НЕ - ВАЙНЕ!
238

ЗША: Вырак і турэмнае зняволенне Кацярыне Андрэевай ганебныя і подлыя

14.07.2022 Крыніца: by.usembassy.gov

Заява дыпламатычнага прадстаўніцтва ЗША ў Беларусі

Вырак у здрадзе дзяржаве і турэмнае зняволенне, прысуджанае сёння рэжымам журналістцы “Белсата” Кацярыне Андрэевай, ганебныя і подлыя. Паведамляць навіны і раскрываць праўду — гэта не здрада. Расказваць грамадскасці аб пратэстоўцах, якія выступаюць за лепшую будучыню для сваёй краіны, — не здрада.

Сённяшняе судовае паседжанне, якое праводзілася таемна, за зачыненымі дзвярыма, трагічнае для Кацярыны, яе калег — беларускіх журналістаў, яе сям’і і сяброў. Гэта таксама сумны паказчык адносна рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Спрабуючы здушыць дэмакратычныя памкненні беларускага народа, супрацоўнікі паліцыі, турэмшчыкі, пракуроры і суддзі дзейнічаюць усё больш экстрэмальна.

Кацярына Андрэева, а таксама яе калегі па “Белсаце” і іншыя зняволеныя журналісты павінны быць неадкладна вызваленыя, як і больш за 1200 палітычных зняволеных, несправядліва асуджаных рэжымам Лукашэнкі. Журналісты, актывісты грамадзянскай супольнасці і тысячы іншых беларусаў, якія былі вымушаныя пакінуць сваю краіну, павінны мець магчымасць вярнуцца дадому, не асцерагаючыся пераследу.

Гэта ганебны дзень для ўсіх прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі, якія спрабуюць прымусіць замаўчаць і пакараць тых, хто заклікае да больш адкрытага і дэмакратычнага ўраду. Міжнародная супольнасць па-ранейшаму ўважліва сочыць за іх дзеяннямі. Мы раздзяляем прыхільнасць да прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці. Наша партнёрства з беларускім народам у працы па стварэнні суверэннай, незалежнай і дэмакратычнай Беларусі застаецца непахісным.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!