Да мяне якраз учора прыйшлі студэнты на практыку, я сканцэнтравала на іх увагу, таму пагарачылася — напісала заяву, што 26 лютага — мой апошні працоўны дзень. Сёння я пра тое пашкадавала і прашу, каб мяне адразу адпусцілі. Сэнс яшчэ чатыры тыдні працаваць, рабіць яшчэ адзін нумар з улікам таго, што мая праца прызнаная кепскай? Гэта проста нонсэнс. Я хачу сысці адразу.

— Хто прызнаў вашу працу кепскай? Міністэрства інфармацыі?

— Або Саюз пісьменнікаў Беларусі. Ад іх была скарга, што часопіс «Маладосць»… (пауза). Яны ўвесь час скардзіліся, як мы працуем. Гэтым разам іх скаргі былі прынятыя, разгледжаныя і задаволеныя.

По словам главного редактора «Маладосці», «запасных аэродромов» у нее нет — она находится в поисках работы.

Святлана Воцінава была галоўным рэдактарам часопіса з 2012-га. Як раз дзевяць гадоў таму выданне ўвайшло ў склад створанага выдавецкага дома «Звязда» (разам з газетамі «Звязда» і «Літаратура і мастацтва», часопісамі «Полымя», «Маладосць»).

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!